Усе навіны

Незвычайная місія 34-гадовага мільянера: ён хоча выратаваць касцёлы ад разбурэння

Брытанскі мільянер Сэмюэл Лідс паставіў перад сабой незвычайную мэту: ён хоча выкупіць выстаўленыя на продаж будынкі святынь, каб выратаваць іх ад зносу або пераўтварэння ў камерцыйныя аб’екты. 34-гадовы інвестар, які разбагацеў на рынку нерухомасці, заяўляе, што не шукае прыбытку, а хоча адказаць на духоўныя патрэбы маладога пакалення. Яго ініцыятыва супадае з рэкорднай колькасцю навяртанняў у Лондане, што дае надзею на ...

Читать далее »

Дваццаць два крыжы над далінай: незвычайны касцёл у гонар благаслаўлёнага кардынала Стэфана Вышынскага з’явіцца ў Польшчы

У даліне ракі Ахотніца, ля падножжа Горцаў, узвышаецца збудаванне, якое кідае выклік сучаснай сакральнай архітэктуры. Манументальны касцёл, увенчаны 22 крыжамі і натхнёны раннесярэднявечным рэлікварыям, становіцца новым сімвалам супольнасці, адзначанай трагічнай гісторыяй «Крывавага вечара Каляд». Менавіта тут, побач з гістарычным драўляным касцёлам, паўстане першая ў Польшчы парафія ў гонар благаслаўлёнага кардынала Стэфана Вышынскага. Новы касцёл у Ахотніцы Дольнай — гэта незвычайны ...

Читать далее »

У Нікарагуа забаранілі праводзіць святарскія і дыяканскія пасвячэнні

Урад Нікарагуа ўвёў новае абмежаванне для Каталіцкага Касцёла, забараніўшы святарскія і дыяканскія пасвячэнні ў чатырох дыяцэзіях, біскупы якіх былі вымушаныя пакінуць краіну. Гэтая мера тычыцца дыяцэзій Хінатэгі, Сіуны, Матагальпы і Эстэлі і азначае чарговую эскалацыю працяглага супрацьстаяння паміж рэжымам і Касцёлам. Як паведамляе выданне El Debate і каталіцкія інфармацыйныя агенцтвы, гэтае рашэнне фактычна пазбаўляе семінарыстаў, якія ўжо скончылі вучобу, магчымасці ...

Читать далее »

Урокі Евангелля ад бедных: новая місія кардынала Краеўскага

Кардынал Конрад Краеўскі завяршае сваё шматгадовае служэнне ў Ватыкане, каб узначаліць архідыяцэзію ў роднай Польшчы, забіраючы з сабой досвед міласэрнасці і блізкасці да патрабуючых. Папа Леў XIV прызначыў кардынала Конрада Краеўскага арцыбіскупам-мітрапалітам Лодзінскім. Гэтая навіна заспела іерарха ў момант духоўнай гатоўнасці да новага этапу, які ён сам называе вяртаннем дадому. У інтэрв’ю для «Vatican News» кардынал прызнаўся, што прыняў прапанову ...

Читать далее »

Папа Леў XIV пра матэматыку як прароцтва надзеі ў лічбавым свеце

Святы Айцец заклікаў матэматыкаў стаць знакам надзеі, ператвараючы лічбавую сферу ў прастору братэрства і адказнага выкарыстання новых тэхналогій. З нагоды Міжнароднага дня матэматыкі, які сёлета праходзіць пад дэвізам “Матэматыка і надзея”, Леў XIV скіраваў пасланне ўдзельнікам святочнага вебінара. У дакуменце, падпісаным Дзяржаўным сакратаром кардыналам П’етра Паралінам, Пантыфік заахвоціў навукоўцаў паразважаць над сваёй роляй у свеце, які сутыкаецца з імклівым тэхналагічным ...

Читать далее »

З касцёла ў Парыжы выкралі рэліквіі святога Вінцэта дэ Поля

Паліцыя расследуе крадзеж рэліквій Святога Вінцэнта дэ Поля. Магчыма, што рэліквіяр быў скрадзены арганізаванай групай злодзеяў, якія спецыялізуюцца на крадзяжы рэлігійных прадметаў і твораў мастацтва. Святы Вінцэнт дэ Поль (1581-1660) быў адной з вядучых фігур хрысціянскай дабрачыннасці ў Францыі. Ён прысвяціў сваё жыццё самым бедным, хворым і пакінутым дзецям. Гэты святар арганізаваў шматлікія акцыі дапамогі. Ён заснаваў дзве рэлігійныя абшчыны: ...

Читать далее »

Міністранты ўсяго свету збяруцца ў Рыме ў 2028 годзе

Наступная Міжнародная пілігрымка міністрантаў у Рым пройдзе з 31 ліпеня па 4 жніўня 2028 года, сабраўшы дзясяткі тысяч юных вернікаў з Еўропы і ўсяго свету. Афіцыйная дата гэтага маштабнага форуму была абвешчана прадстаўнікамі Міжнароднага саюза міністрантаў (CIM) пасля аўдыенцыі ў Папы Льва XIV. Гэтая сустрэча, якая праходзіць кожныя чатыры-пяць гадоў, з’яўляецца адной з самых яркіх падзей у жыцці Касцёла, асабліва ...

Читать далее »

Ліван просіць Святы Пасад выратаваць хрысціянскую прысутнасць

Ліван звярнуўся да Святога Пасада з просьбай аб медыяцыі і дапамозе для захавання хрысціянскіх супольнасцей на поўдні краіны, якія пакутуюць ад ваенных дзеянняў. Тэлефонная размова паміж міністрам замежных спраў Лівана Юсефам Раджы і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам стала важным крокам у спробах спыніць эскалацыю канфлікту. Як паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “X” сам ліванскі палітык, ён звярнуўся да ...

Читать далее »

“Святарства пачынаецца з глыбокіх адносін з Богам”: дзень засяроджання для святароў прайшоў у Гродзенскай дыяцэзіі

12 сакавіка адбыўся дзень засяроджання для святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча прайшла ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, яе ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Гэты дзень засяроджання быў другім у межах сёлетняга Вялікага посту. У праграме была канферэнцыя “Вернасць святарскай ідэнтычнасці – фундамент добрай будучыні Касцёла”, з якой выступіў біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства ў Лідскім ...

Читать далее »

Прадстаўнікі «Радыё Марыя Беларусь» прынялі ўдзел у Еўрапейскай сустрэчы ў Парыжы

З 2 па 5 сакавіка ў Парыжы адбылася Еўрапейская сустрэча «Радыё Марыя», у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі розных краін. Сярод удзельнікаў былі і прадстаўнікі «Радыё Марыя Беларусь». Сёння «Радыё Марыя» дзейнічае на пяці кантынентах — больш чым у 85 краінах свету, а вяшчанне вядзецца на 125 мовах. У гэтым годзе «Радыё Марыя Беларусь» адзначае 10-годдзе свайго вяшчання. Падчас сустрэчы адбыўся ...

Читать далее »