Тэалагічны каледж у Мінску прапануе паслядыпломную адукацыю для выпускнікоў

Ілюстрацыйнае фота

Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор выпускнікоў каледжа (2013–2024) для паслядыпломнай адукацыі на 2024/2025 навучальны год, паведамляе Catholic.by.

Паслядыпломная адукацыя дае магчымасць атрымання наступных кваліфікацый:

  • куратар пілігрымак;
  • касцёльны сурдаперакладчык;
  • супрацоўнік каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі;
  • катэхет;
  • кантар.

Пасля заканчэння курса паслядыпломнай адукацыі навучэнцы атрымліваюць сертыфікат (дадатак да дыплома) з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.

Анлайн-рэгістрацыя кандыдатаў для паслядыпломнай адукацыі да 30 жніўня ТУТ>>>

Тэлефон для даведак: +375 (29) 616 08 72
e-mail: kaledzminsk@gmail.com

для друку для друку