Завяршыць работы плануецца да 2026 году – да 100-годдзя смерці Антоніа Гаўдзі.
Адзін з самых знакамітых каталіцкіх храмаў свету – Саграда Фамілья ў іспанскай Барселоне – атрымаў дазвол на працяг будаўніцтва. Мэрыя сталіцы Каталоніі выдасць ліцэнзію, якая дазволіць завяршыць будаўніцтва праекта архітэктара Антоніа Гаўдзі, паведамілі ў парафіі Саграда Фамілья (храм Святой Сям’і). Аднак у бюджэт Барселоны прыйдзецца выплаціць 36 млн еўра – за тое, што да гэтага будаўніцтва вялося без ліцэнзіі.
Такім чынам, узвядзенне сабора – папулярнага турыстычнага аб’екта – адновіцца праз 137 гадоў, а завяршыць усе работы плануецца да 2026 года. Тады будзе адзначацца 100-годдзе смерці архітэктара Антоніа Гаўдзі, якога хочуць прызнаць святым.
Нагадаем, храм пачалі ўзводзіць у 1882 годзе, і з таго часу ён застаецца недабудаваным. Справа ў тым, што адзін з самых вядомых даўгабудаў свету ўзводзіцца на прыватныя ахвяраванні. Па рашэнні ініцыятараў будаўніцтва храма работы фінансуюцца выключна за кошт ахвяраванняў вернікаў.
Дарэчы, нягледзячы на незавершаную будоўлю, сабор быў асвячоны Папам Рымскім Бенедыктам XVI – у храме служаць святыя Імшы. Саграда Фамілья мае статус Малой папскай базілікі. Штогод яго наведваюць каля 4 млн турыстаў.
