Усе навіны

Айцец Віктар Жук — новы настаяцель езуітаў у Віцебску

У аўторак 25 чэрвеня айцец правінцыял Збігнеў Лячкоўскі SJ змяніў настаяцеля супольнасці езуітаў святога Андрэя Баболі ў Віцебску. Падчас святой Імшы ў кляштарнай капліцы айцец правінцыял падзякаваў цяперашняму настаяцелю Клеменсу Верту SJ і зачытаў дэкрэт аб прызначэнні новым настаяцелем Віктара Жука SJ. Ва ўрачыстасці таксама ўдзельнічаў Томаш Ортман SJ, настаяцель Расійскага рэгіёна Велікапольска-Мазавецкай правінцыі, да якога належыць віцебская супольнасць. За ...

Читать далее »

Цуды святога Антонія. Маладая сям’я з-пад Гродна пра свае адносіны з нябесным заступнікам

Некаторы час таму мне трапіла ў рукі кніга Вільгельма Хунермана “Святы Антоній Падуанскі”. З яго біяграфіяй, напэўна, знаёмы амаль кожны католік-практык, аднак у той час узнікла жаданне пазнаёміцца з мастацкай інтэрпрэтацыяй жыцця святога. З першых старонак мяне захапілі незвычайны сюжэт, багацце вобразаў і арыгінальнасць выкладу. Кожную вольную хвіліну я звярталася да кнігі, а пасля абдумвала прачытанае, аналізавала пэўныя моманты. Дзіўны, ...

Читать далее »

Пантыфік заклікае даверыць Украіну, Палесціну і Ізраіль святым Пятру і Паўлу

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 26 чэрвеня 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак згадаў пра сітуацыю ва Украіне і Святой Зямлі. Звяртаючыся да моладзі, хворых, пажылых і маладажонаў, Папа нагадаў, што 29 чэрвеня ў Касцёле будзе адзначацца ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, нябесных апекуноў Рыма. “Па іх прыкладзе будзьце місійнымі вучнямі, усюды даючы сведчанне прыгажосці Евангелля. ...

Читать далее »

Незвычайны ўклад ва ўсім Каталіцкім Касцёле. У суботу будуць збіраць грошы на важную справу

У сувязі з урачыстасцю святых апосталаў Пятра і Паўла 29 чэрвеня ў Каталіцкім Касцёле ў суботу запланаваны збор на апостальскую і дабрачынную дзейнасць Папы Рымскага і Святога Пасаду, паведамляе deon.pl. Як адзначае Эканамічны Сакратарыят Апостальскай Сталіцы, «яна можа быць невялікай, але мае вялікае сімвалічнае значэнне». Атрыманыя сродкі накіраваны на падтрымку дабрачыннай дзейнасці Папы Рымскага і структур, якія суправаджаюць яго апостальскую ...

Читать далее »

Міжнародная тэалагічная камісія рыхтуе дакумент аб Сімвале веры

З нагоды 1700-годдзя Нікейскага Сабора ў 2025 годзе Міжнародная тэалагічная камісія рыхтуе дакумент аб Сімвале веры, абвешчаным у той час і дапоўненым на Канстанцінопальскім Саборы 381 года. Над тэкстам, які павінен быць апублікаваны ў пачатку наступнага года, працуе група тэолагаў пад кіраўніцтвам Генеральнага сакратара Камісіі, ксяндза П’етра Коды. У L’Osservatore Romano намеснік сакратара Камісіі, ксёндз Маўрыцыа Барба патлумачыў, што дакумент ...

Читать далее »

У крыпце навагрудскага касцёла адбыўся канцэрт класічнай музыкі

22 чэрвеня ў крыпце Святога Дамініка і біскупа Віта адбыўся канцэрт барочнай класічнай музыкі эпохі рэнесенса. Выканаўцам культурнага мерапрыемства быў вядомы клавесініст Дзмітрый Зубаў. Канцэрт сабраў вялікую колькасць людзей, многіх з якіх, нажаль, крыпта не змагла змясціць. Канцэрт адбыўся ў межах арганнага фестывалю “Ars Magna Organi” і прысвечаны юбілею 400-годдзя касцёла св. Арханёла Міхала ў Навагрудку, які праходзіць сёлета. Дзмітрый ...

Читать далее »

Рукоположен первый епископ для ординариата Уолсингемской Богоматери

Префект Департамента вероучения кардинал Виктор Мануэль Фернандес предстоятельствовал на епископском рукоположении первого иерарха для ординариата Уолсингемской Богоматери. Новоизбранный епископ Дэвид Уоллер принял хиротонию 22 июня в Вестминстерском соборе в Лондоне; помимо кардинала Фернандеса, посвящающими епископами были: архиепископ Вестминстерский Винсент Николс, епископ Персонального ординариата Кафедры св. Петра в США и Канаде монсеньор Стивен Лопес и апостольский администратор Персонального ординариата Пресвятой Девы ...

Читать далее »

Папа прызначыў новага нунцыя ў краіны Балтыі

24 чэрвеня 2024 года Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Георга Генсвайна Апостальскім нунцыем у Літве, Латвіі і Эстоніі. 67-гадовы былы прэфект Папскага дома і шматгадовы асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Пэтара Раіча, які 11 сакавіка 2024 года завяршыў сваю дыпламатычную місію ў краінах Балтыі. Пантыфік прызначыў яго нунцыем у Італіі і Сан-Марына. Арцыбіскуп Георг Генсвайн пачаў працу ...

Читать далее »

У парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску правялі а. Клеменса Верта SJ на новае месца служэння

У нядзелю 23 чэрвеня парафія святога Уладзіслава ў Віцебску развіталася з айцом Клеменсам Вертам, які неўзабаве выязджае на новае месца служэння – у Кыргызстан. Айцец Клеменс Верт SJ прыехаў у Віцебск у 2015 годзе, ад самага пачатку свайго служэння тут ён дапамагаў біскупу Алегу Буткевічу наладзіць працу дыяцэзіяльнай курыі, а пазней служыў эканомам дыяцэзіі. Таксама ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў ...

Читать далее »

У Вінніцы ўсталявалі сімвал паломніцкага шляху св. Якуба

У Вінніцы на сцяне каля ўваходу ў касцёл Маці Божай Анёльскай, дзе пачынаецца «Camino Podolico» — Падольскае адгалінаванне паломніцкага шляху да магілы св. Якуба ў Сант’яга-дэ-Кампастэла — быў устаноўлены сімвал гэтага атэставанага Радай Еўропы паломніцкага шляху — «сонечная ракавіна». Знак уяўляе сабой керамічную пліту, зробленую ў форме ракавіны, якая знешне нагадвае стрэлку, накіраваную на захад — у той бок, куды ...

Читать далее »