Архив меток: беларуская мова

Гэта прыкольна? Гэта прышпільна? Ці, можа, гэта пацешна?

У папярэднім выпуску нашай моўнай старонкі мы разглядалі выкарыстанне ў беларускай мове, найперш у вуснай неафіцыйнай камунікацыі, назоўніка варушняк і дзеяслова варушыцца. Нагадаем, што нашаму назоўніку варушняк у рускамоўнай нефармальнай практыцы адпавядае лексема движуха (движ). І вось пасля выхаду чэрвеньскага нумара “Каталіцкага весніка” аўтар матэрыялу атрымаў з дзясятак водгукаў. А таксама пытанняў і прапановаў парэкамендаваць беларускія адпаведнікі для некаторых іншых ...

Читать далее »

СДМ-2023: падсумаванне падрыхтоўкі і гімн на беларускай мове (+відэа)

Неўзабаве, 1-6 жніўня 2023 года, у Лісабоне пройдуць 37-я Сусветныя дні моладзі пад дэвізам “Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла” (Лк 1, 29). На дадзены момант зарэгістравалася каля 600 тысяч пілігрымаў са 184 краін свету. Паводле інфармацыі арганізатараў СДМ, большасць удзельнікаў прыбудуць з Іспаніі, Італіі, Партугаліі, Францыі, Польшчы і ЗША. Акрамя гэтага, на СДМ-2023 зарэгістравалася больш за 20 тысяч чалавек, ...

Читать далее »

Дамашняя птушка? Хатняя? А можа, свойская?

Тэму сённяшняга моўнага артыкула падказала чытачка “Каталіцкага Весніка” з Докшыцкага раёна спадарыня Вера С. Яна ў лісце да аўтара рубрыкі задае некалькі пытанняў, што датычаць правільнасці беларускага словаўжывання. Але асаблівую ўвагу звяртае на наступнае: “Вось ужо некалькі гадоў я гадую курэй, гусей, індыкоў у сваёй роднай вёсцы, куды вярнулася з горада. Гэта для мяне захапляльны занятак, я апякуюся сваімі птушкамі ...

Читать далее »

Мець высокую ацэнку і добрую адзнаку. Як правільна па-беларуску?

Сярод слоў, дакладнасць ужывання якіх часта парушаецца, асаблівую ўвагу прыцягваюць назоўнікі ацэнка і адзнака. Яны дастаткова частотныя ў штодзённай камунікацыі, іх пастаянна выкарыстоўваюць і вучні, і іх бацькі, і, безумоўна, настаўнікі. Пры гэтым нярэдка згаданыя лексічныя адзінкі ўжываюцца памылкова, што можа ствараць пэўны моўны дыскамфорт. Якраз пра падобную сітуацыю піша чытачка “Каталіцкага Весніка” Ганна С. з Вілейшчыны. Спадарыня Ганна не ...

Читать далее »

У хаце халодна. Трэба сёння тапіць. Ці так павінна быць па-беларуску?

Нагодай для сённяшняга матэрыялу нашай моўнай старонкі стаў допіс сталага чытача “Каталіцкага Весніка” спадара Уладзіміра з Шаркаўшчынскага раёна. Сярод некалькіх пытанняў, якія ён закранае ў сваім лісце, звяртае на сябе ўвагу адно, найбольш актуальнае, на наш погляд. Так, спадар Уладзімір, у прыватнасці, піша: “Даўно хацеў высветліць для сябе, як правільна па-беларуску сказаць. Маю на ўвазе сітуацыю, калі мы абаграваем хату. ...

Читать далее »

На самой справе ці на самай справе? Як павінна быць па-беларуску?

Пытаннем, вынесеным у загаловак, зацікавілася чытачка “Каталіцкага весніка”, якая абазначыла сябе ў лісце да аўтара нашай моўнай старонкі вельмі сціпла: Л.М. (Мядзел). Зрэшты, не мае значэння, як чалавек сябе ідэнтыфікуе ў камунікацыі. Куды важней, якое пытанне яго цікавіць, што выклікае пэўную праблему. Дык вось Л.М. заўважае сярод іншага: “Напэўна, маё пытанне не вельмі важнае. Напэўна, не так часта мы сутыкаемся ...

Читать далее »

У маладой сям’і нарадзіўся малыш. Ці так павінна быць па-беларуску?

Тэму гэтага моўнага артыкула падказала нам чытачка “Каталіцкага весніка” спадарыня Алена з Полацка. Сярод шэрагу чыста лінгвістычных пытанняў, якія яна адрасавала аўтару нашай моўнай рубрыкі, было, у прыватнасці, і такое: “Ці мэтазгодна выкарыстоўваць у беларускай мове слова малыш? Мая дачка працуе ў садочку, і я пастаянна чую ад яе выказванні накшталт яна выхоўвае дваіх малышоў; малыш патрабуе шмат увагі; разам ...

Читать далее »

У вёску прыязджае аўталаўка: ці правільна гэта па-беларуску?

Нагодай для падрыхтоўкі гэтага моўнага артыкула стала пытанне нашай чытачкі спадарыні Валянціны з Глыбоччыны. Яна, у прыватнасці, піша: ”Да нас у вёску два разы на тыдзень прыязджае аўталаўка. Як і ў іншыя вёскі… Даўно хацела спытаць, ці правільна мы ўсё ж называем гэты “магазін на колах” – аўталаўка? Надпіс на машыне зроблены па-руску, таму ўсе так і гавораць: прыйшла аўталаўка, ...

Читать далее »

Гэта апынулася няпраўдай або гэта аказалася няпраўдай? Як правільна сказаць па-беларуску?

Сярод пытанняў, якія чытачы “Каталіцкага весніка” задаюць аўтару нашай моўнай старонкі, нярэдка сустракаюцца і тыя, што датычаць дакладнасці словаўжывання, правільнасці выбару канкрэтнай лексічнай адзінкі ў адпаведнай маўленчай сітуацыі. Бо часта здараецца так, што пэўныя словы трактуюцца як сінанімічныя, узаемазамяняльныя, хоць насамрэч такімі не з’яўляюцца. Нагодай для сённяшняга культурамоўнага матэрыялу стаў допіс нашай чытачкі з Браслаўшчыны спадарыні Ганны. Яна, у прыватнасці, ...

Читать далее »

Беларуская мова ў Касцёле ў пачатку ХХ стагоддзя

У мінулым гістарычным артыкуле “Каталіцкага Весніка” мы распавялі пра тое, як у 1917 годзе дзякуючы біскупу Эдварду Ропу і беларускім святарам у касцёлах Дзісенскага павета вернікі ўпершыню пачулі казанні на роднай мове. Сёння мы распавядзём працяг гэтай гісторыі. Перыяд 1915-1920 гадоў быў вельмі цяжкі для рэгіёна і яго насельніцтва. Тут некалькі разоў мяняліся ўлады і праходзілі розныя войскі. 7 лістапада ...

Читать далее »