Архив меток: Іспанія

Папулярнасць Папы Льва XIV дасягнула больш высокага ўзроўню пасля яго візіту ў Іспанію

Візіт Папы Льва XIV у Іспанію ў пачатку чэрвеня пакінуў моцнае і незабыўнае ўражанне, асабліва ў Каталоніі. Паводле апошняга апытання, праведзенага дзяржаўным інстытутам даследаванняў, 59% каталонцаў падтрымліваюць яго папскую адміністрацыю. Гэты вынік значна пераўзыходзіць падтрымку такіх дзяржаўных лідараў, як Эмануэль Макрон (50%), Сі Цзіньпін (47%) і канцлер Германіі Фрыдрых Мерц (42%). Аднак зусім іншая карціна ўзнікае ў выпадку іншага пытання: ...

Читать далее »

СМІ Іспаніі адзначаюць поспех візіту Пантыфіка

Іспанскія медыя выказваюць захапленне апостальскім падарожжам Папы Льва XIV у Мадрыд, называючы Пантыфіка сапраўдным лідарам католікаў і маральным маяком для ўсяго свету. Іспанскія каментатары не шкадуюць цёплых слоў на адрас Папы пасля некалькіх дзён яго знаходжання ў краіне. Журналісты называюць яго «сапраўдным лідарам католікаў» і «сапраўдным мадрыдцам», звяртаючы ўвагу на яго бездакорную іспанскую мову і глыбокае веданне рэалій сучаснай Іспаніі. ...

Читать далее »

Папа Леў XIV распачаў апостальскае падарожжа ў Іспанію

Раніцай 6 чэрвеня 2026 года Папа Леў XIV вылецеў у Іспанію, распачаўшы сваё чацвёртае апостальскае падарожжа, якое пройдзе пад дэвізам “Падыміце вашыя вочы”. Самалёт “Airbus A320-9” авіякампаніі “ITA Airways” з Пантыфікам на борце пакінуў рымскі аэрапорт Ф’юмічына ў 8:13 раніцы. Першы этап апостальскага падарожжа – Мадрыд. Затым Святы Айцец наведае Барселону і Канарскія астравы. Візіт у Іспанію працягнецца да 12 ...

Читать далее »

За сценамі кляштараў адбываецца незвычайная мабілізацыя. Іспанскія законніцы рыхтуюцца да чэрвеньскага візіту Папы Льва XIV

Напярэдадні візіту Папы Льва XIV у Іспанію, запланаванага на 6–12 чэрвеня, шаснаццаць кантэмпляцыйных кляштараў з розных рэгіёнаў краіны рыхтуюць тысячы дзесяткаў ружанцаў для пілігрымаў. Ініцыятыва звязана з апостальскім падарожжам пад лозунгам «Узнімі вочы» («Alzad la mirada»). Для сясцёр гэта не проста рукадзелле, але і форма малітвы за Папу і пілігрымаў. Кожны ружанец прызначаны для духоўнай падтрымкі і сведчання пра схаванае ...

Читать далее »

Іспанія: сёстры францішканкі ратуюць гіганцкіх трусоў ад вымірання

У іспанскім горадзе Таледа кляўзуровыя францішканкі з кляштара Святога Антонія маюць незвычайную місію. Сёстры ўзяліся за выратаванне адной з самых рэдкіх парод хатняй жывёлы ў краіне — гіганцкага іспанскага труса. Гігант сярод трусоў Conejo gigante de España — гэта парода, якая вылучаецца сваімі вялікімі памерамі. Дарослыя асобіны могуць важыць каля 9 кілаграмаў і дасягаць даўжыні амаль аднаго метра. Дзесяцігоддзі таму ...

Читать далее »

Іспанскі феномен: мужчыны вяртаюцца да Касцёла

Іспанія назірае нечаканы паварот у рэлігійным жыцці: пасля дзесяцігоддзяў спаду колькасць вернікаў сярод маладых мужчын пачала расці, што стала адказам на сацыяльныя выклікі. У іспанскім грамадстве апошнія гады фіксуецца важная сацыялагічная змена – запаволенне працэсу секулярызацыі. Іспанскі сацыёлаг Луіс Мілер у інтэрв’ю тыднёвіку «Famille Chrétienne» адзначае, што пасля пандэміі назіраецца невялікі, але выразны рост ідэнтыфікацыі з каталіцтвам сярод грамадзян ва ...

Читать далее »

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Іспаніі: «Каталіцкай Іспаніі больш не існуе»

Улічваючы нястрымную секулярызацыю Іспаніі, тыя часы, калі іспанцы маглі асацыяваць сваю краіну з каталіцкай ідэнтычнасцю, даўно мінулі. Пра гэта заявіў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Іспаніі арцыбіскуп Луіс Аргуэла, адкрываючы 127-ю пленарную асамблею Канферэнцыі. «Прайшлі тыя дні, якія доўжыліся стагоддзямі, калі мы казалі: я католік, таму што нарадзіўся ў Іспаніі», — сказаў Аргуэла, адзначыўшы, што Касцёл больш не можа прымаць як ...

Читать далее »

У Іспаніі могуць беатыфікаваць 4 тысячы мучанікаў XX стагоддзя

У бліжэйшыя гады ў Іспаніі могуць беатыфікаваць яшчэ 4000 мучанікаў XX стагоддзя. Гэта павялічыць агульную колькасць беатыфікаваных да 7500, большасць з якіх – ахвяры грамадзянскай вайны. Эксперт па беатыфікацыйных працэсах, ксёндз Хасэ Карлас Марцін дэ ла Хос паведаміў пра магчымае павелічэнне колькасці беатыфікаваных мучанікаў у Іспаніі. Гэта стала вынікам апытання, праведзенага па просьбе Дыкастэрыі па справах кананізацыі ва ўсіх дыяцэзіях ...

Читать далее »

Адкрылі магілу св. Тэрэзы Авільскай праз 500 гадоў пасля яе смерці

28 жніўня ў кляштары кармелітаў босых у іспанскім горадзе Альба-дэ-Тормес адбылося адкрыццё магілы святой Тэрэзы Авільскай. Містычка і доктар Касцёла памерла 4 кастрычніка 1582 года. Дыяцэзія Авілы паведаміла, што цела святой знаходзіцца ў некранутым стане. Адкрылі магілу св. Тэрэзы Авільскай “Мы адкрылі магілу св. Тэрэзы і праверылі, ці знаходзіцца яе цела ў такім жа стане, як падчас апошняга адкрыцця ў ...

Читать далее »

Іспанія: Сусветная сустрэча каталіцкіх скаўтаў

Больш за 5 тысяч маладых людзей з усяго свету сустрэліся ў іспанскай Каваледзе, што ў правінцыі Сорыя, на Сусветнай сустрэчы каталіцкіх скаўтаў. Праграма сустрэчы, якая завяршылася 21 ліпеня 2024 года, уключала штодзённую Імшу і малітву. “Сустрэча з Езусам і малітва вельмі важныя для нас, каб набрацца сіл для далейшай працы”, — падкрэсліў Пабла Мена, адзін з каардынатараў форуму, арганізаванага Каталіцкім ...

Читать далее »