Рэпартаж

“Бацькоўская акадэмія”: курс для татаў і мамаў ад хрысціянскіх псіхолагаў у Мінску

Бацькоўства старое як свет, аднак ніхто не прыдумаў нейкай ідэальнай сістэмы, якая б вырашала яго праблемы. Унікальнасць чалавека патрабуе непаўторнага падыходу мамы і таты да кожнага дзіцяці. Разам з гэтым у народзе кажуць: “малыя дзеткі – малыя праблемы, а ў вялікіх – вялікія”. Дзіцё расце і патрабуе іншай увагі і іншых падыходаў. Сёння мы распавядаем пра ініцыятыву сталічных адмыслоўцаў па ...

Читать далее »

У смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла прайшлі святыя Місіі

Святыя Місіі — тэматычныя рэкалекцыі для ўсёй парафіі, мэтай якіх з’яўляецца ўмацаванне і аднаўленне жыцця веры. Звычайна місіі доўжацца цэлы тыдзень. Па запрашэнні пробашча парафіі прыязджаюць святары-місіянеры, каб навучыць вернікаў асноўным праўдам веры і маральнасці. У парафіі адбываюцца набажэнствы, а напрыканцы місій вернікі спавядаюцца і прымаюць святую Камунію, а таксама ўрачыста асвячаецца місійны крыж, якія місіянеры ставяць перад касцёлам. Карыстаючыся ...

Читать далее »

Навошта патрэбны скаўтынг? Бо проста катэхезы замала

“Калі б гадоў 25 таму мне сказалі пра скаўтаў, я б адказаў, што не ведаю, хто гэта такія. Сёння ж нельга ўявіць сабе Касцёл без іх”, – казаў калісьці арцыбіскуп Кандрусевіч. Лічыцца, што за два дзесяцігоддзі дзейнасці праз рух прайшлі больш за тысячу хлопцаў і дзяўчат. Чым хрысціянскі скаўтынг прыцягвае моладзь? Што стаіць за каляровымі гальштукамі і формай? Паспрабуем раскласці ...

Читать далее »

“Душпастырства і прабыванне з вернікамі — вось маё пакліканне”. У Ракаве развіталіся з ксяндзом Дзмітрыем Барылам

Раніцай 28 лютага курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведаміла сумную навіну, што па вечную ўзнагароду да Пана адышоў ксёндз канонік Дзмітрый Барыла, дэкан Валожынскага дэканату, пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай і Святога Дамініка ў Ракаве. Спачылы святар нарадзіўся 23 кастрычніка 1974 года ў горадзе Глыбокае, што на Віцебшчыне. Выхоўваўся ў вялікай пабожнай каталіцкай сям’і, дзе было пяцёра сыноў. Развітанне са спачылым святаром ...

Читать далее »

“Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не можа забіць”: 80-годдзе Росіцкай трагедыі

Зімовая лютаўская раніца. На гадзінніку 4.30, цёмнае сіняе неба без ніякіх прыкмет світанку. У рэдкіх вокнах шматпавярховікаў гарыць святло. Спіць прырода, спяць людзі. Паўсюль пануе глыбокая цішыня і супакой. Напэўна такая ж цішыня панавала і восемдзесят год таму на ўскрайку Беларусі. Толькі раптам яе разарвалі крыкі і енкі людзей: жанчын, дзяцей, старых. Гэта распачалася страшная карная экспедыцыя. “Зімовае чараўніцтва” – ...

Читать далее »

“У сэрцах ёсць Любоў”. Чарговы фестываль рэлігійнай песні прайшоў у Мёрах (+фота і відэа)

“Зорка Бэтлеема” – фестываль, які ў далёкім 2002 годзе першы раз адчыніў дзверы таленавітай моладзі. Гэтая моладзь прыязджала ў Мёры падзяліцца сваімі талентамі, каб праз спевы і вершы, праз танец і ігру на музычных інструментах праславіць Нованароджанага Збаўцу. Вось і 4 студзеня 2023 года маладыя выканаўцы з розных куточкаў Беларусі прыбылі ў Мёры, дзе чарговы раз праходзіла “Зорка Бэтлеема”. Напачатку ...

Читать далее »

«Птушыны вянок». У Віцебску праходзіць выстава твораў святара-мастака

7 снежня ў музычнай гасцёўні ўстановы культуры Музей “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” адбылося адкрыццё выставы жывапісу пробашча друйскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы ксяндза Сяргея Сурыновіча “Птушыны вянок”. На ёй прадстаўлены творы, выкананыя ў тэхніцы алею на палатне, натхнёныя разважаннямі святара над тэмамі і праблематыкай, узнятымі ў энцыкліцы Папы Францішка «Laudato si’». Вобразы птушак, апісаныя ў энцыкліцы Пантыфіка, сустракаюцца ў Беларусі, многія ...

Читать далее »

У Магілёве адбыўся VI Ружанцовы кангрэс

1 кастрычніка 2022 года ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве прайшоў шосты ружанцовы кангрэс. Сёлетняя сустрэча праходзіла пад дэвізам “Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання”. Мэтай кангрэса, як заўсёды, было паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы і хочуць адкрываць тэалагічныя глыбіні, змешчаныя ў яго таямніцах. На мерапрыемства з’ехаліся вернікі з ...

Читать далее »

Каралева супакою, маліся за нас. Урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў адбыліся ў Браславе

Лета – цудоўны час. Час падарожжаў і адпачынку, час пілігрымак, малітвы і спатканняў, час неверагодных сустрэч. Менавіта на такую незвычайную сустрэчу з усіх куточкаў Беларусі і замежжа прыбылі вернікі ў Браслаў. Тут, у краі Блакітных азёраў, 19-20 жніўня адбылася сустрэча з Нябеснай Маці, Валадаркай Азёраў. Спатканне з Маці, якое яно? Доўгачаканае, цёплае, шчымлівае, напоўненае малітвай, шчырай размовай і бясконцай верай ...

Читать далее »

«Няма большай любові»: Росіца зноў сустрэла сваіх пілігрымаў

5 і 6 жніўня ў Росіцы адбыліся ўрачыстасці. Гэта маленькая вёска ў Верхнядзвінскім раёне стала месцам трыўмфу любові, мужнасці, сапраўднай пастырскай адданасці Хрысту і людзям. Тут у лютым 1943 года падчас карнай экспедыцыі ў агні згарэла больш за паўтары тысячы чалавек, а разам з імі – бласлаўлёныя мучанікі айцы марыяне Юры Кашыра і Антоні Ляшчэвіч. Святары дабравольна выбралі смерць, каб ...

Читать далее »