У пятніцу, 4 мая, у Докшыцах прэзбітэрскае пасвячэнне атрымалі два дыяканы-капуцыны — брат Максім Варанюк і брат Ігар Колзун. Абрад пасвячэння ў касцёле Святой Тройцы здзейсніў біскуп Рэйк’явіка (Ісландыя) Давід Тэнцэр, які таксама з’яўляецца капуцынам. Урачыстасць пачалася з урачыстага ўваходу ў храм іерархаў, святароў, міністрантаў і, вядома, саміх кандыдатаў у пасвячэнне. У святыні сабраліся не толькі вернікі Докшыцкай парафіі, але ...
Читать далее »Рэпартаж
Айцец Часлаў Курэчка ў Пагошчы: “Калі ваша вера моцная, Бог робіць для вас цуды” (+відэа)
У Нядзелю Божай Міласэрнасці, якую Каталіцкі Касцёл у гэтым годзе адзначыў 8 красавіка, у парафіі Божай Міласэрнасці ў Пагошчы, што ў Відзаўскім дэканаце, адзначылі адпустовы фэст. На ўрачыстасць у храме сабраліся вернікі парафіі, а таксама госці з Браслава, Глыбокага і іншых навакольных парафій. Прыбылі таксама святары: айцец Часлаў Курэчка з Росіцы, ксёндз Вячаслаў Пялінак з Ідолты, айцец Анджэй Бочар з ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Хрызма ў Віцебску (+відэа)
Святая Імша адбылася ў віцебскай катэдры ў Вялікую Сераду, 28 сакавіка. На ёй прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы з усёй дыяцэзіі, таму яе можна назваць Імшой еднасці духоўных асобаў. Менавіта да гэтай Літургіі і была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльная сустрэча святароў Віцебскай дыяцэзіі. Узначаліў богаслужэнне біскуп Алег Буткевіч. На пачатку Імшы іерарх адзначыў, што ўжо ўсяго некалькі дзён аддзяляюць нас ад самага ...
Читать далее »Начное чуванне моладзі прайшло ў Полацку
“Не рэтушуйце свайго сэрца” — пад такой назвай з 17 на 18 сакавіка ў Полацку адбылося Дыяцэзіяльнае чуванне моладзі. Каля 130 маладых людзей з Полацка і Наваполацка, Браслава і Мёраў, Мосара і Пастаў, Варапаева і Глыбокага, Оршы і Віцебска прынялі ў ім удзел. Сустрэча распачалася канферэнцыяй, якую прамовіў ксёндз Алег Хмылко. Абапіраючыся на словы і навуку для моладзі Папы Францішка, ...
Читать далее »У Росіцы ўшанавалі памяць бласлаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры (+відэа)
Урачыстасці з гэтай нагоды адбыліся ў суботу, 17 лютага. У ім прынялі ўдзел святары, манахіні, вернікі з усёй Віцебскай дыяцэзіі, а таксама госці з Мінска, Барысава, іншых беларускіх гарадоў і вёсак. Да гэтай падзеі была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльнае спатканне святароў і кансэкраваных асобаў. Пробашч парафіі Святой Тройцы ў Росіцы айцец Часлаў Курэчка з самага ранку сустракаў гасцей перад уваходам у святыню. ...
Читать далее »#ddn18: фестываль хрысціянскай музыкі ў Баранавічах
10 лютага 2018 года ў Баранавічах у сёмы раз прайшоў фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». На канцэрт прыбылі маладыя людзі разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі з усіх куткоў нашай Бацькаўшчыны. Прадстаўнікі з Віцебскай дыяцэзіі таксама прыехалі на музычны фэст. У мінулым годзе была толькі моладзь з Глыбокага, а на гэты раз да дыяцэзіяльнай «каманды» далучыліся і маладыя ...
Читать далее »Полацкія мамы і таты збіраюцца разам, каб абмеркаваць хвалюючыя пытанні
Пасля Імшы на 12.00 у полацкім касцёле святога Андрэя Баболі гэтыя мамы і таты не спяшаюцца вяртацца са сваімі дзецьмі дахаты, а заходзяць яшчэ ў дом сясцёр эўхарыстак. Тут, ва ўтульным невялікім пакоі, яны разам з сястрой Таццянай Гмыза абмяркоўваюць тыя пытанні, якія іх хвалююць: як будаваць узаемаадносіны ў сям’і, як выхоўваць дзяцей, як годна выходзіць з крызісаў і асцерагчы ...
Читать далее »Дыяцэзіяльны конкурс батлеек прайшоў у Віцебску (+відэа)
У чацвер, 4 студзеня, у Віцебску адбыўся дыяцэзіяльны конкурс батлееек, які праходзіць у межах Дзён хрысціянскай культуры Віцебскай дыяцэзіі. У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел дзеці і моладзь з адзінаццаці парафій. Напачатку мерапрыемства канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч, які быў адказным за яго правядзенне, а таксама выконваў ролю вядоўцы, прадставіў журы конкурсу, якое складалася ў гэтым годзе ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў з афіцыйным візітам парафію ў Глыбокім (+відэа)
Пастырская візітацыя біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім праходзіла 29 і 30 кастрычніка. Гэта першы афіцыйны візіт кіраўніка дыяцэзіі ў Глыбоцкую парафію за 11 год. Апошні раз, а гэта было 10 верасня 2006 года, візітаваў біскуп Уладзіслаў Блін. Візітацыя з’яўляецца адной з найбольш важных падзей для кожнай парафіяльнай супольнасці, прадугледжанай у праве Касцёла. У нядзелю ...
Читать далее »110-годдзе касцёла адзначылі ў Празароках (+відэа)
21 кастрычніка свой пастырскі візіт біскуп Алег Буткевіч распачаў у в. Ветрына (Полацкі дэканат). Нядзеля, 22 кастрычніка, стала вельмі насычаным днём для розных сустрэч з вернікамі: святая Імша ў капліцы ў Фарынаве, спатканне з вернікамі ў Ломашах і Псуі. Варта адзначыць, што ў Псуі католікі і праваслаўныя вельмі сябруюць і ў вёсцы паставілі разам два крыжы, а паміж імі фігуру ...
Читать далее »