Самы маленькі ў свеце касцёл знаходзіцца ў Іспаніі

Паводле Кнігі рэкордаў Гінеса, самы маленькі касцёл у свеце знаходзіцца ў Іспаніі. Ён быў пабудаваны да 500-годдзя адкрыцця Амерыкі Калумбам.

Касцёл св. Эльжбеты Венгерскай у Бенальмадэне каля Малагі мае няправільную форму і агульную плошчу забудовы менш за 2 м² (1,96).

Невялікая святыня размешчана ў замку Каламарэс, які быў пабудаваны (1987-1994) іспанскім урачом Эстэбанам Марцінам у гонар 500-годдзя адкрыцця Амерыкі Хрыстафорам Калумбам. Ён спалучае ў сабе элементы візантыі, готыкі і мудэхарскія элементы.

У дадатак да святыні таксама можна ўбачыць копіі караблёў, на якіх Калумб дабраўся да т.зв. Новага Свету: La Niña, la Pinta i La Santa María.

Паводле Vatican News
Пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі