Авторские архивы: catholic_admin

Адышла ў вечнасць мама кс. Кшыштафа Сілкоўскага SCJ

Віцебская Курыя паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ірэна Сілкоўская, мама кс. Кшыштафа Сілкоўскага SCJ, святара з парафіі св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах. Ірэна Сілкоўская памерла ва ўзросце 95 гадоў. Выказваем шчырыя спачуванні кс. Кшыштафу Сілкоўскаму SCJ з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць. ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для мужчын пройдуць у Навагрудку

16-18 жніўня ў рэкалекцыйным доме пры касцёле св. Арханёла Міхала адбудуцца рэкалекцыі для мужчын (18+) на тэму “Вера – ад пачутага, а пачутае – праз слова Хрыста” (Рым 10,17). Падчас духоўных парктыкаванняў мужчыны будуць разважаць над зместам Паслання апостала Паўла да рымлянаў. Гэтае пасланне – заклік да ўсіх веруючых, каб яны навучыліся ў першую чаргу не навяртаць і прапаведаваць, але слухаць ...

Читать далее »

Фэст святога Ігнацыя прайшоў у Віцебску

У нядзелю 4 жніўня 2024 года ў парафіі святога Уладзіслава адбыўся фэст у гонар святога Ігнацыя, імя якога носіць парафіяльны касцёл. Свята пачалося са святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. У казанні біскуп Алег адзначыў асобу святога Ігнацыя Лаёлы як невыпадковую ў гісторыі Касцёла, заклікаючы праз яго заступніцтва прасіць аб ласцы вернасці нашаму жыццёваму пакліканню і Касцёлу. Пасля святой ...

Читать далее »

Фацімскі санктуарый зняў мультфільм пра аб’яўленні Багародзіцы

Анімацыйны фільм пад назвай “Фаціма, подых Духа” (Fatima, um sopro do Espirito), зняты па ініцыятыве кіраўніцтва санктуарыя Маці Божай Ружанцовай у гэтым партугальскім мястэчку, бярэ ўдзел у фестывалях у розных краінах свету. Зняты ў 2023 годзе мультфільм служыць прасоўванню фацімскага паслання аб неабходнасці навяртання, малітвы і пакаяння, — заявіла Патрысія Дуартэ, прадстаўніца прэс-службы партугальскага марыйнага санктуарыя. Яе словы прыводзіць інфармацыйнае ...

Читать далее »

У Гродне праводзіцца набор на «курсы сямейнага жыцця»

У Гродне праводзіцца набор слухачоў на “Курсы сямейнага жыцця” пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2024–2025 навучальны год. Курсы арганізаваны для ўсіх ахвотных, зацікаўленых дабром сям’і, і даюць магчымасць набыць шмат ведаў, якія не толькі будуць карыснымі ва ўласным жыцці, але і дапамогуць іншым у крызісных сітуацыях. Мэта навучання – падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіях, у ...

Читать далее »

Святы Пасад пра Алімпіяду: некаторыя сцэны абразілі ўсіх вернікаў

Святы Пасад распаўсюдзіў камюніке, у якім выказаў засмучэнне з нагоды некаторых сцэн цырымоніі адкрыцця Алімпіяды-2024 у Парыжы. “Святы Пасад быў засмучаны некаторымі сцэнамі цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы і не можа не далучыцца да галасоў тых, хто ў апошнія дні выказаў абурэнне абразай, нанесенай шматлікім хрысціянам і вернікам іншых рэлігій. На прэстыжным мерапрыемстве, падчас якога ўвесь свет аб’ядноўваецца вакол ...

Читать далее »

У любові страху няма. У Росіцы адбыліся ўрачыстасці ў гонар бласлаўлёных айцоў марыянаў

Ранкам 31 ліпеня ў невялікае мястэчка Друя абудзілася ад гучных спеваў і вясёлых усмешак маладых людзей. Гэта пілігрымы вырушылі ў шлях да Росіцы, каб праз тры дні, пераадольваючы дождж, спёку, мазалі і іншыя цяжкасці прыйсці да велічнага храму. Туды, дзе ў далёкім 1943 годзе вялікая трагедыя пераўтварылася ў прыклад вялікай любові і трыўмфу веры праз постаці бласлаўлёных айцоў марыянаў Юрыя ...

Читать далее »

Парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай адбыўся ў Друі

2 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі адзначылі парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў канцлер Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі ксёндз канонік Віктар Місевіч. У Эўхарыстыі бралі ўдзел дэкан Мёрскага дэканату кс. Андрэй Кулік, пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску кс. Аляксандр Грыцкевіч і новы гаспадар парафіі — кс. Вячаслаў Адамовіч. Дэкрэт аб прызначэнні ...

Читать далее »

Касцёл Лацінскай Амерыкі абвясціў аб стварэнні сеткі каталіцкіх журналістаў

Біскупская рада Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (CELAM) абвясціла аб стварэнні касцёльнай сеткі камунікатараў. 29-31 ліпеня 2024 года ў штаб-кватэры Біскупскай рады ў Багаце адбылася сустрэча, у якой прынялі ўдзел 45 прадстаўнікоў 16 Біскупскіх Канферэнцый і 10 касцёльных арганізацый рэгіёна. Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што сумеснымі намаганнямі, з дапамогай сінэргіі, ведаў і досведу кожнага, змогуць унесці свой уклад у ...

Читать далее »

Успамін Маці Божай Анельскай адзначылі ў Празароках

2 жніўня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін Маці Божай Анельскай. Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Празароках сабрала парафіянаў і гасцей на ўрачыстасць у суботні дзень 3 жніўня. Менавіта ў гэтае прыгожае свята быў рэкансэкраваны касцёл. У гэтыя дні якраз у Празарокі прыбыў Папскі ружанец, які распачаў перэгрынаваць па Глыбоцкаму дэканату. У 2023 годзе падчас малітоўнага набажэнства «Мільён дзяцей моліцца ...

Читать далее »