8 дзяцей з віцебскай катэдры ўпершыню прынялі Цела Хрыста

Парафія віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага папоўнілася на восем паўнапраўных парафіян. 21 мая тры дзяўчынкі і пяць хлопчыкаў з рук пробашча парафіі кс. Андрэя Аніскевіча ўпершыню ў сваім жыцці прынялі Цела Хрыста.

Для дзяцей гэты дзень стаў знамянальным і памятным. На працягу двух гадоў яны пад кіраўніцтвам с. Крысцяны Венгерскай рыхтаваліся да гэтага моманту.

Маленькія парафіяне з вялікай радасцю дзякавалі манахіне і пробашчу за гэту ўрачыстасць, дзякавалі за тое, што яны, дзеці, яшчэ бліжэй наблізіліся да Пана Бога. У бацькоў ад шчасця за сваіх дзяцей на вачах з’яўляліся слёзы.

Пасля Эўхарыстыі ўсе з задавальненнем рабілі фотаздымкі на памяць, а потым у касцельнай кавярні за салодкім сталом працягнулі сваё свята.

Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі