У Іспаніі за два гады пяць родных сясцёр сталі манахінямі

Езус паступова паклікаў да манаскага жыцця сясцёр Джордану, Франчэску, Амаду, Рут Марыю і Назарэт.

Гісторыя пяці біялагічных сясцёр, якія менш за два гады сталі законніцамі, прыцягнула ўвагу католікаў у Іспаніі, краіне паходжання сям’і, у якой акрамя пяці дачок яшчэ два сыны.

Усе яны далучыліся да кантэпляцыйнага манаскага Інстытута Iesu Communio, заснаванага ў 2010 годзе ў Бургосе, на поўначы Іспаніі. Першым была Джордана. У наступным годзе далучыліся Франчэска і Амада. Праз два месяцы далучылася Рут Марыя, старэйшая з сясцёр. Нарэшце, яшчэ праз паўгода, уступіла ў законную супольнасць Назарэт.

Шлях пяці манахінь спрыяў фільм, падрыхтаваны Інстытутам. Амада ў сваім сведчанні кажа: «Гэта было вялікай нечаканасцю для ўсіх, калі Гасподзь за два гады паклікаў у кляштар пяць сясцёр». Яны нават не размаўлялі паміж сабой аб сваім пакліканні да законнага жыцця: «Мы не ведалі пра гэтае жаданне, якое Дух Святы абудзіў у нас». І дадае: «Бог мае свае планы і ведае час і месца кожнага з нас».

У фільме сястра Амада ад Езуса кажа, што з дзяцінства яна трымала «вельмі простыя адносіны» з Богам, але яе пакліканне да анаскага жыцця было не так лёгка распазнаць і прыняць: «У нейкі момант я зразумела, што Ён хоча мяне для Сябе, і толькі разважанне аб гэтым напаўняла мяне радасцю. Аднак я лічыла, што пакліканне — гэта таксама адмова ад ролі жонкі і маці. Я станавілася перад Ім і прасіла, каб не было жадання адмовіцца ад гэтага».

Амада наведвала сустрэчы, арганізаваныя ў яе парафіі Інстытутам Iesu Communio, дзе манахіні расказвалі аб сваім вопыце «адкуплення і аздараўлення». У той час Амада вывучала спецыяльную педагогіку, што паўплывала на яе асабістае жыццё: «Бог быў у гэтых інвалідах, атрымліваў ад мяне лепшае. Я вучылася і думала, што будзе лепш для таго ці іншага чалавека. У рэшце рэшт, паўната — гэта аддаць сябе ў дар. Мы створаны, каб любіць і быць каханымі, а Ён — крыніца любові».

Калі яна зразумела, што Езус кліча яе цалкам прысвяціць сябе Яму, то пайшла пагаварыць з настаяцельніцай Інстытута: «Мне трэба было даведацца, ці сапраўды гэта Ён, ці я нешта прыдумляю».

З тых часоў прайшло трынаццаць гадоў. Сёння Амада ад Езуса заяўляе: «Дар кансэкраванага жыцця ўнікальны. Сёння я тут з любові да Яго, і я адчуваю, што Ён мяне вельмі любіць. Я адчуваю, што Я глыбока каханая Ім. Бясплатна».

Паводле pl.aleteia.org
Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку