Віншаванні Пантыфіка напярэдадні Божага Нараджэння

Папа Францішак скарыстаўся агульнай аўдыенцыяй, каб павіншаваць вернікаў з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння.

Асаблівыя словы прагучалі на адрас моладзі, пажылых людзей і маладых сужонкаў.

“Беручы прыклад з пастухоў, вы таксама бяжыце да святой Пячоры: Езус чакае вас, каб даць вам сваё святло і свой супакой. Ён хоча ўзбагаціць ваша жыццё сваёй любоўю і ласкай”, — сказаў Папа 23 снежня 2020 г.

«Няхай поўная адкрытасць Марыі і шчодрая гатоўнасць Юзафа стане прыкладам вітання Дзіцятка Езуса ў таямніцы Божага Нараджэння. Сардэчна жадаю ўсім святога Божага Нараджэння, радасці і супакою», — звярнуўся да вернікаў Пантыфік.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі