Усе навіны

Нота “Шлях надзеі”: Касцёл заклікае супрацьстаяць нянавісці і падзелам

У шасцідзясятую гадавіну саборнай Дэкларацыі “Nostra aetate” тры ватыканскія ўстановы – Дыкастэрыя веравучэння, Дыкастэрыя спрыяння хрысціянскаму адзінству і Дыкастэрыя па міжрэлігійным дыялогу – апублікавалі ноту “Шлях надзеі”, якая заклікае супрацьстаяць фундаменталізму і экстрэмізму, адмовіцца ад варожасці і абараняць рэлігійную свабоду. Дэкларацыя “Nostra aetate”, прынятая Другім Ватыканскім Саборам у 1965 годзе, стала важным этапам у адносінах католікаў з яўрэямі і прадстаўнікамі ...

Читать далее »

Православный и католический епископы совершили совместное паломничество

Православный митрополит Гаттас и католический епископ Альдо Берарди совершили с 6 по 9 сентября паломничество на Афон, сообщает Fides. Оба иерарха служат в одном регионе: Гаттас возглавляет православную митрополию Багдада, Кувейта, Аравийского полуострова и прилежащих земель, а Берарди – католический викариат Северной Аравии. Интересно, что они также ровесники: оба родились в 1963 году. По словам епископа Берарди, совместное паломничество отразило ...

Читать далее »

Крыж, які яднае: парафіяльны фэст у Ахрэмаўцах

14 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў аграгарадку Ахрэмаўцы адбыўся парафіяльны фэст. У гэты дзень Касцёл адзначае свята Узвышэння Святога Крыжа — знак нашай веры, надзеі і любові. Святую Імшу цэлебраваў ксёндз Андрэй Януль разам з пробашчам парафіі ксяндзом Юрыем Жаўняровічам. Падчас казання святар засяродзіў увагу парафіян на крыжы і яго значэнні ў жыцці чалавека. Ён нагадаў, што крыж ...

Читать далее »

Новы каардынатар «Дапамогі Касцёлу ў патрэбе» – пра місію фонду

Новы каардынатар Папскага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» (Kirche in Not), расказаў пра падтрымку пераследаваных хрысціян, фармацыю святароў і евангелізацыю. Ксёндз Фрыдрых Бехіна стаў новым каардынатарам Папскага міжнароднага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». Яго абралі касцельныя асістэнты структуры, якія сустракаліся ў Рыме. Паводле яго, Папа Леў XIV ужо добра ведае дзейнасць Фонду: калі ён быў біскупам у Перу, то супрацоўнічаў ...

Читать далее »

Факсіміле старажытнай Аквілейскай Бібліі перадалі ў Ватыкан

Папскім акадэміям у Ватыкане падаравалі першы том факсімільнага выдання Аквілейскай Бібліі. Поўны праект па выданні пяці тамоў старажытнага рукапісу завершаць да 2031 года. У Ватыкане 14 верасня 2024 года адбылася ўрачыстая перадача першага тома дакладнай факсімільнай копіі Аквілейскай Бібліі. Каштоўны манускрыпт атрымалі кардынал Пітэр Тэрксан і мансеньёр Дарыа Вігано ад імя Папскай акадэміі навук і Папскай акадэміі грамадскіх навук. Акцыю ...

Читать далее »

Прызначаны новы Сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Мінску

Апостальская нунцыятура ў Беларусі паведамляе, што 11 верасня ў Мінск прыбыў Дон Чарльз Луанга Ссууна (Don Charles Lwanga Ssuuna), новы Сакратар нунцыятуры. Дон Чарльз Луанга Ссууна нарадзіўся ва Угандзе. Дон Ссууна названы ў гонар святога Чарльза Луангі — апекуна афрыканскай моладзі і самага шанаванага каталіцкага мучаніка Уганды, які загінуў за веру ў XIX стагоддзі. Дон Чарльз прайшоў фундаментальную тэалагічную і філасофскую падрыхтоўку ...

Читать далее »

“Знак нашай веры, працы і еднасці”. Новы касцёл асвяцілі ў Паставах (+відэа)

Белы будынак прыгожага храма вітае людзей акурат на ўездзе ў Паставы. Сёння здаецца, ён ідэальна дапаўняе карціну маладога спальнага мікрараёна. Але так было не заўсёды. Парафія Езуса Міласэрнага ў Паставах зарэгістраваная 17 снежня 2014 года. У 2019 годзе, дзякуючы намаганням тагачаснага пробашча Анджэя Бульчака, з’явілася драўляная капліца і з благаслаўлення біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча пачалося будаўніцтва новага каталіцкага храма. ...

Читать далее »

Епіскапат Беларусі павіншаваў Папу Льва XIV з Днём нараджэння

14 верасня Папа Леў XIV адзначае 71-ы Дзень нараджэння. Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі накіраваў Пантыфіку віншаванне ад імя беларускіх каталіцкіх біскупаў і вернікаў. Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, выказаў Льву XIV удзячнасць за яго апостальскае служэнне. У віншаванні ён адзначыў увагу Пантыфіка да Беларусі і падзякаваў за яго стаўленне да краіны. «Мы з удзячнасцю ...

Читать далее »

Новы апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі

Папа Леў XIV прыняў адстаўку архімандрыта Яна Сяргея Гаека і прызначыў новым апостальскім адміністратарам для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі айца-студыта Лявонція Тумоўскага. Айцец Лявонцій (Аляксандр) Тумоўскі нарадзіўся 9 ліпеня 1973 года ў Полацку. 27 мая 1995 года ён уступіў у кляштар манахаў-студытаў пры Унеўскай Лаўры ва Украіне, дзе склаў першыя шлюбы ў 1997 годзе, а ўрачыстыя – у 2000 ...

Читать далее »

Праз выпрабаванні да адраджэння: Шаркаўшчына адзначыла 30-годдзе свайго касцёла і 10-годдзе руху «Маці ў малітве»

12 верасня 2026 года ў Шаркаўшчыне прайшла ўрачыстасць, якая сабрала разам непарыўную сувязь пакаленняў, гісторыю і сучаснасць. Мясцовая парафія Узвышэння Святога Крыжа адзначыла 30-годдзе свайго касцёла, а супольнасць «Маці ў малітве» — свой 10-гадовы юбілей. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Дзень 12 верасня ў Шаркаўшчыне быў асаблівым. Яшчэ да пачатку літургіі ля ўваходу ў святыню біскупа сустракаў ...

Читать далее »