Архив меток: Папа Францішак

Віншаванні Пантыфіка напярэдадні Божага Нараджэння

Папа Францішак скарыстаўся агульнай аўдыенцыяй, каб павіншаваць вернікаў з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння. Асаблівыя словы прагучалі на адрас моладзі, пажылых людзей і маладых сужонкаў. “Беручы прыклад з пастухоў, вы таксама бяжыце да святой Пячоры: Езус чакае вас, каб даць вам сваё святло і свой супакой. Ён хоча ўзбагаціць ваша жыццё сваёй любоўю і ласкай”, — сказаў Папа 23 снежня 2020 ...

Читать далее »

Папа: Божае Нараджэнне – нагода для ўзрастання ў веры і братэрстве

Святы Айцец заклікае вернікаў у час Божага Нараджэння звярнуць асаблівую ўвагу на бедных і патрабуючых, памятаючы, што менавіта ў іх прысутнічае Езус. «Божае Нараджэнне ўжо зусім блізка. Няхай яно стане для кожнага нагодай для духоўнага абнаўлення, малітвы, навяртання, узрастання ў веры і братэрстве між намі. Паглядзім навокал, паглядзім, у першую чаргу, на тых, хто знаходзіцца ў стане нястачы…», — заклікаў ...

Читать далее »

Святы Пасад правядзе канферэнцыю па ядзерным раззбраенні

16 снежня 2020 г. у Ватыкане пройдзе канферэнцыя па ядзерным раззбраенні. Галоўны арганізатар – Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. За форумам можна будзе сачыць праз інтэрнэт. Удзельнікамі дыскусіі, акрамя прэфекта Дыкастэрыі, кардынала Пітэра Тарксана і Сакратара па сувязях Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, стануць расійскі эксперт па бяспецы Аляксей Арбатаў і дырэктар міжнароднай кампаніі па ліквідацыі ...

Читать далее »

Пантыфік благаславіў фігуркі Дзіцятка Езуса для ясляў

Святы Айцец благаславіў фігуркі Дзіцятка Езуса, якія вернікі размесцяць у яслях Божага Нараджэння. Гэта адбылося пасля малітвы “Анёл Панскі” 13 снежня 2020 г. у Ватыкане. У трэцюю нядзелю Адвэнта Папа па традыцыі благаслаўляе фігуркі Дзіцятка Езуса, якія дзеці прыносяць на плошчу св. Пятра. У сувязі з надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета ад імя ўсіх сем’яў і дзяцей Рыма ў Ватыкан прыбыла ...

Читать далее »

Абнародавана афіцыйная праграма святочных цэлебрацый з удзелам Папы

10 снежня 2020 г. у Ватыкане была абнародавала праграма літургічных цэлебрацый з удзелам Святога Айца, якія адбудуцца ў перыяд Божага Нараджэння, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Паведамляецца, што ўсе набажэнствы будуць адбывацца ў ватыканскай базыліцы св. Пятра з захаваннем мер бяспекі, абумоўленых надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыяй. У іх прыме ўдзел абмежаваная колькасць людзей. У сувязі з тым, што на тэрыторыі Італіі ...

Читать далее »

Пантыфік: ніякая пандэмія не можа загасіць каляднае святло

Не спыняцца на калядных сімвалах, а глядзець глыбей, пазнаючы сапраўдны сэнс Божага Нараджэння, — заклікаў Папа Францішак сабраных 6 снежня 2020 г. на малітву «Анёл Панскі». Пантыфік звярнуў увагу на ёлку і батлейку, якую ў гэтыя дні ўстанаўлівалі на галоўнай ватыканскай плошчы. “Гэтыя два калядныя сімвалы таксама прысутнічаюць у многіх дамах, на радасць дзецям – і нават дарослым. Яны з’яўляюцца ...

Читать далее »

Пантыфік заклікаў хрысціян быць больш рашучымі і шчодрымі

Радасна крочыць да Пана, Які прыходзіць, каб збавіць нас, сузіраючы разам з Марыяй таямніцу ўцелаўлёнага Бога, — заклікаў Папа Францішак вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 9 снежня 2020 года. “Час Адвэнту, набліжаючы да святкавання Божага Нараджэння, дапамагае нам адкрыцца для духа святла Бэтлеемскай таямніцы. Гэта час чакання. Чаканне Збаўцы няхай будзе для кожнага з нас стымулам станавіцца больш рашучымі ...

Читать далее »

У Касцёле абвешчаны Год св. Юзафа і ўстаноўлены адпусты

8 снежня 2020 г. быў апублікаваны Апостальскі ліст Папы Patris corde – Бацькоўскім сэрцам, прысвечаны 150-годдзю прызнання св. Юзафа апекуном Каталіцкага Касцёла. Ушаноўваючы рашэнне бл. Пія IX, агучане ў дэкрэце Quemadmodum Deus з 1870 г., Папа Францішак абвясціў у Касцёле адмысловы Год св. Юзафа. Ён будзе працягвацца з 8 снежня 2020 года па 8 снежня 2021 года, а Апостальская Пэнітэнцыярыя ...

Читать далее »

Папа Францішак пра ворагаў сацыяльнага сяброўства

Не бывае сацыяльнага сяброўства без дыялогу і здольнасці слухаць іншых, — падкрэсліў Папа Францішак у відэапасланні да ўдзельнікаў 23-га Дня сацыяльнага душпастырства, які праходзіць у Аргентыне. Пантыфік спаслаўся на тэму форума: “На шляху да культуры сустрэчы. Краіна для ўсіх: братэрства і сацыяльнае сяброўства”. Ён прызнаўся, што гэтыя пытанні вельмі хвалююць яго. Святы Айцец нагадаў, што па прычыне граху і злых ...

Читать далее »

Святы Айцец зноў выказаўся супраць смяротнага пакарання

Папа Францішак зноў выказаўся супраць смяротнага пакарання. Нагодай стала ініцыятыва Супольнасці св. Эгідзія і іншых грамадскіх арганізацый “Гарады за жыццё” (Cities for Life). “Памятайма, што нават забойца не губляе асабістай годнасці, і Бог сам становіцца яе гарантам. Цвёрдае непрыманне смяротнага пакарання дэманструе, наколькі магчыма прызнанне неад’емнай годнасці кожнага чалавека”, — напісаў Пантыфік 30 лістапада 2020 г. у сваім Twitter. Мэтай ...

Читать далее »