Калісьці бабуля навучала мяне, прыгадваючы вядомую беларускую прыказку: “Веды за плячыма не насіць”. Сапраўды, інфармацыя, атрыманая падчас вучобы, фарміруе трывалы падмурак для развіцця асобы. Чым больш ведае чалавек, тым шырэйшы яго кругагляд. Па гэтай прычыне многія не спыняюцца на адным дыпломе, а атрымліваюць яшчэ некалькі спецыяльнасцей, асвойваючы іншыя кірункі. Надзвычай важным з’яўляецца паглыбленне ведаў і ў галіне веры. Дастаткова часта ...
Читать далее »Сведчанні
Сэрца, укладзенае ў прыгажосць. Гісторыя парафіяльнай супольнасці святога Францішка ў вёсцы Копішча
Прыйшоўшы ў касцёл, мы акцэнтуем увагу на малітве. Аздобленая касцельная тэрыторыя, чысціня святыні, свежыя кветкі ля алтара – усё гэта падаецца простым, натуральным і звычайным. Аднак за гэтым стаіць праца людзей, якія дбаюць пра чысціню, парадак і прыгажосць у святыні. Многія парафіяне нярэдка з’яўляюцца ваярамі нябачнага фронту: яны ціха робяць сваю справу, не прыцягваючы ўвагі іншых. Але без іх працы ...
Читать далее »Галоўная жанчына ў жыцці. Меркаванне
Некаторы час таму ў рэдакцыю патэлефанавала жанчына. Яна прапанавала напісаць невялікі матэрыял пра яе родзічаў, якія былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Тэма мяне зацікавіла, і я запрасіла яе на размову. Праз колькі дзён мы сустрэліся. Мая суразмоўца расказала шмат цікавых фактаў, што датычыліся ветэранаў. Матэрыял у хуткім часе выйшаў у друк. Потым, пасля выхаду газеты, жанчына зайшла па фотаздымкі, якія ...
Читать далее »Няма кахання без ахвярнага чакання. Сведчанне
Многія заўважылі, што ў цяперашні час адносіны да шлюбу і сям’і сталі больш павярхоўнымі і легкадумнымі. Маладыя людзі з лёгкасцю змяняюць партнёраў, спадзеючыся знайсці “камфортнага” чалавека. Некаторыя пары не бяруць шлюб увогуле, а іншыя пасля няўдалага шлюбу будуюць наступныя стасункі. Аднак, жывучы без шлюбу, многія сутыкаюцца са складанасцямі і цяжкасцямі. Марыне і Пятру (імёны герояў змененыя) якраз давялося прайсці праз ...
Читать далее »Геаграфія веры. Сведчанне Вольгі Шусціцкай
З даўніх часоў чалавек шукаў сустрэчы з Богам не толькі ў малітве, але і ў дарозе. Пілігрымкі і рэлігійныя падарожжы заўсёды былі важнай часткай рэлігійнага жыцця – часам як знак пакаяння ці просьбы, часцей як магчымасць пакінуць мітусню і на некалькі дзён прысвяціць сябе галоўнаму. Ісці да святыні – значыць, ісці да самога сябе, пакідаючы за спінаю звыклае, каб вярнуцца ...
Читать далее »Вера як штодзённасць. Гісторыя Уладзіслава Завадскага
Сёння часта можна пачуць, што маладое пакаленне аддаляецца ад Бога. Моладзь усё радзей можна заўважыць на святой Імшы, на адмысловых сустрэчах, на парафіяльных мерапрыемствах. Старэйшае пакаленне нават адчувае пэўную заклапочанасць з гэтай нагоды. Бабулі і дзядулі, што практыкавалі веру, былі захавальнікамі хрысціянскіх традыцый, пакрысе адыходзяць, а іх месцы павінны заняць маладыя і энергічныя асобы. А такіх, на жаль, не так ...
Читать далее »Ад стомленасці — да еднасці: сведчанне сям’і пасля рэкалекцый “Сужэнскіх сустрэч”
Aліна: Мы Руслан і Аліна Жук, у сужэнстве 17,5 год. Выхоўваем 3 дзяцей (пакуль што))). Руслан: Гэта невялікі, але і ў той жа час вялізны тэрмін, на працягу якога былі ўзлеты і падзенні, радасць і гора, і шмат іншага. Сумесна мы пераадолелі вялізны шлях і прыйшлі да таго, што маем сёння. Aліна: На рэкалекцыі ад «Сужэнскіх сустрэч» упершыню папалі у ...
Читать далее »Плён спеву і служэння. Сведчанне Агаты Болбат
Евангелізацыя праз інтэрнэт становіцца важным інструментам сучаснага Касцёла. Сеціва адкрывае новыя магчымасці для абвяшчэння Евангелля, асабліва там, дзе традыцыйныя формы місіі абмежаваныя. Праз сайты, сацыяльныя сеткі і медыяканалы Касцёл можа перадаваць вучэнне і падтрымліваць духоўную сувязь з вернікамі. Сёння многія святары і манахіні прысутнічаюць у сацыяльных сетках, дзе ў простай і даступнай форме распавядаюць пра каталіцкую веру, дзеляцца разважаннямі і ...
Читать далее »“Усё магчыма для таго, хто верыць”. Сведчанне сям’і Грушэцкіх
Сёлета ў кастрычніку адбылася чарговая пілігрымка ў Ватыкан, у якой прынялі ўдзел кансэкраваныя асобы, людзі сталага веку, сем’і з дзецьмі. Падарожжа стала знакавай падзеяй для ўдзельнікаў: пілігрымы мелі магчымасць наведаць важныя для кожнага католіка месцы і нават убачыць Папу Рымскага Льва XIV. Беларускія пілігрымы прыязджалі са сваімі інтэнцыямі, падзякамі і нават падарункамі для Пантыфіка. Хтосьці прывозіў рэчы, зробленыя ўласнаручна, іншыя ...
Читать далее »Дыханне душы. Будучы ўрач дзеліцца досведам асабістай малітвы
Сёння ў Каталіцкім Касцёле створаны аптымальныя ўмовы для таго, каб моладзь ўключалася ў духоўнае жыццё. Сістэматычна ладзяцца моладзевыя сустрэчы, пілігрымкі, катэхезы і духоўныя спатканні, дабрачынныя акцыі, музычныя фестывалі. Кожны ахвотны можа знайсці сваё месца і прызначэнне, распачаць шлях да духоўнасці. Аднак, безумоўна, усё гэта з’яўляецца толькі сродкам для пабудовы жывых адносін з Богам. Зразумела, што любыя стасункі пачынаюць будавацца з ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!