Авторские архивы: catholic_admin

Папа міністрантам: еднасць з Богам дазваляе дзяліцца Яго любоўю

Святы Айцец перапыніў свой летні адпачынак дзеля сустрэчы з удзельнікамі ХIII Міжнароднай пілігрымкі міністрантаў. Яна прайшла ўвечары 30 ліпеня 2024 года ў Ватыкане. “Плошча святога Пятра – заўсёды прыгожая, але разам з вамі яна яшчэ прыгажэйшая!”, — сказаў Пантыфік, вітаючы сваіх маладых гасцей. Папа Францішак прапанаваў ім паразважаць на дэвізам пілігрымкі – «З табой» (Іс 41,10) – у канктэксце літургічнага ...

Читать далее »

Якім быў фэст у Будславе даўней

Будслаўскі фэст – гэта адначасова і рэлігійная ўрачыстасць, і культурная з’ява. Для людзей, якія жылі ў блізкіх і далёкіх ваколіцах Будслава, фэст быў падзеяй абавязковай. Да цудоўнага абраза Маці Божай ішлі пешшу і ехалі на фурманках, прыходзілі і каталікі, і праваслаўныя. Мы пашукалі на старонках старых газет і часопісаў апісанні фэстаў у Будславе ў даўно мінулыя гады. Нейкі І. Станоўскі ...

Читать далее »

Апякунка прадпрымальніц, заснавальнік шпіталя і два мучанікі. Каго кананізавалі і беатыфікавалі сёлета

Першае паўгоддзе 2024 года мінула, а гэта значыць, што можна падвесці першыя вынікі сёлетніх кананізацыяў і беатыфікацыяў. А таксама пазнаёміцца з новымі святымі і бласлаўлёнымі Каталіцкага Касцёла. Адзінай кананізаванай на сёння асобай у 2024 годзе з’яўляецца законніца і апосталка ігнацыянскіх рэкалекцыяў Марыя Антонія дэ Пас і Фігэроа, вядомая таксама пад сваім законным імем як Марыя Антонія ад святога Юзафа. Яна ...

Читать далее »

Выкладзены канферэнцыі і казанні з Агульнабеларускіх Дзён моладзі 2024

На Youtube-канале Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі з’явіўся новы плэйліст >>, у якім змешчаны канфэрэнцыі і казанні з Агульнабеларускіх дзён моладзі. IV Агульнабеларускія дні моладзі, прымеркаваныя да 25-гадовага юбілею з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі, прайшлі ў Браславе 19-21 ліпеня 2024г. Запрашаем да прагляду!

Читать далее »

У Сеуле прайшла цырымонія запуску Сусветных дзён моладзі — 2027

Каталіцкі Касцёл Паўднёвай Карэі распачаў падрыхтоўку да Сусветных дзён моладзі 2027 года. 28 ліпеня 2024 года ў катэдральным саборы Мёндан у Сеуле прайшло ўрачыстае мерапрыемства па запуску моладзевага форума. У падзеі прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек, сярод якіх былі бежанцы з Паўночнай Карэі, моладзь з абмежаванымі магчымасцямі і вайскоўцы. Прысутнічалі таксама апостальскі нунцый у Карэі арцыбіскуп Джавані Гаспары, сакратар ...

Читать далее »

Моладзь са Смаргоні здзейсніла пілігрымку па Віцебшчыне

Традыцыйная пілігрымка моладзі парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні ў гэтым годзе прайшла па тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі. Гэтая пілігрымка здзяйсняецца ў гонар нябеснага апекуна смаргонскай парафіі. Маладыя людзі са сваім пробашчам кс. Яўгенам Учкуронісам наведалі святыні віцебскай зямлі, пабудаваныя ў розных архітэктурных стылях, пабывалі ў Нацыянальным парку “Браслаўскія азёры”, у аграгарадку Друя, які знаходзіцца на самым краі Беларусі, пабачылі ...

Читать далее »

У Ватыкане працягваецца набор у Школу мастацтваў і рамёстваў

Дваццаць студэнтаў з розных краін свету атрымаюць магчымасць прайсці шасцімесячную падрыхтоўку ў ватыканскай Школе мастацтваў і рамёстваў. Заяўкі на вучобу будуць прымацца яшчэ некалькі тыдняў. “Школа ўзнікла дзякуючы жаданню кардынала Маўра Гамбэці, які аднавіў старажытную традыцыю Фабрыкі святога Пятра, бо школа ўжо існавала ў XIX стагоддзі. Потым гэта традыцыя перарвалася, але цяпер аднавілася”, — патлумачыў у інтэрв’ю агенцтву SIR айцец ...

Читать далее »

Тэалагічны каледж у Мінску прапануе паслядыпломную адукацыю для выпускнікоў

Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор выпускнікоў каледжа (2013–2024) для паслядыпломнай адукацыі на 2024/2025 навучальны год, паведамляе Catholic.by. Паслядыпломная адукацыя дае магчымасць атрымання наступных кваліфікацый: куратар пілігрымак; касцёльны сурдаперакладчык; супрацоўнік каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі; катэхет; кантар. Пасля заканчэння курса паслядыпломнай адукацыі навучэнцы атрымліваюць сертыфікат (дадатак да дыплома) з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі. Анлайн-рэгістрацыя кандыдатаў для паслядыпломнай адукацыі ...

Читать далее »

Касцёл у Францыі суправаджае Алімпіяду

З нагоды летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы, якія распачаліся 26 ліпеня 2024 года, Каталіцкі Касцёл у Францыі ініцыяваў шэраг спадарожных мерапрыемстваў. У рамках так званых Святых гульняў, на працягу Алімпіяды і Паралімпіяды пройдуць малітвы, канцэрты і спартыўныя мерапрыемствы з мэтай прасоўвання ідэі салідарнасці і абвяшчэння хрысціянскага паслання. Адрасатамі ініцыятывы Парыжскай архідыяцэзіі і епіскапату Францыі стануць каля 10 тысяч спартсменаў, удзельнікаў ...

Читать далее »

Англіцызмы ў сучаснай беларускай мове

У сённяшнім выпуску моўнай старонкі мы пагаворым пра ўжыванне ў сучаснай беларускай мове слоў, пазычаных з англійскай мовы, ці інакш, англіцызмаў. Тэму падказаў нам чытач “Каталіцкага Весніка” з Віцебска спадар Аляксей С. У сваім лісце да аўтара моўных матэрыялаў ён, у прыватнасці, піша: “Апошнім часам іншамоўныя словы проста запаланілі беларускую мову. І ў тэлевізійных праграмах, і ў газетах, не кажучы ...

Читать далее »