Архив меток: Віцебск

Дзеці з Браслаўскай парафіі занялі першае месца ў конкурсе батлеек

Другое і трэцяе месца журы прысудзіла прадстаўнікам Докшыцкай парафіі і парафіі Святога Антонія з Віцебска. Конкурс дзіцячых батлеек Віцебскай дыяцэзіі прайшоў у Віцебску 4 студзеня. У ім прынялі ўдзел дзіцячыя калектывы з 11 парафій. Акрамя гэтага, парафія з Дуброўна была прадстаўлена выступам Дар’і Вінкевіч. Трэба адзначыць, што акрамя трох пераможцаў, якія атрымалі каштоўныя прызы, усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаныя дыпломамі. А ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў абласны радзільны дом і павіншаваў маці і лекараў са святамі

У вігілію свята Божага Нараджэння па запрашэнні галоўнага лекара Алены Леановіч Віцебскі абласны радзільны дом наведала незвычайная дэлегацыя: біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, намеснік дырэктара дабрачыннага фонда «Адкрытыя сэрцы» Іван Пузанаў і валанцёр фонда Вольга Чаркасава, а таксама супрацоўніца Caritas Віцебскай дыяцэзіі с. Дар’я Галубкова. Біскуп Алег павіншаваў маладых маці з нараджэннем дзяцей, а таксама з надыходзячым святам Нараджэння Пана ...

Читать далее »

Каталіцкая алімпіяда пройдзе ў Віцебскай вобласці у 2019 годзе (відэа)

Конкурс у форме тэстаў на веданне Святога Пісання ўпершыню пройдзе ў Віцебскай дыяцэзіі ў 2019 годзе. Пра гэта паведаміў  біскуп Віцебскі Алег Буткевіч на каляднай прэс-канферэнцыі. Усе падрабязнасці ў сюжэце ТРК “Віцебск”. Алёна Ціханава, vtv.by

Читать далее »

Расклад пастэрак і святых Імшаў на святы Божага Нараджэння ў парафіях горада Віцебска

Парафія Святой Барбары (вул. Ленінградская, 29): 24 снежня — Вігілія — 21.30; 25 снежня — 09.00, 10.30, 12.00, 15.00, 18.00. Парафія Святога Духа (вул. Чкалава, 5 а): 24 снежня — Вігілія — 22.00; 25 снежня — 11.00; Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. В. Інтэрнацыяналістаў, 28): 24 снежня — Вігілія — 22.00; 25 снежня — 9.30, 11.30 (цэлебруе Біскуп Віцебскі Алег ...

Читать далее »

У Віцебску працягваецца рамонт касцёла Святой Барбары

У 2018 годзе таксама як і ў мінулым, касцёл Святой Барбары ў Віцебску перажыў наступную частку рамонту. Адбывалася рэнавацыя цэглы паўднёвай сцяны галоўнай нефы. Гэтая праца стала магчымай дзякуючы фінансавай дапамозе польскага Міністэрства культуры, якое выдзеліла на рамонт 30 тысяч злотых і фінансавай падтрымцы польскай правінцыі дамініканаў, якая на гэты цэль склала 11 тысяч злотых. А. Крыштаф Коц’ян OP

Читать далее »

У Віцебскай парафіі адбылася сустрэча з псіхолагам

У нядзелю, 25 лістапада, у парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску (мікрараён Білева) адбылася сустрэча з псіхолагам Марынай Ткач. Ініцыятарам і арганізатарам гэтай падзеі стала дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Пасля святой Імшы, пакуль дзеці наведвалі заняткі катэхэзы, дарослыя мелі магчымасць паслухаць лекцыю-кансультацыю на тэму “Сямейнае выхаванне без насілля. Памылкі бацькоў у выхаваўчым працэсе”. Сустрэча ладзілася з мэтай павышэння ўзроўню ...

Читать далее »

Пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прайшло ў Віцебску

15 лістапада ў курыі Віцебскай дыяцэзіі адбылося 73-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У чарговым пасяджэнні бралі ўдзел усе члены ККББ за выключэннем дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. На пачатку слова ўзяў Апостальскі Нунцый, які звярнуў увагу на найбольш актуальныя справы ...

Читать далее »

Віцебскія вернікі зладзілі аўтобусную пілігрымку ў Браслаў з наведваннем архітэктурнай спадчыны Беларусі

Вось і наблізілася ўрачыстасць Маці Божай Браслаўскай Валадаркі азёраў. Як і ў папярэднія гады, Віцебская парафія катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага на чале са сваім старшынёй парафіяльнага камітэта Пятром Глодам зладзіла аўтобуснаю пілігрымку ў Браслаў. Разам з вернікамі катэдры да Маці Божай Браслаўскай адправіліся пілігрымы і іншых парафій Віцебска, а таксама з Шуміліна і з Лёзна. Атрымаўшы бласлаўленне ад пробашча кс. ...

Читать далее »

Урачыстасць вечных шлюбаў у Віцебскай катэдры

У нядзелю, 5 жніўня ў Віцебску ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага вечныя шлюбы склала сястра Марыя Серафіна Мацулевіч з кангрэгацыі сясцёр Служабнічак Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганна Зачатай. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На свята сабраліся родныя і блізкія манахіні, вернікі катэдральнай парафіі, а таксама з Браслава, адкуль родам с. Серафіна. Біскуп Алег у сваёй гаміліі падкрэсліў, што ...

Читать далее »

Віцебскія пілігрымы крочаць у Будслаў

25 чэрвеня ў касцёле Святой Барбары ў Віцебску распачалася пешая пілігрымка да Маці Божай у Будслаў. Святую Імшу на пачатак шляху ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Фотарэпартаж з першага дня пілігрымкі прадставіў кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі, які крочыць у Будслаў са сталіцы дыяцэзіі.

Читать далее »