- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Міжнародная канферэнцыя «Францішак Скарына і ягоная духоўная спадчына ўчора і сёння» пройдзе ў Віцебску

[1]23 чэрвеня ў Віцебску пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Францішак Скарына і ягоная духоўная спадчына ўчора і сёння».

Канферэнцыя пройдзе ў канферэнц-зале Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Яе арганізатарамі выступілі гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Біблійнае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь.

Арганізацыйную падтрымку аказваюць беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, генеральны архіў Ордэна марыянаў у Рыме, грэка-каталіцкая парафія Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску.

Навуковую кансультацыю ў працэсе падрыхтоўкі канферэнцыі аказвалі архімандрыт Сяргей Гаек і а. Кірыл Міронаў з Рыма.

Канферэнцыя мае інтэрдысцыплінарны і міжканфесійны характар. У яе працы прымуць удзел прадстаўнікі праваслаўнай, рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкіх канфесій, а таксама даследчыкі свецкіх адукацыйных установаў.

Падчас канферэнцыі прагучаць даклады замежных навукоўцаў з Венецыі, Рыма, Варшавы і Любліна, а таксама беларускіх даследчыкаў з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, прадстаўнікоў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Мінскай Духоўнай Акадэміі.

Праграма канферэнцыі:

Кантактная інфармацыя:

+375 (29) 895-25-18 Кацярына Лаўрыненка
+375 (29) 675-29-97 а. Зміцер Грышан