6-7 лютага ва Уселюбе адбыліся рэкалекцыі на тэму «Навучыцца дараваць і прасіць прабачэння». Мясцовы дом пілігрыма ізноў гасцінна прымаў удзельнікаў, на гэты раз не толькі з Мінска. Прыехалі госці з Гродна, Ліды, Ашмянаў, Паставаў, Іўя, Салігорска, Ліпнішак, Шчучына, Фаніпаля. Тэма прабачэння стала настолькі актуальнай і запатрабаванай, што не ўсе жадаючыя змаглі трапіць на рэкалекцыі – не засталося свабодных месцаў, таму ...
Читать далее »У Беларусі
Прадстаўнік Касцёла прыняў удзел у сустрэчы ў памяць ахвяр Халакосту ў Гродне
27 студзеня адзначаўся Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. У гэты дзень у 1945 годзе Чырвоная армія вызваліла адзін з самых страшных канцлагераў Другой сусветнай вайны – Аўшвіц-Біркенаў, у які вывозілі і вялікую колькасць гродзенскіх яўрэяў. У Гродне адзначыць памятную дату разам з прадстаўнікамі яўрэйскай абшчыны прыйшлі неабыякавыя гараджане, прадстаўнікі духавенства i дыпламатычнага корпусу. Сустрэча адбылася пры ўваходзе ў былое гета. ...
Читать далее »У Навагрудку распачала працу «Біблійная школа»
З 22 па 24 студзеня ў рэкалекцыйным цэнтры пры касцёле Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася першая сустрэча слухачоў «Біблійнай школы «Профэтос»» (з гр. — прарок). Мэтай гэтых заняткаў з’яўляецца дапамога хрысціянскім вернікам лепш разумець і глыбей пазнаць Божае слова, каб навучыцца штодзённа жыць ім. У сустрэчы ўдзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек з розных куткоў Беларусі. На ёй закраналіся тэмы: «кім ёсць ...
Читать далее »Біскуп Казімір Велікаселец уступіў на пасаду Апостальскага адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
21 студзеня ў Мінску прайшла сустрэча членаў Калегіі кансультантаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, на якой адбыўся акт уступлення на пасаду Апостальскага адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Казіміра Велікасельца. Сустрэчу распачаў малітвай Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён шчыра падзякаваў усім прысутным за шматгадовае супрацоўніцтва, абяцаючы сваю малітву і падтрымку, а таксама служэнне парадамі і дапамогай у выпадку патрэбы. Пасля кароткага ўступнага слова ...
Читать далее »У Смаргоні прайшло адкрыццё дзявочага клуба «Нашы сакрэты»
17 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханела, адбылося адкрыццё дзявочага клуба «Нашы сакрэты», паведамляе sdb.by. Ідэя арганізаваць клуб для дзяўчат з’явілася з жадання паспрабаваць адрадзіць хрысціянскія духоўныя каштоўнасці і традыцыі сярод дзяўчынак — будучых добрых хрысціянак і сумленных жанчын нашага грамадства. Восем маладых жанчын, сярод якіх аніматары і маладыя мамы, разам з ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта
У сувязі са смерцю Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў спачуванні Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну. У скіраваным на адрас Мітрапаліта Веніяміна лісце арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч піша: «З глыбокім смуткам я прыняў вестку пра смерць Высокапраасвяшчэннага Мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. З адыходам гэтага дастойнейшага Архіпастыра ...
Читать далее »Новы год у Назарэце: сустрэча сем’яў прайшла ў Навагрудку
31 снежня па 2 студзеня ў Навагрудку адбылася сустрэча сем’яў Асацыяцыі Святой Сям’і пры Кангрэгацыі сясцёр назарэтанак. Усяго ў сустрэчы ўдзельнічалі восем сем’яў – з прычыны пандэміі каранавірусу менш, чым заўсёды. У праграме былі канферэнцыі, з якімі выступіў кс. Алег Шпець TChr, адарацыя, святая Імша. Новы год удзельнікі сустрэлі на адарацыі ў капліцы сясцёр назарэтанак. Яны дзякавалі за пражыты год, ...
Читать далее »Папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пенсію. 3 студзеня 2020 г., у дзень, калі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму споўнілася 75 гадоў, Папа Францішак прыняў яго адстаўку і прызначыў Адміністратара архідыяцэзіі. У афіцыйнай заяве Святога Пасаду гаворыцца: “Святы Айцец прыняў адмову ад пастырскага кіраўніцтва, прадстаўленую Яго Эксцэленцыяй арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, у адпаведнасці з канонам 401 §1 Кодэкса кананічнага права, і адначасова прызначыў ...
Читать далее »Віншуем арцыбіскупа Тадэвуша з юбілеем!
Ваша Эксцэленцыя! Паважаны арцыбіскуп Тадэвуш! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуем Вас з юбілейным днём нараджэння! Сёння мы асаблівым чынам дзякуем Богу і праслаўляем Яго за дар Вашага жыцця і паклікання, годнае спаўненне Божай волі і служэнне ў нашай краіне, за Вашу цудоўную ўсмешку, адкрытасць, парады, за навучанне любіць Бога і бліжняга. Хочам скласці ...
Читать далее »Біблійная сустрэча адбудзецца ў Навагрудку
З 22 па 24 студзеня ў касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца сустрэча біблійнай школы “Профетос”. Тэма сустрэчы – “Хто той, у каго мы верым?”. Праграма: 22 студзеня, пятніца 18.00 – святая Імшa; 19.30 – вячэра; 20.30 – уступная лекцыя па тэме; 21.45 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту; 23 студзеня, субота 08.00 – сняданак; 08.45 – 1 лекцыя “Малітва як ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!