Парафія, якой апякуюцца айцы паўліны ў Скуржэве, недалёка ад Познані, увяла незвычайны «прайс-ліст» на карыстанне паркоўкай. «Паважаныя парафіяне, як вы ведаеце, у мінулым годзе мы адрамантавалі паркоўку перад касцёлам. На жаль, з-за высокай цікавасці да самай прыгожай паркоўкі ў Скуржэве, мы вымушаныя ўвесці плату за паркоўку па цане, паказанай на шыльдах, якія вісяць на ўездзе. Гэта не жарт! Паркуйцеся і ...
Читать далее »Усе навіны
Леў XIV стане першым Папам, які прыме ўдзел у працэсіі па Альбанскім возеры
Папа Леў XIV прыме ўдзел у традыцыйнай ў Кастэль-Гандольфа, частка якой пройдзе на возеры Альбан. Пантыфік праплыве частку маршруту на лодцы і стане першым Папам, які далучыцца да воднай часткі гэтай працэсіі. У суботу, 29 жніўня, а 18:00 Святы Айцец узначаліць Імшу ў касцёле Санта-Марыя-дэль-Лага ў Кастэль-Гандольфа. Пасля Эўхарыстыі адбудзецца традыцыйная працэсія ў гонар Маці Божай Азёрнай, частка маршруту якой ...
Читать далее »Душпастырства “Мужчыны св. Юзафа” зладзіла рэкалекцыі, прысвечаныя Святому Пісанню
З 14 па 16 жніўня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) прайшлі рэкалекцыі “Чытанне Бібліі і асабістыя сустрэчы з жывым Езусам праз Слова”, якія арганізавала гродзенская супольнасць “Мужчыны св. Юзафа”. Правёў духоўныя практыкаванні кс. Артур Ляшнеўскі SDB. Святар адзначыў: “Для хрысціяніна Біблія – гэта не проста гістарычны помнік, а натхнёнае Богам Слова. Святое Пісанне выступае галоўным духоўным ...
Читать далее »Гаіці: Касцёл пад ударам бандыцкіх груповак
Каталіцкі Касцёл на Гаіці стаў мішэнню бандыцкіх груповак, якія імкнуцца знішчыць апошнюю маральную і духоўную апору краіны ў умовах эскалацыі гвалту. Каталіцкі Касцёл на Гаіці сутыкнуўся з жорсткім ціскам бандыцкіх груповак. Біскуп дыяцэзіі Жэрэмі Жазэф Гантран Дэкост у размове з Папскім фондам «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» падкрэсліў, што злачынцы імкнуцца ліквідаваць Касцёл, бо ён застаецца «апошняй запорай – маральнай, этычнай, ...
Читать далее »В’етнам: 160 тысяч пілігрымаў у нацыянальным марыйным санктуарыі
Больш за 160 тысяч вернікаў удзельнічалі ў 32-м Нацыянальным марыйным кангрэсе ў в’етнамскім санктуарыі Ла Ванг. 17 жніўня 2026 года ў В’етнаме завяршыўся 32-ы Нацыянальны марыйны кангрэс. Нягледзячы на спякоту ў 40 градусаў і складаныя ўмовы ў намётавым лагеры, у санктуарый у Ла Ванг прыбылі больш за 160 тысяч пілігрымаў. Санктуарый у Ла Ванг паўстаў на месцы аб’яўленняў Маці Божай ...
Читать далее »«Будзем мець багаты плён»: у мёрскай парафіі 22 кандыдаты атрымалі пячатку Духа Святога
15 жніўня ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мёрскай парафіі адбыўся адпуст з удзяленнем сакраманту канфірмацыі. Дваццаць дзве асобы, моладзь і дарослыя, прынялі сакрамант хрысціянскай сталасці, пацвярджаючы такім чынам сваё жаданне цалкам належаць Езусу Хрысту і быць Яго вернымі сведкамі ў сучасным свеце. Цэлебрацыю святой Імшы ў гэты дзень узначаліў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Разам з ім ...
Читать далее »Папа Леў XIV даручыў Марыі Святую Зямлю, Украіну і Расію
15 жніўня 2026 года Папа Леў XIV у Кастэль-Гандольфа заклікаў маліцца да Багародзіцы аб суцяшэнні для Святой Землі, Украіны, Расіі і пацярпелых ад землятрусу ў Калумбіі. Пасля малітвы «Анёл Панскі» Папа нагадаў, што Найсвяцейшая Дзева Марыя, узятая ў нябесную славу, з’яўляецца знакам надзеі і суцяшэння для ўсяго народа Божага. Ён папрасіў Яе мацярынскага заступніцтва ад імені супольнасцей, якія асабліва патрабуюць ...
Читать далее »«Марыя — першынец Касцёла і знак надзеі»: Апостальскі нунцый упершыню наведаў Магілёў і павіншаваў вернікаў з урачыстасцю Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
15 жніўня ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве адбылася тытульная ўрачыстасць, якая сёлета мела асаблівае значэнне. Упершыню магілёўскую супольнасць наведаў Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа. Ён узначаліў адпустовую святую Імшу і перадаў вернікам благаслаўленне Святога Айца. На пачатку Эўхарыстыі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прывітаў Апостальскага нунцыя і Мітрапаліта Юзафа Станеўскага, прысутнасць якіх падкрэсліла значнасць ...
Читать далее »Анёл Панскі: Унебаўзяцце Багародзіцы дае надзею кожнаму
15 жніўня 2026 года Папа Леў XIV падчас малітвы «Анёл Панскі» растлумачыў духоўны сэнс Унебаўзяцця Марыі праз два гістарычныя іканаграфічныя вобразы. Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі мае вялікае значэнне для каталіцкай тэалогіі і народнай набожнасці. 15 жніўня 2026 года Папа прапанаваў разважыць над гэтай таямніцай веры праз дзве мастацкія мадэлі. Найбольш старажытны вобраз – гэта Успенне Маці Божай, дзе Уваскрослы ...
Читать далее »«Школа сямейнага жыцця» ў Мінску чакае навучэнцаў
У Мінску праводзіцца набор слухачоў на курсы «Школа сямейнага жыцця» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2026/2027 навучальны год. Гэтая праграма створана для тых, хто жадае атрымаць глыбокія веды пра інстытут сям’і, а таксама прагнуць служыць іншым, стаўшы сямейнымі кансультантамі ў сваіх парафіях. Навучанне спалучае ў сабе духоўныя асновы, псіхалагічныя аспекты і практычныя навыкі, неабходныя для падтрымкі сучасных сем’яў. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!