Архив меток: Віцебск

Апостальскі Нунцый сустрэўся з намеснікам губернатара Віцебшчыны

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэўся з намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімірам Пятровічам Пеніным. Сустрэча адбылася ў рамках візіту папскага легата ў Віцебскую дыяцэзію. Высокаму госцю спадарожнічаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Арцыбіскуп Габар Пінтэр падкрэсліў, што яму прыемна ўсведамляць, што ў Беларусі добра складваюцца двухбаковыя адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і свецкімі ўладамі. Ён таксама пацікавіўся актуальным станам рэчаў ...

Читать далее »

Адбудзецца пешая пілігрымка Віцебск-Шуміліна

У пятніцу, 12 мая вернікі Віцебска вырушаць у пешую пілігрымку ў Шуміліна, каб далучыцца да ўрачыстага святкавання 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай Фацімскай. Пачатак пілігрымкі: 12 мая ў 6 гадзін раніцы ад касцёла святой Барбары. Кантактны тэлефон: +37529 291 73 29 — а. Кшыштаф Коц’ян

Читать далее »

Прадстаўнікі бягомльскага Цэнтра дапамогі залежным ад алкаголя і наркотыкаў “Светач” сустрэліся з біскупам Алегам Буткевічам

Сустрэча адбылася 27 красавіка ў Віцебску. Падчас сустрэчы прадстаўнікі Цэнтра Уладзімір Шчэпін і Генадзь Бервячонак падзяліліся сваім планамі і прапановамі адносна яго далейшага развіцця. Было вырашана больш шырока распавядаць пра дзейнасць Цэнтра, у тым ліку і праз сродкі масавай інфармацыі. “Лічу, што гэта вельмі патрэбная на сённяшні дзень справа, — адзначыў біскуп Алег Буткевіч, — дапамагаць тым людзям, якія па ...

Читать далее »

У Віцебску адбылася прэзентацыя праекта “Віцебскі арганны шлях”

Гэта адбылося ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў нядзелю, 23 красавіка, калі Касцёл адзначае свята Божай Міласэрнасці. Спачатку ў 11.30 усе сабраліся на святочную Імшу, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. У ёй таксама прынялі ўдзел Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, пробашч парафіі Езуса Міласэрнага кс. Андрэй Аніскевіч, вікарый гэтай парафіі кс. Генадзь Рэйшаль, канцлер курыі дыяцэзіі кс. ...

Читать далее »

Біскуп, які служыў у Полацку і Віцебску, узначаліць грэка-каталіцкую епархію ў Чыкага

Папа Францішак прызначыў уладыку Бенедыкта (Алексійчука) Правячым Біскупам епархіі святога Мікалая ў Чыкага (ЗША). У чацвер, 20 красавіка, у Ватыкане паведамілі пра тое, што Папа Францішак прызначыў дапаможнага біскупа Львоўскай архіепархіі УГКЦ уладыку Бенедыкта (Алексійчука) Правячым Біскупам Украінскай Грэка-Каталіцкай епархіі св. Мікалая ў Чыкага (ЗША). Прыгадаем, што Уладыка Бенедыкт, які нарадзіўся 1 студзеня 1968 г. у Ровенскай вобласці, быў прызначаны ...

Читать далее »

Фотаагляд з асвячэння велікодных страў ва ўсіх парафіях Віцебска

У Вялікую суботу напярэдадні Вялікадня горад Віцебск расквітнеў – гараджане ішлі ў храмы, несучы ў руках ярка ўпрыгожаныя кошыкі з велікоднай ежай для асвячэння. Віцебск мае пяць рыма-каталіцкіх парафій: катэдральная Езуса Міласэрнага, Святой Барбары, Святога Духа, Святога Антонія і Святога Уладзіслава. Яшчэ ёсць грэка-каталіцкая царква Уваскрасення Хрыстовага. У кожным храме святары, перш чым асвяціць велікодныя стравы, распавядалі гісторыю гэтай старажытнай ...

Читать далее »

Вялікая ўрачыстасць у самай маладой парафіі Віцебска. Фотарэпартаж

Віцебская парафія Святога Уладзіслава, пробашчам якой з’яўляецца ксёндз Віктар Місевіч, самая маладая ў горадзе. На жаль ў яе яшчэ няма сваёй святыні, таму вернікам даводзіцца маліцца ў арандаваным памяшканні. Парафія размяшчаецца ў новым мікрараёне Білева. А гэта азначае, што яе вернікі – гэта маладыя сем’і, таму ёсць шмат дзяцей. У Вялікую суботу парафія Святога Уладзіслава адна з першых у Віцебску ...

Читать далее »

Анёлак са слоіка з-пад гарчыцы, або Як спячы пасхальнае ягнятка?

Сястра Крысціяна Венгерска працуе ў Беларусі ўжо два з паловай гады. Як яна сама прызнаецца, працаваць тут хацела даўно. Мела нейкае ўнутранае перакананне, што варта прыехаць у Беларусь. Цяпер працуе катэхеткай і вядзе гурток у катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. – Сястра Крысціяна, што для Вас значыць катэхеза? – Дзяцей я вельмі люблю. Калі б нават мне давялося займацца ...

Читать далее »

Вялікі чацвер: Біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма ў віцебскай катэдры (+відэа)

У Вялікі чацвер, 13 красавіка, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма, якую разам з ім канцэлебравалі генеральны вікарый ксёндз-пралат Францішак Кісель, канцлер курыі кс. Віктар Місевіч і святары Віцебскай дыяцэзіі.  Напачатку Імшы біскуп прывітаў усіх святароў і павіншаваў іх з Днём святарства, які адзначаецца ў Вялікі чацвер. Імша Хрызма з’яўляецца своеасаблівым уступам да вялікага Трыдууму. ...

Читать далее »