23 чэрвеня ў Віцебску пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Францішак Скарына і ягоная духоўная спадчына ўчора і сёння». Канферэнцыя пройдзе ў канферэнц-зале Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Яе арганізатарамі выступілі гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Біблійнае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь. Арганізацыйную падтрымку аказваюць беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, генеральны архіў Ордэна ...
Читать далее »Архив меток: Віцебск
Біскуп Алег Буткевіч асвяціў касцёл Святога Антонія ў Віцебску
У свой час больш за дзесяць гадоў ён тут служыў у якасці пробашча парафіі. Урачыстасць распачалася з канцэрта класічнай музыкі ў выкананні скрыпічнага трыа ў складзе Аляксандры Савіных, Юліі Сабалеўскай і Марыі Кашкур. Па рэакцыі слухачоў было бачна, што класічная музыка людзям падабаецца, і яны гатовыя яе слухаць. Пасля канцэрта распачалася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег ...
Читать далее »Віцебскія дзеці з катэдральнай парафіі адпачылі ў Лепелі
Група з 22 дзяцей і 5 дарослых разам з пробашчам кс. Андрэем Аніскевічам і сястрой М. Крыст’янай Венгерскай з катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прынялі ўдзел у маленькіх канікулах у «Кардон Доўгае» ў в. Слабодка (Лепельскі раён). Гэта быў падарунак на канікулы ад пробашча для парафіяльных дзяцей. Да паездкі рыхтаваліся загадзя: бацькі разам з сястрой Крыст’янай выпеклі смачнае пячэнне, ...
Читать далее »Выстава да 500-годдзя друку беларускай Бібліі адкрыецца ў Віцебску
У галерэі касцёла Святога Духа ў Віцебску 23 чэрвеня адкрыецца выстава «Горад Францыска Скарыны вачыма мастакоў». Гэта выстава па матывах пленэраў імя Яна Хруцкага, якая прысвечаная да 500-годдзя друку беларускай Бібліі. У галерыі будуць прадстаўлены карціны Віктара Жукава, Івана Іванова, Вячаслава Літвіна, Андрэя Міхайлава, Зміцер Мшара, Сяргея Чарціліна, Андрэя Піскуна, Аляксе Яўсеева. Пачатак у 17 гадзін. Адрас: г. Віцебск, вул. ...
Читать далее »Працэсія Божага Цела адбылася ў Віцебску
Вернікі прайшлі па вуліцах горада ад катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага да касцёла Святога Духа. Падзея адбылася ў суботу 10 чэрвеня і была прымеркаваная да ўрачыстасці Божага Цела, якую Каталіцкі Касцёл у гэтым годзе будзе адзначаць у чацвер 15 чэрвеня. Гэта свята лічыцца адным з самых вялікіх у Касцёле, бо яно прысвечанае галоўнаму сакраманту – Эўхарыстыі. Падчас Эўхарыстыі адбываецца пераўтварэнне хлеба ...
Читать далее »У Віцебску прайшла ХІІІ Міжнародная медыцынская канферэнцыя
Яна насіла назву “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”. Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі сумесна з упраўленнем аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, аддзелам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і дзяржаўным універсітэтам імя Пятра Машэрава. У працы канферэнцыі прымалі ўдзел не толькі прадстаўнікі Беларусі, але і Расіі, Італіі, Ватыкана, Францыі, Шры-Ланкі. Таму і распачалася канферэнцыя ...
Читать далее »10 чэрвеня — працэсія Божага Цела па вуліцах Віцебска
Працэсія Божага Цела ў па вуліцах Віцебска пройдзе 10 чэрвеня. У 11 гадзін распачнецца святая Імша ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Пасля Літургіі эўхарыстычная працэсія пройдзе вуліцамі Віцебска ў напрамку касцёла Святога Духа. У парафіях свята па традыцыі адзначыцца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. У вызначаную суботу вернікі з розных куткоў дыяцэзіі з’едуцца ў Віцебск, каб прайсці ў працэсіі. Запрашаем усіх святароў, ...
Читать далее »Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у віцебскай парафіі Св. Антонія Падуанскага. Фотафакт
13 мая 2017 года распачалася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях Віцебскай дыяцэзіі. З 17 па 19 мая Маці Божую з Фацімы віталі і ўшаноўвалі вернікі віцебскай парафіі Святога Антонія Падуанскага. Прадстаўляем невялікі фотарэпартаж Ігара Красоўскага.
Читать далее »8 дзяцей з віцебскай катэдры ўпершыню прынялі Цела Хрыста
Парафія віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага папоўнілася на восем паўнапраўных парафіян. 21 мая тры дзяўчынкі і пяць хлопчыкаў з рук пробашча парафіі кс. Андрэя Аніскевіча ўпершыню ў сваім жыцці прынялі Цела Хрыста. Для дзяцей гэты дзень стаў знамянальным і памятным. На працягу двух гадоў яны пад кіраўніцтвам с. Крысцяны Венгерскай рыхтаваліся да гэтага моманту. Маленькія парафіяне з вялікай радасцю дзякавалі ...
Читать далее »Апостальскі Нунцый у Беларусі сустрэўся з архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэўся з архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем. Ватыканскаму іерарху спадарожнічаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Падчас сустрэчы бакоў абмяркоўваліся тэалагічныя тэмы, пытанне адзінства і дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой. Была закранутая сустрэча Папы Францішка і Патрыярха Кірыла ў Гаване. Арцыбіскуп Габар Пінтэр падкрэсліў, што вельмі задаволены з таго, што ў Беларусі існуюць ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!