Выходны дзень для жыхароў аргенцінскай сталіцы з нагоды візіту Святога Айца. У сувязі з маючым адбыцца візітам Папы Льва XIV правінцыя Буэнас-Айрэс абвясціла 11 лістапада непрацоўным днём. Гэта дазволіць тысячам людзей прысутнічаць на папскай Імшы перад базілікай у Лухане, паведаміла аргентынская газета El Cronista. Паводле звестак уладаў, чакаецца да двух мільёнаў вернікаў з усёй Аргенціны. Таму ў цяперашні час разглядаецца ...
Читать далее »Усе навіны
10 кіламетраў і 10 касцёлаў: Парыж рыхтуецца да візіту Папы Льва XIV
5 тысяч чалавек 6 верасня 2026 года прабеглі 10 кіламетраў праз цэнтр Парыжа, міма 10 касцёлаў, рыхтуючыся такім чынам да вераснёўскага візіту Папы Льва XIV. 6 верасня 2026 года ў Парыжы прайшоў “Paris Églises Tour” — забег на 10 кіламетраў, маршрут якога вёў каля 10 касцёлаў. У ім узялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек, у тым ліку чатыры прадстаўнікі “Athletica ...
Читать далее »Новы ўкраінскі біскуп пра мір, вайну і Божую волю
Біскуп-намінант Сяргей Кіпа расказаў пра прыняцце новага служэння, досвед вайны і пакліканне быць знакам міру і адзінства. 4 верасня 2026 года ў Ватыкане было абвешчана аб прызначэнні манаха-капуцына Сяргея Кіпы дапаможным біскупам Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі. Да гэтага ён узначальваў кустодыю Ордэна Братоў Меншых Капуцынаў ва Украіне. У інтэрв’ю для медыя Святога Пасада ён назваў паведамленне пра волю Папы Льва XIV «сапраўдным ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі прайшлі рэкалекцыі на пачатак навучальнага года
З 2 па 5 верасня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі на пачатак навучальнага года. Правёў рэкалекцыі кс. Юрый Дрозд, які служыць у Пінскай дыяцэзіі. У межах тэмы паклікання ён прапанаваў студэнтам семінарыі паразважаць над тэмамі свабоды і вернасці. Рэкалекцыяніст прывёў разнастайныя прыклады з жыцця і са Святога Пісання з мэтай паказаць, як людзі заставаліся свабоднымі і ...
Читать далее »Вера, якая аднаўляе народ і будуе будучыню: гамілія арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа ў юбілей 265 годдзе каранацыі Маці Божай Бялыніцкай
6 верасня 2026 года ў Бялынічах адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя, прысвечаная 265‑годдзю каранацыі абраза Маці Божай Бялыніцкай — аднаго з найбольш шанаваных марыйных вобразаў на тэрыторыі Беларусі. Галоўным цэлебрантам святой Імшы стаў Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа, які прыбыў у Бялынічы з асабістым благаслаўленнем Святога Айца Папы Льва XIV. У пачатку гаміліі арцыбіскуп перадаў вернікам прывітанне Святога Айца ...
Читать далее »Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB адкрыў урачыстасць 265‑годдзя каранацыі абраза Маці Божай Бялыніцкай
6 верасня 2026 года ў Бялынічах а 15 гадзіне распачалася ўрачыстасць, прысвечаная 265‑годдзю каранацыі Папскімі Каронамі абраза Маці Божай Бялыніцкай — Каралевы Беларусі. Свята сабрала сотні пілігрымаў з розных куткоў краіны. Урачыстасць распачалася словамі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, якія задалі духоўны тон усяму святу. У пачатку свайго прывітальнага слова іерарх нагадаў словы Уладзіміра Караткевіча: «На Беларусі Бог жыве — і ...
Читать далее »Папа заклікаў спыніць насілле і аднавіць перамовы па Украіне
Папа Леў XIV пасля малітвы “Анёл Панскі” выказаў боль з прычыны новых нападаў на гарады і грамадзянскую інфраструктуру Украіны і заклікаў спыніць насілле. Пасля малітвы “Анёл Панскі” ў нядзелю 6 верасня 2026 года Папа прызнаўся, што з болем сочыць за паведамленнямі пра нядаўнія гвалтоўныя атакі на розныя гарады і аб’екты грамадзянскай інфраструктуры ва Украіне, якія прывялі да гібелі нявінных людзей. ...
Читать далее »Беларускае слова і вера: удзел Каталіцкага Касцёла ў Дні пісьменства ў Касцюковічах
5–6 верасня 2026 года Касцюковічы становяцца цэнтрам нацыянальнай увагі: тут праходзіць XXXIII Дзень беларускага пісьменства — свята, якое аб’ядноўвае гісторыю, культуру, духоўнасць і сучасныя творчыя ініцыятывы. Сёлета ўдзел Каталіцкага Касцёла ў праграме — асабліва выразны, глыбокі і шматпластовы: ад літургічнага сведчання да выдавецкай і сацыяльнай прысутнасці. Цэнтральнай падзеяй першага дня святкавання стане святая Імша ў касцёле Святой Тройцы, якая будзе ...
Читать далее »5 верасня — успамін св. Маці Тэрэзы з Калькуты
5 верасня прыпадае літургічны ўспамін св. Маці Тэрэзы з Калькуты. Яна была беатыфікавана 19 кастрычніка 2003 г. Янам Паўлам ІІ. Яе кананізацыя адбылася 4 верасня 2016 г. у Рыме. Маці Тэрэза з Калькуты (1910-1997) увайшла ў гісторыю як “маці ўбогіх”. Дзякуючы сваёй дзейнасці на карысць бедных, бяздомных, хворых і паміраючых заснавальніца манаскай супольнасці і лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру стала незабыўнай ...
Читать далее »У Рыме пачаліся курсы для 147 новых біскупаў з пяці кантынентаў
Фармацыйныя курсы для 147 новых біскупаў з пяці кантынентаў пачаліся 2 верасня 2026 года ў Рыме і завершацца сустрэчай з Львом XIV. 2 верасня 2026 года пачаліся штогадовыя курсы фармацыі для новых біскупаў. Такія сустрэчы праводзяцца з 2000 года. Сёлета ў Рым прыехалі 147 пастыраў з пяці кантынентаў, у тым ліку з Індыі, Конга, Папуа-Новай Гвінеі, Зімбабвэ, Кыргызстана і Тайланда. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!