Святы Пасад распаўсюдзіў камюніке, у якім выказаў засмучэнне з нагоды некаторых сцэн цырымоніі адкрыцця Алімпіяды-2024 у Парыжы.
“Святы Пасад быў засмучаны некаторымі сцэнамі цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы і не можа не далучыцца да галасоў тых, хто ў апошнія дні выказаў абурэнне абразай, нанесенай шматлікім хрысціянам і вернікам іншых рэлігій. На прэстыжным мерапрыемстве, падчас якога ўвесь свет аб’ядноўваецца вакол агульных каштоўнасцяў, не павінна быць ніякіх алюзій, якія б высмейвалі рэлігійныя перакананні многіх людзей. Свабода выказвання меркавання, якая, зразумела, не падвяргаецца сумневу, абмежавана павагай да іншых”, — гаворыцца ў заяве.
Марыя Валодзіна — беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку