Архив меток: Папа Францішак

Пантыфік прыме ўдзел у міжрэлігійнай малітве за мір

Святы Айцец прымеў удзел у міжрэлігійнай малітоўнай сустрэчы на тэму: «Ніхто не збаўляецца ў адзіночку – мір і братэрства». Яна адбудзецца 20 кастрычніка 2020 г. у Рыме. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што спачатку Папа Францішак памоліцца з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій у рымскай базыліцы Санта-Марыя-ін-Арачэлі, а затым прыме ўдзел у цырымоніі з прадстаўнікамі розных рэлігій свету на Капіталійскім пагорку. Сярод ...

Читать далее »

Патрыярх Канстантынопальскі сустрэнецца з Папам Рымскім

Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І будзе знаходзіцца ў Рыме з 19 па 21 кастрычніка 2020 г. Тут ён сустрэнецца з Папам Францішкам, паінфармаваў праваслаўны сайт orthodoxtimes.com. 20 кастрычніка Барталамей І возьме ўдзел у Мірнай сустрэчы, арганізаванай Супольнасцю св. Эгідзія, якая сёлета пройдзе на тэму “Ніхто не збаўляецца сам – Мір і братэрства”. Акрамя таго, 21 кастрычніка ў Папскім універсітэце Антоніянум Патрыярху ...

Читать далее »

Абноўлены склад Рады кардыналаў пры Пантыфіку

Папа Францішак пацвердзіў паўнамоцтвы і прызначыў новых членаў Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі. З папярэдняга складу ў новы перайшлі: кардынал Оскар Радрыгес Марадзьяга з Гандураса – ён застанецца каардынатарам дарадчага органа пры Пантыфіку; кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін; кардынал Шон Патрык О’Мэйлі з ЗША; кардынал Рэйнхард Маркс з Германіі і кардынал ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікае маліцца аб большай прысутнасці жанчын у кіраванні Касцёлам

Папа Францішак заклікаў на працягу кастрычніка маліцца за свецкіх вернікаў, асабліва за жанчын, каб іх прысутнасць была больш шырокай у кіраўнічых структурах Касцёла. “Ніхто з нас не быў ахрышчаны як святар ці біскуп: мы ўсе атрымалі хрост як свецкія. Свецкія вернікі і верніцы – галоўныя дзеючыя асобы ў Касцёле. Да гэтага часу існуе патрэба ў пашырэнні магчымасцей для больш выразнай ...

Читать далее »

Папа Францішак: любоў – пацвярджэнне сапраўднай малітвы

Дзейнасці вернікаў у свеце павінна папярэднічаць малітва, інакш яны рызыкуюць займацца ліхаманкавай мітуснёй без мэты, — падкрэсліў Святы Айцец. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 7 кастрычніка 2020 г. прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI, Папа працягнуў катэхетычны цыкл, прысвечаны малітве. Ён звярнуў увагу вернікаў на адну з самых яскравых постацяў Святога Пісання – прарока Іллю. Папа Францішак заўважыў, што ў Бібліі ...

Читать далее »

Fratelli tutti: абнародаваны тэкст новай энцыклікі Папы Францішка

Братэрства і сацыяльнае сяброўства – шляхі да будаўніцтва лепшага, больш справядлівага і мірнага свету, у якім не будзе месца ні вайне, ні глабалізацыі абыякавасці: абнародавана энцыкліка Папы Францішка “Fratelli tutti” (Усе – браты)”. Дакумент быў падпісаны 3 кастрычніка 2020 г. у італьянскім Асізі. Гэта трэцяя энцыкліка Папы Францішка пасля “Lumen fidei” (2013) і “Laudato si’” (2015). Сам Пантыфік называе яе ...

Читать далее »

Святы Айцец: не бывае святасці без духоўнай барацьбы

Абвяшчэннем Божага Валадарства Езус супрацьстаіць рэлігійнасці, якая не ахоплівае жыццё чалавека, якая не ўсклікае да сумлення і адказнасці перад абліччам дабра і зла, — падкрэсліў Папа. Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі», якая 27 верасня 2020 г. прайшла ў Ватыкане, Пантыфік пракаментаваў евангельскую прыпавесць пра двух братоў, якім бацька загадаў ісці працаваць у вінаграднік. Адзін з іх імпульсіўна ...

Читать далее »

Папа да біскупаў Еўропы: духоўна пераасэнсаваць досвед пандэміі

Папа скіраваў пасланне да ўдзельнікаў штогадовага пленарнага пасяджэння Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (ССЕЕ), якое праходзіць 25-26 верасня 2020 г. у фармаце анлайн-канферэнцыі. Тэма сёлетняга форума: «Касцёл пасля пандэміі. Перспектывы для стварэння і грамадства». Святы Айцец заўважыў, што каронавірус глыбока паўплываў на жыццё ўсяго чалавецтва, абмяжоўваючы магчымасць кантактаў паміж людзьмі, змяняючы ўмовы грамадскага і эканамічнага жыцця. «Значным чынам гэта паўплывала таксама ...

Читать далее »

Папа Францішак: Бог глядзіць на шчодрасць, з якой служым Яму

Адчуваць радасць паклікання да працы на карысць Божага Валадарства, — заклікаў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі», якая 20 верасня 2020 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Святы Айцец пракаментаваў евангельскую прыпавесць пра работнікаў, якіх гаспадар паклікаў працаваць у свой вінаграднік (Мц 20,1-16). З дапамогай гэтага апавядання Езус хоча паказаць як дзейнічае Бог, — заўважыў ...

Читать далее »

Пантыфік: мучанікі – супольная спадчына хрысціян

Святы Айцец скіраваў пасланне Патрыярху Балгарскай Праваслаўнай Царквы Неафіту з нагоды ўнясення ў сафійскі катэдральны сабор рэліквій святых Клімента і Паціта. Часцінкі парэшткаў раннехрысціянскіх мучанікаў Пантыфік перадаў Мітрапаліту Сафійскаму падчас яго візіту ў Ватыкан у лютым 2020 г. 17 верасня яны ўрачыста прыбылі ў галоўны праваслаўны храм балгарскай сталіцы. Спецыяльнае пасланне Папы з гэтай нагоды зачытаў старшыня Канферэнцыі Біскупаў Балгарыі ...

Читать далее »