Сведчанні

Ад музыкі – да шлюбу. Сведчанне сям’і Плюта

Бог прыводзіць чалавека да веры рознымі спосабамі: праз незвычайныя сітуацыі, “выпадковых” людзей, рэлігійную літаратуру, хобі. Усемагутны выбірае найбольш зручны шлях для кожнай асобы. У гэтым ёсць свая ўнікальнасць і прыгажосць. Мінчук Аляксандр Плюта нарадзіўся ў каталіцкай сям’і. Галоўным правадніком у веры для яго была бабуля Яніна Іванаўна, якая клапацілася пра рэлігійнае станаўленне ўнука. Маленькі Саша наведваў нядзельныя і святочныя святыя ...

Читать далее »

Ружанец стаў мне паратункам. Сведчанне

Маё навяртанне да Бога і паяднанне з Касцёлам адбылося ў сталым узросце. Але і да гэтага часу я была знаёмая з ружанцам у выглядзе ланцужка з пацеркамі. Я бачыла яго ў руках сваіх бабулі і маці, ён здаваўся мне толькі прыгожай, эстэтычнай рэччу, але ужо тады з нейкай таямнічай каштоўнасцю і вартасцю. Гэта як “пароль”, па якім пазнаеш католіка. У ...

Читать далее »

Каб захаваць баланс. Меркаванне

Неяк з вуснаў адной манахіні я пачула такія словы: “Самай галоўнай з’яўляецца запаведзь любові, але не кожны правільна трактуе яе сэнс. Хрыстос заклікае любіць бліжняга як самога сябе. Аднак і сёння многія паміж сабой і бліжнім замест знака роўнасці ставяць больш або менш”. Гэтыя словы доўгі час не выходзілі з галавы. Я разумела, што сітуацыя сапраўды выглядае так. Частка людзей, ...

Читать далее »

Андрэй Жвірко: “Я набыў матацыкл, каб пілігрымаваць па касцёлах Беларусі”

Ёсць меркаванне, што ў касцёле няма мужчын, якія прыходзяць на святую Імшу па сваёй волі. Кагосьці прыводзіць жонка, іншага – мама або сястра, яшчэ некага – дачка. Прадстаўнікі моцнай паловы быццам адбываюць нядзельную павіннасць, стараюцца дагадзіць любімым жанчынам. Сутыкнуўшыся з такой думкай, захацелася яе абвергнуць. Паказаць, што не перавяліся яшчэ мужчыны-каталікі, якія пасля працы спяшаюцца на святую Імшу, дапамагаюць выконваць ...

Читать далее »

У сямейных справах – да святой Монікі

У канцы жніўня Касцёл прыпамінае святую Моніку, якая з’яўляецца прыкладам для многіх жанчын-хрысціянак. Яе жыццё складана назваць простым. На працягу доўгіх гадоў святая Моніка малілася пра навяртанне свайго сына Аўгусціна, а таксама свайго мужа. Падаецца, што такая малітва пазбаўленая сэнсу: Аўгусцін вёў распуснае жыццё, а муж святой быў далёкі ад хрысціянства. Аднак жонка і мама не траціла надзеі. Яна цалкам ...

Читать далее »

Юргіта Пузанайце: «Паступленне ў каледж выратавала мне жыццё. І гэта не метафара»

Звычайная субота. Другая палова чэрвеня. Вакол сталічнага касцёла Святога Духа, што ў мікрараёне Чыжоўка, расквітнелі ружы. Аранжавыя, чырвоныя, ружовыя, белыя – ад разнастайнасці колераў стракаціць у вачах. Па дарожках да касцёла ідуць юнакі і дзяўчаты, мужчыны і жанчыны. Усе яны апранутыя па-святочнаму, а на іх тварах – прыязныя ўсмешкі. Паволі збіраюцца і святары. У гэты дзень навучэнцы Мінскага тэалагічнага каледжа ...

Читать далее »

Каб не баяцца крыжа

У юнацтве ў мяне былі адносіны з хлопцам, які на той час цалкам завалодаў маім сэрцам. У яго асобе я бачыла сябра і будучага жыццёвага спадарожніка. Разам мы праводзілі час і, здаецца, ведалі ўсё адно пра аднаго. Надыходзіў чарговы дзень нараджэння майго абранніка. Я доўга думала над ідэяй падарунка. Парфюм, адзенне, тэхнічныя рэчы – усё гэта падавалася збітым і банальным. ...

Читать далее »

Шлях з церняў і ружаў. Сведчанне сястры Тэрэсіны Стэх

Прыгожы летні вечар. Мы прыехалі ў мястэчка Гудагай. У апошніх промнях сонца зіхацяць крыжы на касцёле, а на адлегласці стаіць невялікі дом, у якім жывуць сёстры-кармеліткі. Па прасторнай пляцоўцы бегае сабака. Заўважыўшы гасцей, ён пачынае брахаць. Як толькі пачынаю гладзіць яго па мяккай поўсці, чацвераногі ахоўнік кляштара заціхае, робіцца рахманым і падатлівым. Вось адчыняюцца металічныя дзверы і да мяне выходзіць ...

Читать далее »

“Слаўлю цябе, Пане, бо я цудоўна створаны!” Шлях да арганаў Таццяны Максімчык

У вядомага мастака эпохі Адраджэння Рафаэля Санці ёсць цыкл карцін, звязаных з вобразам Мадонны. Часцей за ўсё мастак выяўляе Божую Маці з немаўлём на руках. Пакатыя плечы, далікатныя рысы твару, мяккі позірк – гэтыя якасці Багародзіцы можна заўважыць на кожнай карціне. Ад кожнай такой працы вее мацярынскай цеплынёй, шчырасцю, сапраўднай любоўю. Гледзячы на творы мастака, прыходзіць разуменне, што Марыя – ...

Читать далее »

Быць лаўцамі людзей. Пра святароў-блогераў і інтэрнэт-евангелізацыю

Некалькі месяцаў таму мне давялося рабіць інтэрв’ю з выкладчыцай каледжа. Жанчына доўга адмаўлялася ад такой прапановы. “Знайдзіце кагосьці іншага. Потым толькі плётак не абярэшся. Будуць казаць, што захацела сябе прарэкламаваць”. З такой пазіцыяй я сустракаюся даволі часта. Людзі баяцца асуджэння, палохаюцца аб’ектыва, не хочуць выглядаць смешна, недарэчна, нягегла. Аднак час дыктуе свае правілы. На сённяшні дзень кожны, хто толькі пажадае, ...

Читать далее »