Архив меток: Віцебск

Віцебск: польскае Міністэрства культуры чарговы раз дапамагло ў рамонце касцёла Святой Барбары

У 2017 годзе таксама як і ў мінулым, касцёл Святой Барбары ў Віцебску перажыў чарговую частку рамонту. Адбывалася рэнавацыя цэглы сцяны. Гэтая праца стала магчымай дзякуючы фінансавай дапамозе польскага Міністэрства культуры. Па прычыне таго, што ў гэтым годзе было выдзелена крыху больш сродкаў, працы было зроблена таксама значна больш, чым у мінулым годзе. А. Крыштаф Коц’ян OP

Читать далее »

Расклад святых Імшаў на 24 і 25 снежня ў парафіях Віцебска

Расклад Імшы-Пастэркі 24 снежня і ўрачыстых Літургій 25 снежня ў парафіях горада Віцебска: Парафія Святой Барбары (вул. Ленінградская, 29): 24 снежня — Вігілія – 23.00; 25 снежня — 09.00, 10.30, 12.00, 15.00, 18.00. Парафія Святога Духа (вул. Чкалава, 5 а): 24 снежня — Вігілія — 23.00; 25 снежня — 11.00, 17.00. Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. В. Інтэрнацыяналістаў, 28): 24 снежня ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч сустрэнецца з журналістамі

14 снежня 2017 года біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч сустрэнецца з журналістамі. Іерарх раскажа пра падзеі мінулага года і падзеліцца сваімі планамі на наступны год. Прэс-канферэнцыя пачнецца ў 11 гадзін і пройдзе ў Курыі Віцебскай дыяцэзіі. Адрас правядзення: вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28, Віцебск. Кантактная інфармацыя: тэл. +375212616870, fax +375212616870 e-mail: viktarmisevich@yahoo.com, dieceziavitebsk@gmail.com Кс. Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі

Читать далее »

Брат Эмануэль: “Прагну кожны дзень станавіцца братам святога Яна Божага!” Гісторыя аднаго паклікання

Пра гісторыю свайго паклікання распавядае брат Эмануэль, які належыць да ордэна баніфратраў. Ён свядома прыняў веру ўжо пасля заканчэння школы, а калі скончыў медыцынскі ўніверсітэт, стаў манахам і паехаў працаваць у Польшчу. Мы паразмаўлялі з братам Эмануэлем падчас яго прыезду ў Віцебск, дзе ён прысутнічаў на асвячэнні капліцы ў Доме састарэлых, і папрасілі яго распавесці пра сваю гісторыю паклікання. Брат ...

Читать далее »

У катэдры ў Віцебску адбыўся «Баль Святых» для дзяцей

У Віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага, 28 кастрычніка, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых быў арганізаваны «Баль Святых», у якім прынялі ўдзел дзеці і іх бацькі. Ідэя і арганізацыя гэтай падзеі належыць сёстрам Служабнічкам НПМ Беззаганна Зачатай. Усе прысутныя весела і прыемна правялі час.     Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў капліцу ў Доме састарэлых у Віцебску (+відэа)

Падзея адбылася ў чацвер, 19 кастрычніка. На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, канцлер дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч, пробашч парафіі святога Антонія ў Віцебску ксёндз Вячаслаў Барок, вікарый гэтай парафіі ксёндз Аляксей Ляшко, які апякуецца гэтай капліцай, сёстры, супрацоўнікі гэтай сацыяльнай установы, валанцёры і, зразумела, самі жыхары гэтага Дома, для якіх і прызначана капліца. Напачатку Імшы ксёндз Аляксей Ляшко ...

Читать далее »

Грэка-католікі нагадалі жыхарам Полацка пра 500 гадоў Бібліі Скарыны

Уваходам у Полацк 15 ліпеня з малітоўным спевам завяршылася XXIIІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск-Полацк. Сёлетняя пілігрымка прайшла пад дэвізам ад Францішка Скарыны з выдадзенай ім 500 гадоў таму Бібліі на беларускай мове: «Людемъ посполитымъ к доброму научению». Да грэка-католікоў з розных гарадоў Беларусі далучыліся манахі-базыляне з Украіны, якія адмыслова ўзялі ўдзел у пілігрымцы, каб ушанаваць гістарычную спадчыну свайго ордэна, дзейнасць якога ...

Читать далее »

З Богам у плыні часу

Дыскусійны моладзевы клуб «Логас» існуе пры культурна-рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага з 2013 года. Паўдзельнічаць у размовах на тэмы культуры, грамадства, рэлігіі, навукі збіраюцца тут людзі розных узростаў, веравызнанняў, прафесій, творчых схільнасцяў і прыярытэтаў. Паводле словаў кіраўніка клуба Аляксандра Крукава і адной з яго актыўных удзельніц Яўгеніі Ізотавай, вырас ён на грунце моладзевага душпастырства «РАЗАМ», створанага ў 2006 ...

Читать далее »

Пілігрымка з Віцебска ў Будслаў на аўтобусе

Як і ў мінулыя гады парафіяне віцебскай парафіі катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адправіліся ў Будслаў трыма групамі – пешшу, на роварах і аўтобусам. На аўтобусе паехалі людзі сталага ўзросту і тыя, каму не хапае часу на больш працяглыя пілігрымкі. Кіраўнік аўтобуснага падарожжа старшыня парафіяльнага камітэта, Пётр Глод кожны раз складае новыя напрамкі. Бо на Віцебшчыне вельмі шмат касцёлаў, якім больш ...

Читать далее »

Грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку Віцебск-Полацк

XXIIІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк пройдзе сёлета 11-15 ліпеня. “Людемъ посполитымъ к доброму научению” 1517 — 2017 Паломніцкі шлях малітвы і “добрага навучэння” з Віцебска да Полацка пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы. Пілігрымка пачнецца ў аўторак, 11 ліпеня, Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску (вул. 2-я Войкава, № 6А, скрыжаванне з вул. Лявонава). Праграма ...

Читать далее »