Папа Леў XIV прыме ўдзел у традыцыйнай ў Кастэль-Гандольфа, частка якой пройдзе на возеры Альбан. Пантыфік праплыве частку маршруту на лодцы і стане першым Папам, які далучыцца да воднай часткі гэтай працэсіі.
У суботу, 29 жніўня, а 18:00 Святы Айцец узначаліць Імшу ў касцёле Санта-Марыя-дэль-Лага ў Кастэль-Гандольфа.
Пасля Эўхарыстыі адбудзецца традыцыйная працэсія ў гонар Маці Божай Азёрнай, частка маршруту якой пралягае ўздоўж возера Альбан. Рэктар папскай парафіі Святога Тамаша Віланавы ў Кастэль-Гандольфа, айцец Тадэвуш Росмус, распавёў пра асаблівасць сёлетняй працэсіі. «Маршрут пачынаецца ад касцёла. Частка працэсіі пройдзе па возеры, і Святы айцец, як першы Папа, які зробіць гэта, праплыве на лодцы», — сказаў ён у інтэрв’ю Vatican News.
Паводле слоў святара, апошнімі Папамі, якія ўдзельнічалі ў гэтай працэсіі, былі святы Павел VI і святы Ян Павел II. Аднак яны засталіся на беразе, а Папа Леў XIV таксама далучыцца да той часткі працэсіі, якая адбываецца на вадзе.
Касцёл Маці Божай Азёрнай размешчаны непасрэдна на беразе возера Альбан і належыць да парафіі Святога Тамаша Віланавы. Касцёл быў асвечаны ў 1977 годзе Папам Паўлам VI, а 2 верасня 1979 года, падчас свята Маці Божай Азёрнай, яго наведаў Ян Павел II.
Удзел Папы Льва XIV у працэсіі прыпадае на год 400-годдзя знаходжання Папаў у Кастэль-Гандольфа. Традыцыя пачалася ў 1626 годзе, калі Папа Урбан VIII абраў гэтае месца для сваёй летняй рэзідэнцыі. Гэтым летам Пантыфік аднавіў традыцыю больш працяглага папскага адпачынку ў Кастэль-Гандольфа.
credo.pro
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
