9 красавіка Каталіцкі Касцёл адзначыў Пальмовую нядзелю. Прадстаўляем Вашай увазе фотарэпартаж Анатоля Бандарчука-Вошлава з Нядзелі Мукі Пана ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, у якой прыняў удзел біскуп Алег Буткевіч.
Читать далее »Архив меток: Віцебск
Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска
На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прапануем расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска. Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага (г. Віцебск вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28, тэл. +375(212)61 68 60) Вялікі Чацвер, 13 красавіка: 11.00 — святая Імша Хрызма, ...
Читать далее »Велікапосную пастаноўку зладзіў тэатр ценяў падчас рэкалекцый у віцебскай катэдры
З 31 сакавіка па 2 красавіка ў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага прайшлі велікапосныя рэкалекцыі, якія правёў канцлер Курыі Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч. Вельмі цікава ён вучыў, як цаніць час нашага жыцця, як шукаць дарогу да Езуса і крочыць па жыцці з Хрыстом у сэрцы. Ксёндз Віктар, дзеці і старэйшыя парафіяне пасля велiкапосных разважанняў былі вельмі ўражаны чарговай тэатральнай пастаноўкай, ...
Читать далее »Беларусь у “святых” гербах: Віцебск
Упершыню герб Віцебска мне давялося ўбачыць у стылізаванай версіі – там не хапала некалькіх істотных элементаў. Выява чалавека на гербе выклікала пытанні не толькі ў сяброў, павярхоўна знаёмых з маляваннем абразоў і пісаннем ікон, але і ў мяне, святара з тэалагічнай адукацыяй. У дыскусіі з сябрамі адразу нарадзілася некалькі версій. Калі меркаваць па выяве мяча, то, відаць, гэты чалавек загінуў ...
Читать далее »Запусты для самых маленькіх адбыліся ў Віцебску
Зусім нядаўна ў віцебскім касцёле Езуса Міласэрнага сёстры-служабнічкі напярэдадні Вялікага посту зладзілі карнавал “Запусты” для людзей старэйшага ўзросту. І вось праз некалькі дзён, 25 лютага, манахіні зноў падрыхтавалі новы карнавал-маскарад, але ўжо для самых маленькіх парафіянаў і іх бацькоў. Дзеці былі апранутыя ў цікавыя і прыгожыя маскарадныя касцюмы. Вядучыя ўмела захаплялі рознымі гульнямі. Пераможцаў жа чакалі “смачныя” ўзнагароды. Але і ...
Читать далее »Віцебск: “Запусты” ў Дзень святога Валянціна зладзілі для старэйшых людзей
У аўторак, 14 лютага, у віцебскай парафіі катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага прайшоў карнавал “Запусты”. Яго падрыхтавалі сёстры-служабнічкі: Люцына Мусёл, Ёнаша Мровец і Крыст’яна Венгерска. Гэты карнавал быў арганізаваны для людзей старэйшага пакалення. Хоць у многіх ёсць дзеці і ўнукі, але ў тых сваё жыццё і свае інтарэсы. Таму пажылыя часта бываюць самотнымі. А такія мерапрыемствы збліжаюць іх. Карнавал “Запусты” ладзіцца ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з медыкамі Віцебскай абласной бальніцы
9 лютага біскуп Алег Буткевіч з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення Сусветнага Дня хворых сустрэўся з адміністрацыяй і медыкамі буйнейшай у Віцебскай вобласці ўстановы аховы здароўя. Яго Эксцэленцыя ў сваёй прамове да калектыва УА «Віцебская абласная клінічная бальніца» распавёў аб гісторыі аб’яўлення Маці Божай у Лурдзе, аб шматлікіх аздараўленнях, якія адбываюцца ў Санктуарыі Маці Божай на працягу стагоддзя. Іерарх адзначыў неабходнасць міласэрнага ...
Читать далее »Экуменічнае набажэнства прайшло ў Віцебску
Другі раз у гісторыі існавання Віцебскай дыяцэзіі адбылося экуменічнае набажэнства ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў. Падзея адбылася 24 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў. Набажэнства ўзначаліў канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч, а разам з ім за адзінства хрысціянаў маліліся пробашч катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага кс. Андрэй Аніскевіч і вікарый гэтай парафіі ...
Читать далее »Тэлетрансляцыя Пастэркі з касцёла Святога Духа ў Віцебску
24 снежня ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Літургіі ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Імшы-Пастэркі з парафіі Святога Духа ў Віцебску. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».
Читать далее »У Віцебску прайшоў конкурс нацыянальных батлеек (+відэа)
Мерапрыемства прайшло 5 студзеня ў рамках XV фестывалю “Дні хрысціянскай культуры”, які праходзіў у Віцебску з 3 снежня па 6 студзеня. Конкурс праходзіў у Палацы творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска. У ім прынялі ўдзел 13 калектываў з 12 парафій Віцебскай дыяцэзіі. Гэта былі дзеці з Віцебска, Друі, Параф’янава, Полацка, Наваполацка, Ідолты, Лынтупаў, Дуброўна, Паставаў. Напачатку ўсіх удзельнікаў прывітаў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!