Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух тэлеканалаў арганізуе шэраг прамых трансляцый набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка. 1 красавіка, Вялікі чацвер, тэлеканал «Беларусь 3» 19.00 — святая Імша Вячэры Пана 2 красавіка, Вялікая пятніца, тэлеканал «Беларусь 3» 19.00 — Літургія Мукі Пана 23.35 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея 3 красавіка, Вялікая субота, ...
Читать далее »У Беларусі
У Смаргоні адбыўся першы ў Беларусі Дзень салезіянскай духоўнасці
20 сакавіка ў салезіянскай парафіі імя св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыўся першы ў гісторыі Беларусі Дзень салезіянскай духоўнасці. На гэтую сустрэчу прыбылі святары салезіяне, сёстры салезіянкі, прадстаўнікі салезіянаў супрацоўнікаў, ADMA і аніматараў з усіх дамоў салезіянскай прысутнасці ў нашай краіне. Распачаўся дзень са святой Імшы, якую ўзначаліў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. Падчас казання ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч правёў рэкалекцыі ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры
З 19 па 21 сакавіка ў Дабрачыннай Місіі Добрага Самаранiна пад апекай Святой Уршулi Ледухоўскай у Мінску трывалі духоўныя практыкаванні, падчас якіх супрацоўнікі і бацькі рыхтаваліся да Вялікадня. У рэкалекцыях прымалі ўдзел таксама ўсе ахвотныя. Вернікі трывалі на малітве амаль увесь дзень у суботу і нядзелю — адарацыя Найсвяцейшага доўжылася з 13.00 да 17.00. У гэты час можна было прыступіць ...
Читать далее »Гродзенскі Карытас працягвае дапамагаць людзям падчас пандэміі каранавіруса
Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” працягвае сваю дапамогу ў час пандэміі. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Польскай народнай фундацыі і іншых спонсараў, арганізацыя нясе дапамогу ў барацьбе з каранавірусам, забяспечваючы людзей вялікай колькасцю сродкаў медыцынскага прызначэння для абароны ад СOVID-19: пальчаткамі, антысептыкамі, аднаразовымі маскамі, дэзінфікуючымі сродкамі для апрацоўкі паверхняў і многім іншым. У апошні час дапамогу атрымалі між іншым некаторыя парафіі ...
Читать далее »Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на Дзень святасці жыцця 2021 года
Шаноўныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце Пану сёстры і браты! «У любых абставінах свайго жыцця Юзаф змог вымавіць сваё «fiat», як Марыя падчас Звеставання і Езус у Гетсэманскім садзе» (Апостальскі ліст Святога Айца Францішка Patris corde, 3) У Пятую нядзелю Вялікага посту, што папярэднічае ўрачыстасці Звеставання Пана, Касцёл прадстаўляе нам перспектыву Новага Запавету, які Бог заключыць з ...
Читать далее »Дзень духоўнай адновы адбыўся ў Бараўлянах
8 сакавіка ў парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах святары салезіяне і сёстры салезіянкі сабраліся разам на Дзень духоўнай адновы. Сустрэча распачалася з прывітальнага слова рэгіянальнага настаяцеля салезіянаў у Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB і супольнай малітвай літургіі гадзінаў, паведамляе sdb.by. Пачатковым імпульсам для асабістага разважання стала кароткая прамова с. Люцыі Бальцэвіч FMA, якая прадставіла яскравыя прыклады прысутнасці надзеі ў ...
Читать далее »Інтэрактыўны Крыжовы шлях у Гудагаі: паставіць сябе на месца Езуса
У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) дзеці правялі інтэрактыўны Крыжовы шлях пад кіраўніцтвам катэхеткі Алены Міхалевіч. На набажэнстве сабраліся бацькі дзяцей, а таксама парафіяне, каб супольна паразважаць над мукай нашага Пана Езуса Хрыста. “Езу Хрыстэ, Ты ўпаў. Часам і ў маім жыцці бываюць занадта складаныя абавязкі, занадта складаныя ўрокі, я бываю занадта стомленым, а настаўнікі бываюць ...
Читать далее »У Беларусі прайшла анлайн-віктарына паміж салезіянскімі араторыямі
27 лютага прадстаўнікі салезіянскіх араторыяў Беларусі прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне “Трапны адказ”. Віктарына была арганізавана адказным за душпастырства моладзі ў салезіянскай Беларусі ксяндзом Алегам Каралёвым SDB, салезіянінам супрацоўнікам Уладзіславам Зарэцкім ASC пры дапамозе аніматараў араторыя імя святога Яна Боска ў Мінску. Удзельнікі мелі магчымасць праверыць свае інтэлектуальныя здольнасці на працягу пяці раўндаў. Але галоўнай радасцю стала магчымасць пабачыцца, бо за-за ...
Читать далее »Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на III Нядзелю Вялікага посту 2021 г. (Нядзеля «Карытас»)
“Беднасць створана людзьмі, а не Богам, бо яны не ўмеюць дзяліцца”. святая Маці Тэрэза з Калькуты Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану! Божае Слова на трэцюю Нядзелю Вялікага посту скіроўвае нашую ўвагу між іншым на Божы Закон, добра вядомы нам як дзесяць Божых Запаведзяў. Закон, які рэгулюе адносіны паміж Богам і чалавекам а таксама паміж ...
Читать далее »Памяць застаецца. Казіміра Сваяка ўзгадалі ў Варнянах
Асоба Казіміра Сваяка заўсёды прыцягвала ўвагу даследчыкаў і навукоўцаў. За сваё нядоўгае жыццё святар паспеў зрабіць многае. Гэта выдатны прамоўца, драматург, паэт. Яго пропаведзі краналі прысутных, прымушалі задумацца над сэнсам уласнага жыцця, а паэтычны талент дапамагаў выказваць думкі ў творчай форме. У невялікім аграгарадку Варняны да гэтага часу памятаюць свайго таленавітага земляка. Тут час ад часу праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя жыццёваму ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!