Архив меток: Іспанія

Самы маленькі ў свеце касцёл знаходзіцца ў Іспаніі

Паводле Кнігі рэкордаў Гінеса, самы маленькі касцёл у свеце знаходзіцца ў Іспаніі. Ён быў пабудаваны да 500-годдзя адкрыцця Амерыкі Калумбам. Касцёл св. Эльжбеты Венгерскай у Бенальмадэне каля Малагі мае няправільную форму і агульную плошчу забудовы менш за 2 м² (1,96). Невялікая святыня размешчана ў замку Каламарэс, які быў пабудаваны (1987-1994) іспанскім урачом Эстэбанам Марцінам у гонар 500-годдзя адкрыцця Амерыкі Хрыстафорам ...

Читать далее »

Святы Айцец падзякаваў за двух новых бласлаўлёных

7 мая 2023 года пасля велікоднай малітвы Regina Caeli Папа нагадаў аб учарашніх беатыфікацыях, якія прайшлі ў Іспаніі і Уругваі. “Ва ўругвайскім Монтэвідэа быў беатыфікаваны біскуп Хасінта Вера, які жыў у ХІХ стагоддзі, пастыр, які клапаціўся аб сваіх верніках, сведчыў аб Евангеллі са шчодрым місійным запалам, спрыяючы грамадскаму прымірэнню ў напружанай атмасферы грамадзянскай вайны. У іспанскай Гранадзе беатыфікавалі маладую Марыю ...

Читать далее »

У Іспаніі моладзь распрацавала мабільны дадатак з малітвамі

Іспанская моладзь распрацавала дадатак Saints App з малітвамі. Неўзабаве гэты духоўны інструмент можна будзе ўсталяваць на мабільных прыладах, і, як разлічваюць аўтары, ім будуць карыстацца да мільёна чалавек. Бясплатны дадатак распрацаваў 27-гадовы Мігель Марцінэс Сэрана, дапамагалі яму сем сяброў. Свой праект ён назваў “самай вялікай у свеце” дапамогай у малітве. “Мы ўжо ў апошняй фазе падрыхтоўкі да з’яўлення Saints App ...

Читать далее »

На поўдні Іспаніі адкрылі самую вялікую ў свеце калядную батлейку

У іспанскім Алікантэ на адной з плошчаў знаходзяцца самыя вялікія калядныя яслі. Некаторыя фігуры там дасягаюць 20 метраў. У 2019 годзе іспанская батлейка трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса. З тых часоў ніхто не пабіў гэта дасягненне. Батлейка складаецца з фігур Святой Сям’і. Вышыня фігуры Дзіцятка Езуса складае 3,25 метра, Марыі — 10 метраў, а фігура Юзафа — 17 метраў у ...

Читать далее »

Памёр будаўнік «катэдры са смецця»

28 лістапада ў сваім родным горадзе Мэхорада-дэль-Кампа пад Мадрыдам памёр «Дон Хуста» Гальега Марцінес — стваральнік т.зв. катэдры са смецця. З 1961 года будаваў касцёл у асноўным сваімі рукамі. Незадоўга да смерці ён перадаў свой вялізны будынак арганізацыі дапамогі Mensajeros de la Paz, якая ўзялася завяршыць справу яго жыцця. Хуста Гальега Марцінес (Justo Gallego Martínez) нарадзіўся 20 верасня 1925 года ...

Читать далее »

У Іспаніі за два гады пяць родных сясцёр сталі манахінямі

Езус паступова паклікаў да манаскага жыцця сясцёр Джордану, Франчэску, Амаду, Рут Марыю і Назарэт. Гісторыя пяці біялагічных сясцёр, якія менш за два гады сталі законніцамі, прыцягнула ўвагу католікаў у Іспаніі, краіне паходжання сям’і, у якой акрамя пяці дачок яшчэ два сыны. Усе яны далучыліся да кантэпляцыйнага манаскага Інстытута Iesu Communio, заснаванага ў 2010 годзе ў Бургосе, на поўначы Іспаніі. Першым ...

Читать далее »

Іспанская дыяцэзія прадае творы мастацтва і дапамагае бедным

Валенсійская архідыяцэзія стварыла спецыяльны фонд, мэтай якога будуць намаганні па ліквідацыі беднасці, узровень якой у Іспаніі значна вырас падчас пандэміі. Арцыбіскуп Валенсійскі, кардынал Антоніа Канісарэс абвясціў, што фонд Pauperibus правядзе аўкцыён твораў мастацтва, якія належаць мясцоваму Касцёлу. Сродкі ад продажу пакрыюць бедным іх самыя неадкладныя выдаткі. Іспанскі іерарх паінфармаваў, што ў бліжэйшыя тыдні на аўкцыён будзе выстаўлена каля 40 карцін, ...

Читать далее »

102-гадовая манахіня вылечылася ад COVID-19

Іспанская манахіня Марыя Трынідад Прадо (María Trinidad Prado) перажыла інфекцыю COVID-19. 23 красавіка Radio Cope абвясціла, што 102-гадовую сястру Марыю Трынідад пасля трохтыднёвага лячэння ад каранавірусу выпісалі з універсітэцкай клінікі на поўначы Іспаніі, паведамляе ekai.pl. Лекары і медыцынскі персанал развітваліся з пацыенткай гарачымі апладысментамі. Манахіня сказала, што яна не заслугоўвае такой увагі. У жаночым кляштары яе сустрэлі сёстры Марыя Луіза ...

Читать далее »

Фармацыйная сустрэча сясцёр салезiянак прайшла ў Iспанii

З 11 па 22 жніўня ў Авіле (Іспанія) праходзіла фармацыйная сустрэча маладых сясцёр кангрэгацыi Дачок Марыі Успамогі з усёй Еўропы. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 60 сясцёр з Італіі, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Венгрыі, Албаніі, Украіны і Беларусі. На працягу 10 дзён сёстры разважалі над жыццём святой Тэрэзы Авільскай, якую святы Ян Боско абраў апякункай iнстытута Дачок Марыі Успамогі. Тэмай ...

Читать далее »

Храм Саграда Фамілья ў Барселоне дабудуюць праз 137 гадоў прастою

Завяршыць работы плануецца да 2026 году – да 100-годдзя смерці Антоніа Гаўдзі. Адзін з самых знакамітых каталіцкіх храмаў свету – Саграда Фамілья ў іспанскай Барселоне – атрымаў дазвол на працяг будаўніцтва. Мэрыя сталіцы Каталоніі выдасць ліцэнзію, якая дазволіць завяршыць будаўніцтва праекта архітэктара Антоніа Гаўдзі, паведамілі ў парафіі Саграда Фамілья (храм Святой Сям’і). Аднак у бюджэт Барселоны прыйдзецца выплаціць 36 млн ...

Читать далее »