Кульмінацыяй урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста стала Эўхарыстычная працэсія 11 чэрвеня, якая распачалася ўрачыстай Імшой у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Падчас гаміліі біскуп Алег Буткевіч падкрэсліў важную ролю працэсіі: «Езус прагне крочыць разам з намі па нашым жыццёвым шляху. І працэсія з’яўляецца своеасаблівым сведчаннем нашай веры. Езус хоча быць з чалавекам. Ён прагне міласэрнасці, а не ахвяры. Як вядома, ...
Читать далее »Рэпартаж
“Мы напоўнім твой храм ззяннем нашых вачэй”. Пасвячэнне касцёла адбылося ў Мінску
“Б’юць званы, быццам спяваюць”… Такія словы ўзгадаліся веснавым ранкам у сучасным маладым раёне Новая Баравая ў Мінску. Тут 20 мая 2023 года адбылася гістарычная падзея — асвячэнне касцёла святога Францішка. Гісторыя парафіі распачалася яшчэ ў 1992 годзе, калі была зарэгістравана парафія святога Юзафа. Месцам набажэнстваў стала тады невялікая каплічка ў прыватным доме ў раёне вуліц Багдановіча і Халтурына. А ў ...
Читать далее »“Нас да Сябе Ты прыгарні”. Прадстаўнікі касцельных рухаў і супольнасцяў сустрэліся ў Будславе
“Заходзьце, Маці чакае” — вядомы ўсім заклік, з якім звяртаецца да пілігрымаў кусташ Санктуарыя Маці Божай Будслаўскай ксёндз Дзмітрый Дубовік. На гэты заклік Нябеснай Матулі збіраліся пілігрымы ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 6 мая. Тут, у межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да 25-цігадовага юбілею каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай абдылося спатканне прадстаўнікоў касцёльных рухаў. Перад уваходам у храм, прысутныя маглі ...
Читать далее »У Браславе разам з Апостальскім нунцыем адзначылі 100-годдзе Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі
Крыху гісторыі 100 гадоў таму, у 1923 годзе, бласлаўлёны Юры Матулевіч, будучы арцыбіскупам Віленскай дыяцэзіі, заснаваў Кангрэгацыю Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, прызначаную пераважна для патрэб дыяцэзіі, з мэтай распаўсюджвання рэлігійнай адукацыі і развіцця сакрамантальнага жыцця мясцовага насельніцтва. Таксама сёстры павінны былі весці місіянерскую працу сярод шматлікіх праваслаўных хрысціян раёна. Суполка пачала стварацца ў мястэчку Друя на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. ...
Читать далее »“Дзе б мы ні былі, на якой бы мове ні размаўлялі, нас яднае Езус”. Душпастырствы беларусаў-католікаў у замежжы
Цягам апошніх двух гадоў пачалі актыўна развівацца душпастырствы беларусаў-католікаў па-за межамі Беларусі. Вернікі, якія выязджаюць з Радзімы, яднаюцца і шукаюць магчымасці маліцца, вызнаваць сваю веру на роднай мове. Беларуская каталіцкая суполка паўстала нават у Грузіі. “Каталіцкі Веснік” пагутарыў з беларусамі-католікамі, якія цяпер жывуць у Батумі, Гданьску і Вільні. Батумі: беларусаў-католікаў мала, але яны актыўныя У грузінскім Батумі католікаў-беларусаў няшмат – ...
Читать далее »“Бацькоўская акадэмія”: курс для татаў і мамаў ад хрысціянскіх псіхолагаў у Мінску
Бацькоўства старое як свет, аднак ніхто не прыдумаў нейкай ідэальнай сістэмы, якая б вырашала яго праблемы. Унікальнасць чалавека патрабуе непаўторнага падыходу мамы і таты да кожнага дзіцяці. Разам з гэтым у народзе кажуць: “малыя дзеткі – малыя праблемы, а ў вялікіх – вялікія”. Дзіцё расце і патрабуе іншай увагі і іншых падыходаў. Сёння мы распавядаем пра ініцыятыву сталічных адмыслоўцаў па ...
Читать далее »У смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла прайшлі святыя Місіі
Святыя Місіі — тэматычныя рэкалекцыі для ўсёй парафіі, мэтай якіх з’яўляецца ўмацаванне і аднаўленне жыцця веры. Звычайна місіі доўжацца цэлы тыдзень. Па запрашэнні пробашча парафіі прыязджаюць святары-місіянеры, каб навучыць вернікаў асноўным праўдам веры і маральнасці. У парафіі адбываюцца набажэнствы, а напрыканцы місій вернікі спавядаюцца і прымаюць святую Камунію, а таксама ўрачыста асвячаецца місійны крыж, якія місіянеры ставяць перад касцёлам. Карыстаючыся ...
Читать далее »Навошта патрэбны скаўтынг? Бо проста катэхезы замала
“Калі б гадоў 25 таму мне сказалі пра скаўтаў, я б адказаў, што не ведаю, хто гэта такія. Сёння ж нельга ўявіць сабе Касцёл без іх”, – казаў калісьці арцыбіскуп Кандрусевіч. Лічыцца, што за два дзесяцігоддзі дзейнасці праз рух прайшлі больш за тысячу хлопцаў і дзяўчат. Чым хрысціянскі скаўтынг прыцягвае моладзь? Што стаіць за каляровымі гальштукамі і формай? Паспрабуем раскласці ...
Читать далее »“Душпастырства і прабыванне з вернікамі — вось маё пакліканне”. У Ракаве развіталіся з ксяндзом Дзмітрыем Барылам
Раніцай 28 лютага курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведаміла сумную навіну, што па вечную ўзнагароду да Пана адышоў ксёндз канонік Дзмітрый Барыла, дэкан Валожынскага дэканату, пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай і Святога Дамініка ў Ракаве. Спачылы святар нарадзіўся 23 кастрычніка 1974 года ў горадзе Глыбокае, што на Віцебшчыне. Выхоўваўся ў вялікай пабожнай каталіцкай сям’і, дзе было пяцёра сыноў. Развітанне са спачылым святаром ...
Читать далее »“Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не можа забіць”: 80-годдзе Росіцкай трагедыі
Зімовая лютаўская раніца. На гадзінніку 4.30, цёмнае сіняе неба без ніякіх прыкмет світанку. У рэдкіх вокнах шматпавярховікаў гарыць святло. Спіць прырода, спяць людзі. Паўсюль пануе глыбокая цішыня і супакой. Напэўна такая ж цішыня панавала і восемдзесят год таму на ўскрайку Беларусі. Толькі раптам яе разарвалі крыкі і енкі людзей: жанчын, дзяцей, старых. Гэта распачалася страшная карная экспедыцыя. “Зімовае чараўніцтва” – ...
Читать далее »