Войны і канфлікты будуць працягвацца пакуль людзі не зразумеюць, што з’яўляюцца братамі і сёстрамі, — напісаў Папа ў пасланні да Патрыярха Барталамея І. Святы Айцец прымеркаваў свой зварот да свята св. Андрэя, апекуна Канстантынопальскага Патрыяртаху. Ліст асабіста ўручыў Патрыярху кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і кіраўнік ватыканскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Стамбул. Пантыфік звярнуў увагу на ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Святы Айцец даў тры парады на Адвэнт
Папа Францішак даў вернікам некаторыя парады на Адвэнт. Адмысловы заклік ён зрабіў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 29 лістапада 2020 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. «Паспрабуем здабыць дабро з той цяжкой сітуацыі, якую стварыла для нас пандэмія», — заахвоціў Пантыфік. Ён заўважыў, што ў адвэнтавы перыяд важна ўмацаванне сціпласці, увагі да блізкіх, а таксама малітвы ў сям’і. ...
Читать далее »Святы Айцец пра «кавідныя» сітуацыі ў сваім жыцці
Папа распавёў пра сітуацыі са свайго жыцця, у якіх сутыкнуўся з цяжкасцямі падобнымі на тыя, якія многія людзі перажываюць цяпер у сувязі з пандэміяй каранавіруса. Успаміны Святога Айца былі змешчаны ў новай кнізе «Вернемся да мар» (Ritorniamo a sognare). Яна была напісана Папам Францішкам сумесна з брытанскім журналістам Остынам Айвэры і з’явіцца на паліцах італьянскіх кнігарняў у снежні. 23 лістапада ...
Читать далее »Пантыфік: учынкі міласэрнасці найбольш праслаўляюць Бога
Выбіраць жыццё – значыць змагацца з мысленнем паводле прынцыпу «выкарыстай і выкінь» і «усё і цяпер», каб скіроўваць жыццё да нябесных мэтаў, да Божых мараў, — падкрэсліў Папа Францішак. Ва ўрачыстаць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, 22 лістапада 2020 г., Папа ўзначаліў урачыстую св. Імшу ў ватыканскай базыліцы, на заканчэнне якой адбылася цырымонія перадачы сімвалаў Сусветных дзён моладзі. Дэлегацыя ...
Читать далее »Пантыфік у сваіх энцыкліках раскрывае прычыны сусветнага крызісу
Не дастаткова толькі перажыць пандэмію. Неабходна, каб адбыліся змены, — падкрэсліў кардынал Майкл Чэрны, падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Ватыканскі іерарх прыняў удзел у прэзентацыі новай энцыклікі Папы Францішка Fratelli tutti, арганізаванай для студэнтаў папскіх універсітэтаў у Рыме. Ён заўважыў, што бедныя ва ўсім свеце хочуць не проста вярнуцца да таго стану, які быў да пачатку пандэміі, але ...
Читать далее »Пантыфік: пандэмія адкрыла ўсё лепшае і горшае ў народах
Святы Айцец скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў анлайн-семінара, прысвечанага ролі Касцёла ў Лацінскай Амерыцы падчас пандэміі каронавіруса. Форум пачаўся 19 лістапада 2020 г. Пантыфік пажадаў, каб праз досвед братэрства і сацыяльнага сяброўства гэта ініцыятыва магла даць імпульс новым працэсам, закліканым гарантаваць годнае жыццё народам кантынента, асабліва самым бедным і кінутым на задворкі. “Пандэмія паказала ўсё самае лепшае і самае горшае ў ...
Читать далее »Святы Айцец: давайце імкнуцца жыць і вучыць каштоўнасці павагі
Папа Францішак прысвяціў твіт 16 лістапада Міжнароднаму дню талерантнасці. Пад гэтым паняццем разумеецца павага, прыняцце і правільнае разуменне культур, форм выражэння і спосабаў праяўлення індывідуальнасці. “Любая фундаменталісцкая нецярпімасць шкодзіць адносінам паміж людзьмі, групамі і народамі. Давайце імкнуцца жыць і вучыць каштоўнасці павагі, любові, здольнай прымаць адрозненні, прыярытэту чалавечай годнасці”, — адзначаецца ў папскім Twitter. Міжнародны дзень талерантнасці быў урачыста абвешчаны ...
Читать далее »Папа Францішак заклікаў выкарыстоўваць атрыманыя ад Бога таленты, каб рабіць дабро
Сваімі разважаннямі ён падзяліўся перад малітвай “Анёл Панскі”, якую прамовіў з вернікамі 15 лістапада, сабранымі на плошчы св. Пятра. Каментуючы прыпавесць пра таленты, Папа звярнуў увагу на тое, што Бог “добра нас ведае, ведае, што мы не аднолькавыя, не хоча аддаваць нікому перавагу на шкоду іншым, але даручае кожнаму капітал, адпаведны яго здольнасцям”. Пантыфік падкрэсліў, што прыпавесць “тычыцца ўсіх, але ...
Читать далее »Пантыфік правёў размову з Джо Байдэнам
12 лістапада 2020 г. адбылася тэлефонная размова паміж папам Францішкам і Джо Байдэнам, — пацвердзіў інфармацыю, распаўсюджаную амерыканскімі СМІ, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Выданне USA Today паведаміла, што Байдэн падзякаваў Папу за віншаванні і благаслаўленне. Палітык запэўніў Францішка ў жаданні супрацоўнічаць, “на падставе супольнай веры ў годнасць і роўнасць усяго чалавецтва, у такіх пытаннях як кліматычныя змены, ...
Читать далее »Папа Францішак: клопат пра бедных нясе святло і надзею
Дабрачынная ініцыятыва, накіраваная на дапамогу людзям, што знаходзяцца ў праблемных сітуацыях, з’яўляецца маяком святла і надзеі пасярод пакут і роспачы, — падкрэсліў папа Францішак. Святы Айцец напісаў ліст італьянскаму святару, кс. Паскуаліна Дзі Дзіа, заснавальніку дабрачыннага цэнтра “Маленькі дом міласэрнасці” (Piccola Casa della Misericordia), які з 2013 г. дзейнічае ў сіцылійскім горадзе Джэла. Пры структуры працуе сталоўка для бедных, медыцынскі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!