Архив меток: беларуская мова

Тут былі тры дзяўчыны ці Тут былі тры дзяўчаты? Як правільна па-беларуску?

Чарговую тэму нашай моўнай старонкі падказала чытачка “Каталіцкага Весніка” спадарыня Алена З. з Гарадзеншчыны. Сп-ня Алена, наколькі можна зразумець з яе допісу да аўтара, найчасцей карыстаецца ў побыце беларускай мовай, але, прызнаецца, часам узнікаюць цяжкасці з правільным ужываннем асобных слоў і канструкцый. “Даўно хацела запытаць, як правільна выкарыстоўваць у множным ліку назоўнік дзяўчына. Кансультавалася са знаёмай настаўніцай-філолагам, дык тая кажа, ...

Читать далее »

Недастаючае звяно. Уздзейнічаючая функцыя: ці можа быць так па-беларуску?

У папярэднім выпуску моўнай старонкі “Каталіцкага Весніка” мы гаварылі пра асаблівасці ўжывання ў нашай мове пэўных формаў дзеепрыметнікаў. Гэтая тэма прыцягнула ўвагу многіх чытачоў. Аўтар матэрыялу атрымаў шэраг водгукаў, а таксама пытанняў і прапаноў. У прыватнасці, пастаянная чытачка газеты спадарыня Наталля К. з Мінска піша: “З вялікай увагай перачытала колькі разоў матэрыял. Вельмі дапамагло. Але ўсё роўна застаюцца пытанні. Напрыклад, ...

Читать далее »

Да праблемы выкарыстання асобных формаў дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове

Нядаўна ў рэдакцыю “Каталіцкага Весніка” звярнулася чытачка (на жаль, яна не назвала сябе) з пытаннем, якое нам падаецца надзвычай актуальным. Прапануем фрагмент з яе допісу без купюр: “Вядома, што для беларускай мовы не характэрна ўжыванне дзеепрыметнікаў цяперашняга часу з суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч- і суфіксамі —ем-, -ім-. У беларускай мове выкарыстоўваюцца дзеепрыметнікі з суфіксамі -л-, -ш-, -ўш-, -ан-, -ян-, ...

Читать далее »

Выраб вышэйшай якасці. Лепшы вучань школы. Ці правільна гэта па-беларуску?

Нагодай для чарговай тэмы ў нашай моўнай старонцы стала пытанне ад нядаўняга часу чытачкі “Каталіцкага Весніка” спадарыні Марыны П. з Віцебска. “У мінулым годзе я выпадкова адкрыла для сябе новую газету, – дзеліцца з намі сп-ня Марына. – Менавіта выпадкова, бо “Каталіцкі Веснік” прынесла мая дачка. Яна ўсюды імкнецца гаварыць па-беларуску, праз гэта часам здараюцца розныя непаразуменні, але мая Ганначка ...

Читать далее »

Смеццявоз на сметнік смецце павёз. Як правільна казаць па-беларуску?

Сёння ў нашай моўнай рубрыцы мы крыху пагаворым пра словы, якія ўжываюцца для абазначэння ўсяго, што звязанае так ці інакш са смеццем. Пра гэта просіць, у прыватнасці, наша пастаянная чытачка спадарыня Галіна К. з Мінска. “Мы кожны дзень бачым, як дворнікі наводзяць парадак каля нашых дамоў, прыбіраюць смецце. Потым прыязджае спецыяльная машына і адвозіць усё. І вось падумалася: а як ...

Читать далее »

Іменна Анастасія нераз тут была ці Менавіта Настасся не раз была тут: як будзе правільна?

Тэмы сённяшняга выпуску нашай моўнай старонкі падказала чытачка “Каталіцкага Весніка” Анастасія Э. Менавіта тэмы, бо спадарыня Анастасія акрэсліла адразу тры пытанні, на якія хацела б атрымаць адказы. У прыватнасці, яна піша: “Неаднаразова сустракала ў творах Я. Скрыгана слова «іменна». Заўсёды лічыла, што гэта калька з рускай мовы, а па-беларуску – «менавіта». Ці ёсць розніца паміж гэтымі словамі? У якіх выпадках ...

Читать далее »

І чарнявыя, і бялявыя… : антонімы ў сучаснай беларускай мове

У папярэдніх артыкулах моўнай рубрыкі мы разглядалі некаторыя асаблівасці выкарыстання ў беларускай мове паронімаў, сінонімаў і амонімаў. І каб лагічна закончыць характарыстыку падобных груп слоў, сёння пагаворым крыху пра антонімы. Антонімы (ад грэц. аnti – супраць i onyma – імя) – пары слоў адной часціны мовы з супрацьлеглым значэннем: далёкі – блізкі, вялікі – малы, сябар – вораг, цёпла – ...

Читать далее »

Не баюся кары, хоць дрэва без кары: амонімы ў сучаснай беларускай мове

У папярэдніх выпусках нашай моўнай старонкі мы гаварылі пра паронімы – словы, блізкія паводле напісання і гучання, але розныя паводле значэння, і сінонімы – словы, розныя паводле напісання і гучання, але блізкія паводле значэння. Нашыя чытачы зацікавіліся гэтым матэрыялам, аўтар атрымаў колькі пытанняў і прапаноў. І сёння, ідучы насустрач адной з такіх прапаноў, – ад спадарыні Наталлі С. з Мінска, ...

Читать далее »

Багна, дрыгва, твань, імшара: сінонімы ў сучаснай беларускай мове

У папярэдніх артыкулах моўнай рубрыкі мы разглядалі некаторыя асаблівасці выкарыстання ў беларускай мове паронімаў – слоў, блізкіх паводле напісання і гучання, але розных паводле значэння. Гэтая тэма выклікала значную цікавасць у нашых чытачоў, аўтар матэрыялу атрымаў шэраг водгукаў, пытанняў і прапаноў. Адно з пажаданняў – кароткі аналіз, сціслая характарыстыка сінанімічнага багацця нашай мовы. Пра гэта, у прыватнасці, гаворыць пастаянная чытачка ...

Читать далее »

Птушка балотная ці балоцістая? Поле каменнае ці камяністае? Як правільна па-беларуску

У сённяшнім выпуску моўнай старонкі мы пагаворым пра словы, якія блізкія паводле гучання і напісання, але адрозніваюцца паводле значэння. І вось гэтае падабенства ў арфаграфіі і вымаўленні часта выклікае пэўныя праблемы ў камунікацыі. Нярэдка мы няправільна ўжываем тое ці іншае слова ў канкрэтным кантэксце праз памылковае разуменне яго значэння, бо яно падаецца нам аднолькавым з падобным іншым. Гаворка тут ідзе ...

Читать далее »