Усе навіны

В’етнам: 160 тысяч пілігрымаў у нацыянальным марыйным санктуарыі

Больш за 160 тысяч вернікаў удзельнічалі ў 32-м Нацыянальным марыйным кангрэсе ў в’етнамскім санктуарыі Ла Ванг. 17 жніўня 2026 года ў В’етнаме завяршыўся 32-ы Нацыянальны марыйны кангрэс. Нягледзячы на спякоту ў 40 градусаў і складаныя ўмовы ў намётавым лагеры, у санктуарый у Ла Ванг прыбылі больш за 160 тысяч пілігрымаў. Санктуарый у Ла Ванг паўстаў на месцы аб’яўленняў Маці Божай ...

Читать далее »

«Будзем мець багаты плён»: у мёрскай парафіі 22 кандыдаты атрымалі пячатку Духа Святога

15 жніўня ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мёрскай парафіі адбыўся адпуст з удзяленнем сакраманту канфірмацыі. Дваццаць дзве асобы, моладзь і дарослыя, прынялі сакрамант хрысціянскай сталасці, пацвярджаючы такім чынам сваё жаданне цалкам належаць Езусу Хрысту і быць Яго вернымі сведкамі ў сучасным свеце. Цэлебрацыю святой Імшы ў гэты дзень узначаліў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Разам з ім ...

Читать далее »

Папа Леў XIV даручыў Марыі Святую Зямлю, Украіну і Расію

15 жніўня 2026 года Папа Леў XIV у Кастэль-Гандольфа заклікаў маліцца да Багародзіцы аб суцяшэнні для Святой Землі, Украіны, Расіі і пацярпелых ад землятрусу ў Калумбіі. Пасля малітвы «Анёл Панскі» Папа нагадаў, што Найсвяцейшая Дзева Марыя, узятая ў нябесную славу, з’яўляецца знакам надзеі і суцяшэння для ўсяго народа Божага. Ён папрасіў Яе мацярынскага заступніцтва ад імені супольнасцей, якія асабліва патрабуюць ...

Читать далее »

«Марыя — першынец Касцёла і знак надзеі»: Апостальскі нунцый упершыню наведаў Магілёў і павіншаваў вернікаў з урачыстасцю Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

15 жніўня ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве адбылася тытульная ўрачыстасць, якая сёлета мела асаблівае значэнне. Упершыню магілёўскую супольнасць наведаў Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа. Ён узначаліў адпустовую святую Імшу і перадаў вернікам благаслаўленне Святога Айца. На пачатку Эўхарыстыі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прывітаў Апостальскага нунцыя і Мітрапаліта Юзафа Станеўскага, прысутнасць якіх падкрэсліла значнасць ...

Читать далее »

Анёл Панскі: Унебаўзяцце Багародзіцы дае надзею кожнаму

15 жніўня 2026 года Папа Леў XIV падчас малітвы «Анёл Панскі» растлумачыў духоўны сэнс Унебаўзяцця Марыі праз два гістарычныя іканаграфічныя вобразы. Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі мае вялікае значэнне для каталіцкай тэалогіі і народнай набожнасці. 15 жніўня 2026 года Папа прапанаваў разважыць над гэтай таямніцай веры праз дзве мастацкія мадэлі. Найбольш старажытны вобраз – гэта Успенне Маці Божай, дзе Уваскрослы ...

Читать далее »

«Школа сямейнага жыцця» ў Мінску чакае навучэнцаў

У Мінску праводзіцца набор слухачоў на курсы «Школа сямейнага жыцця» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2026/2027 навучальны год. Гэтая праграма створана для тых, хто жадае атрымаць глыбокія веды пра інстытут сям’і, а таксама прагнуць служыць іншым, стаўшы сямейнымі кансультантамі ў сваіх парафіях. Навучанне спалучае ў сабе духоўныя асновы, псіхалагічныя аспекты і практычныя навыкі, неабходныя для падтрымкі сучасных сем’яў. ...

Читать далее »

Новый епископ Караганды: Папа Лев XIV возвел монсеньора Петра Пытлованы в епископский сан

10 августа 2026 года Ватикан объявил о важных решениях Святейшего Отца Льва XIV, касающихся жизни Католической Церкви в Казахстане. Новым епископом Римско-Католической Епархии Караганды был назначен монсеньор Петр Пытлованы. Одновременно с этим, в соответствии с каноническим правом Святейший Отец принял отставку епископа Аделио Дель Оро, достигшего 75-летнего возраста. Для нового ординария Казахстан — место и народ, которому он посвятил практически ...

Читать далее »

У відэа на Youtube арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавядае пра сваё здароўе і дзякуе за малітвы ў яго інтэнцыі

У інтэрнэце з’явілася відэа з сённяшнім найстарэйшым беларускім іерархам, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, запісанае ў рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры ў Аксакаўшчыне. На гэтым відэа, выкладзеным на Youtube-канале ксяндза Аляксандра Уласа alexulas, арцыпастыр распавядае пра акалічнасці сваёй хваробы і лячэнне, а таксама дзякуе ўсім, хто маліўся за яго выздараўленне. Паглядзець відэа можна па спасылцы. Catholic.by

Читать далее »

Біскуп Гродзенскі сустрэўся з Папам Львом XIV

12 жніўня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, які зараз знаходзіцца ў Рыме, прыняў удзел у Генеральнай аўдыенцыі Папы Льва XIV. Сустрэча з прычыны летняй спёкі прайшла ў рымскай базіліцы св. Пятра. Папа Леў XIV падчас аўдыенцыі прысвяціў сваю катэхезу літургічнаму году, звярнуўшы ўвагу на цэнтральнае значэнне нядзельнай Эўхарыстыі ў жыцці кожнага верніка. Папа падкрэсліў, што для асвячэння нядзелі неабходна ўдзельнічаць у ...

Читать далее »

“Святы Францішак, вядзі нас да Хрыста!” – у Дзеркаўшчыне прайшла VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі

12 жніўня вёска Дзеркаўшчына на Глыбоччыне сабрала юных католікаў з трох парафій, каб разам праславіць Бога, пазмагацца ў спаборніцтвах і адчуць сапраўднае братэрства. Сёлетняя Парафіяда, якая ўжо восьмы раз аб’ядноўвае дзяцей і моладзь Віцебскай дыяцэзіі, прайшла пад дэвізам “Святы Францішак, вядзі нас да Хрыста!”. Удзел у ёй прынялі каманды з Глыбокага, Германавічаў і гаспадары – дзеркаўшчынцы. Супольнасць, якую не зламаць ...

Читать далее »