29 жніўня ў Жупранах адбылася ўрачыстасць, якая стала асаблівай старонкай у гісторыі мясцовай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла. У 150-ю гадавіну дзейнасці мураванай святыні біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй здзейсніў абрад пасвячэння касцёла і новага алтара. Такім чынам завяршылася тое, чаго святыня чакала паўтара стагоддзя. Гісторыя жупранскай парафіі значна глыбей за 150 гадоў. Паводле гістарычных звестак, парафія існавала тут ужо ...
Читать далее »Усе навіны
У Мексіцы фургон пераабсталявалі ў мабільную капліцу
Ён будзе курсіраваць па вуліцах Мантэррэя, перавозячы Найсвяцейшы Сакрамант у месцы, дзе нельга пабудаваць традыцыйны касцёл, паведамляе ACI Prensa. Ідэя стварэння капліцы «на колах» нарадзілася каля двух гадоў таму. Яе распрацавала сямейная пара, якая хацела даць вернікам магчымасць пакланіцца Найсвяцейшаму Сакраманту ў некалькіх муніцыпалітэтах штата Нуэва-Леон, у месцах, дзе нельга пабудаваць традыцыйныя святыні, сказаў у інтэрв’ю ACI Prensa каардынатар праекта ...
Читать далее »Святары з Польшчы і замежжа будуць спаборнічаць у тэнісе
Гэта ўжо 26-ы чэмпіянат польскіх святароў па тэнісе і 6-ы міжнародны чэмпіянат. Ён пройдзе з 7 па 9 верасня ў Жывцы. Чэмпіянат польскіх святароў па тэнісе ўжо шмат гадоў аб’ядноўвае духавенства з Польшчы і замежжа, спалучаючы ідэю здаровага спартыўнага спаборніцтва з умацаваннем супольнасці, прапагандай актыўнага ладу жыцця і каштоўнасцяў, заснаваных на ўзаемнай павазе. Турнір — гэта не толькі спартыўнае мерапрыемства, ...
Читать далее »Нарвегія: сотая гадавіна першай Імшы на Шпіцбергене
30 жніўня 2026 года біскуп Эрык Вардэн узначаліў у Лонгйіры ўрачыстае набажэнства, прысвечанае 100-годдзю першай каталіцкай Імшы ў нарвежскай правінцыі Свальбард (архіпелаг Шпіцберген). Як паведаміла Карлота Смедс з скандынаўскай рэдакцыі «Vatican News», урачыстасць адбылася ў Лонгйіры – найбуйнейшым населеным пункце Шпіцбергена. Разам з біскупам Вардэнам Эўхарыстыю канцэлебравалі ксёндз Анджэй Касцюкевіч, пробашч касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тромсё, і ксёндз Рафал ...
Читать далее »Фотафакт: на Філіпінах затапленне не спыніла вернікаў, якія прыйшлі на нядзельную Эўхарыстыю
Моцныя дажджы выклікалі затапленне ў горадзе Масантол у правінцыі Пампанга на Філіпінах. Нягледзячы на складаныя ўмовы, айцец Крысціян Рэй Каянан адправіў святую Імшу ў капліцы Сан-Роке ў Сіціа-Іскундо. Вада, якая дасягала каленяў, не спыніла і вернікаў, якія прыйшлі на нядзельную Эўхарыстыю. Прысутнасць святара і парафіян у затопленай капліцы стала красамоўным сведчаннем іх адданасці Эўхарыстыі. Для тых, хто прысутнічаў на супольнай ...
Читать далее »Ад заплечнікаў да нядзельнага сюрпрызу: у парафіі св. Казіміра ў Лепелі блаславілі школьныя прылады
Вечаровая Святая Імша 30 жніўня сабрала разам вялікую парафіяльную сям’ю, каб падзякаваць за лета і папрасіць сілаў на надыходзячую восень. Атмасфера ў святыні вызначалася, як заўсёды, сапраўднай хатняй цеплынёй. Калі дарослыя парафіяне засяроджана слухалі Божае Слова з амбона або ўкленчвалі каля драўлянай балюстрады, прымаючы Святую Камунію, зусім маленькія дзеці адчувалі сябе тут максімальна ўтульна. На прыступках каля Рэлікварыя разам з ...
Читать далее »Папа Леў XIV унёс змены ў Кодэкс Канонаў Усходніх Цэркваў
Апостальскім лістом “motu proprio” Папа ўнёс змены ў нормы Кодэкса Канонаў Каталіцкіх Усходніх Цэркваў, вызначыўшы парадак дзеянняў у выпадку адхілення Патрыярха ад пасады. 29 жніўня 2026 года Пантыфік выдаў “Mutua сoncordia” – апостальскі ліст у форме “motu proprio”, якім змяніў 106-ы і 126-ы каноны Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў. Новыя нормы вызначаюць парадак дзеянняў у выпадку сур’ёзнага і незваротнага разрыву еднасці ...
Читать далее »З ружанцамі ў руках: гэтая пара адзначыла 80 гадоў сумеснага жыцця і вернасці
99-гадовы Луіс і 98-гадовая Марыя Луіза з Бразіліі адзначылі юбілей – 80 гадоў шлюбу. У касцёле, трымаючы ружанцы, яны аднавілі шлюбныя абяцанні перад алтаром. Іх прыклад крануў сотні тысяч вернікаў у свеце і стаў напамінам пра веліч сакрамэнту, які грунтуецца на штодзённым выбары любові. У час, калі трывалыя адносіны сустракаюцца ўсё радзей, гісторыя Луіса і Марыі Луізы ззяе асаблівым святлом. ...
Читать далее »“Маргарыткі” Віцебскай дыяцэзіі сабраліся на сустрэчу ў Удзеле
У суботу, 29 жніўня, у дзень успаміну мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля, у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле адбылося агульнадыяцэзіяльнае спатканне ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка». Нягледзячы на тое, што «Маргарытак» у Віцебскай дыяцэзіі шмат, на гэтую сустрэчу сабралася толькі частка з іх. Аднак тых, хто прыехаў, яднала адна важная місія — малітоўная падтрымка тых, хто прысвяціў сябе служэнню Богу. ...
Читать далее »Праз аб’ектыў да Бога: як штодзённая Імша надала жыццю новы сэнс
Ці памятаеце той перыяд, калі вы толькі пачыналі новы для сябе кірунак? Запісаліся ў спартыўную залу, заняліся шыццём, асвоілі новую прафесійную сферу? Напэўна, многія ў гэты час адчувалі эйфарыю. Першыя поспехі акрылялі і матывавалі да дзейнасці, хацелася паглыбляць веды, праяўляць творчасць, адкрываць новыя гарызонты. Ішлі гады. Новая сфера стала звыклай, зразумелай, навыкі сталі даведзеныя да аўтаматызму. Сваю справу ўжо можна ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!