23 чэрвеня ў Віцебску пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Францішак Скарына і ягоная духоўная спадчына ўчора і сёння».
Канферэнцыя пройдзе ў канферэнц-зале Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Яе арганізатарамі выступілі гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Біблійнае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь.
Арганізацыйную падтрымку аказваюць беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, генеральны архіў Ордэна марыянаў у Рыме, грэка-каталіцкая парафія Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску.
Навуковую кансультацыю ў працэсе падрыхтоўкі канферэнцыі аказвалі архімандрыт Сяргей Гаек і а. Кірыл Міронаў з Рыма.
Канферэнцыя мае інтэрдысцыплінарны і міжканфесійны характар. У яе працы прымуць удзел прадстаўнікі праваслаўнай, рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкіх канфесій, а таксама даследчыкі свецкіх адукацыйных установаў.
Падчас канферэнцыі прагучаць даклады замежных навукоўцаў з Венецыі, Рыма, Варшавы і Любліна, а таксама беларускіх даследчыкаў з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, прадстаўнікоў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Мінскай Духоўнай Акадэміі.
Праграма канферэнцыі:
- 09.00 – 09.50 — рэгістрацыя ўдзельнікаў (хол канферэнц-залы, 1 паверх)
- 10.00 – 13.00 — урачыстае адкрыццё канферэнцыі, выступленне дакладчыкаў (канферэнц-зала)
- 13.00 – 13.40 — абед
- 13.40 – 15.00 — працяг працы канферэнцыі
- 15.00 – 15.15 — перапынак
- 15.15 – 16.45 — круглы стол «Ісці шляхам Францішка Скарыны сёння»
Кантактная інфармацыя:
+375 (29) 895-25-18 Кацярына Лаўрыненка
+375 (29) 675-29-97 а. Зміцер Грышан
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!