У відэа на Youtube арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавядае пра сваё здароўе і дзякуе за малітвы ў яго інтэнцыі

У інтэрнэце з’явілася відэа з сённяшнім найстарэйшым беларускім іерархам, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, запісанае ў рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры ў Аксакаўшчыне.

На гэтым відэа, выкладзеным на Youtube-канале ксяндза Аляксандра Уласа alexulas, арцыпастыр распавядае пра акалічнасці сваёй хваробы і лячэнне, а таксама дзякуе ўсім, хто маліўся за яго выздараўленне.

Паглядзець відэа можна па спасылцы.

Catholic.by

для друку для друку