Візіт Папы Льва XIV у Іспанію ў пачатку чэрвеня пакінуў моцнае і незабыўнае ўражанне, асабліва ў Каталоніі.
Паводле апошняга апытання, праведзенага дзяржаўным інстытутам даследаванняў, 59% каталонцаў падтрымліваюць яго папскую адміністрацыю.
Гэты вынік значна пераўзыходзіць падтрымку такіх дзяржаўных лідараў, як Эмануэль Макрон (50%), Сі Цзіньпін (47%) і канцлер Германіі Фрыдрых Мерц (42%).
Аднак зусім іншая карціна ўзнікае ў выпадку іншага пытання: менш за траціну жыхароў Каталоніі (32%) лічыць погляды кіраўніка Касцёла сапраўды важнымі, актуальнымі. І наадварот, 67% рэспандэнтаў мала ці зусім не цікавяцца пазіцыяй Папы.
niedziela.pl
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
