Авторские архивы: catholic_admin

Фільм “Жыццё караля”

Кінастужка “Жыццё караля” выклікае цікавасць дзякуючы некалькім фактарам. Па-першае, гэта фільм пра шахматны спорт – не самы папулярны ў кіно. Па-другое – гэта фільм пра рэальныя падзеі і рэальных людзей. Юджын Браун – заснавальнік шахматнага клуба “Вялікае крэсла”. Калі пачытаць яго біяграфію, адкрываюцца незвычайныя рэчы. Аказваецца, шахматыст – былы злачынца, які вялікую частку жыцця правёў у турме. За доўгія 17 ...

Читать далее »

Фільм «Спіс Шындлера»

Кажуць, у цёмныя часы найлепш бачна светлых людзей. Менавіта гэтае выслоўе прыходзіць на думку, калі пачынаеш паглыбляцца ў стужку “Спіс Шындлера”. Гэта гістарычная драма, заснаваная на рэальных падзеях. У ёй распавядаецца пра нямецкага бізнесмена Оскара Шындлера. Ён, з’яўляючыся чальцом фашысцкай НСДАП, здолеў уратаваць ад смерці больш за тысячу габрэяў падчас Халакосту. Польскі Кракаў, 1939 год. Нацысцкае камандаванне збірае габрэяў, каб ...

Читать далее »

Пантыфік абвясціў Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру

Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце адбудзецца ў Касцёле 7 кастрычніка 2024 года, у першую гадавіну буйнога тэрарыстычнага нападу групоўкі ХАМАС на Ізраіль. “Каб прасіць праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі аб дары міру, у бліжэйшую нядзелю я адпраўлюся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе памалюся святы Ружанец і звярнуся да Найсвяцейшай Панны з гарачай просьбай”, — сказаў Папа ...

Читать далее »

«Пазітыўны нейтралітэт» не заўсёды магчымы, або Цяжкі выбар Ватыкана ў Венесуэле

У лацінаамерыканскай Венесуэле сёлета ўпершыню з 2021 года з’явіўся Апостальскі нунцый. Але ўручэнне ім даверчых граматаў кіраўніку краіны выклікала крытыку з боку венесуэльцаў, бо адбылося гэта падчас масавых пратэстаў у краіне. Без Апостальскага нунцыя Венесуэла жыла з 2 снежня 2021 года, калі ад каранавіруса памёр мінулы прадстаўнік Ватыкана ў краіне Альда Джардана. Ён займаў пасаду нунцыя з 2013 года. Новага ...

Читать далее »

У Браславе сястра Кацярына Папакуль SJE склала вечныя манаскія абяцанні

1 кастрычніка ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе, які з гэтага году абвешчаны малой базылікай, пасля неабходнай манаскай фармацыі сястра Кацярына Папакуль з Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі (эўхарысткі) склала вечныя шлюбы. Браслаўская святыня ў гэты прыгожы дзень сабрала шматлікіх гасцей: біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і святароў, сясцёр эўхарыстак з розных куткоў Беларусі, родных і сяброў ...

Читать далее »

Касцёл прызнае памылкі: пакаянная вігілія на Сінодзе Біскупаў

Пакаянная вігілія, якая прайшла ў базыліцы святога Пятра 1 кастрычніка 2024 года, стала адным з ключавых момантаў XVI Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Сем кардыналаў, прадстаўляючы розныя аспекты жыцця Касцёла – ад экалагічных праблем да злоўжыванняў уладай – выступілі з глыбокімі і шчырымі просьбамі аб прабачэнні.   “Прашу прабачэння ў Бога Айца, адчуваючы сорам за грэх недахопу мужнасці, мужнасці, неабходнай для ...

Читать далее »

Касцельная дэмакратыя па-швейцарску, або Як свецкія вернікі рыхтуюцца абраць біскупа

Рымска-каталіцкая дыяцэзія швейцарскага Санкт-Галена рыхтуецца да незвычайнай працэдуры – да абрання новага біскупа. Удзел у гэтым традыцыйна бяруць і мясцовыя свецкія вернікі. Вядома, яны не могуць абраць простага чалавека з вуліцы, але ўсё ж іх голас у такім пытанні нельга назваць нязначным. 15 жніўня Папа Рымскі Францішак прыняў адстаўку біскупа Санкт-Галенскай дыяцэзіі Маркуса Бюхэля, якому 9 жніўня споўнілася 75 гадоў. ...

Читать далее »

У Ружанах з удзелам іерархаў распачалося святкаванне 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі

28 верасня ў Ружанах адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілею сотай гадавіны ад заснавання Пінскай дыяцэзіі. Менавіта 28 кастрычніка 1925 года Папа Пій ХІ заснаваў гэтую дыяцэзію, якая сёння ахоплівае тэрыторыю ўсяго беларускага Палесся і з’яўлецца самай вялікай па плошчы каталіцкай дыяцэзіяй у нашай краіне. Святкаванне яе сотай гадавіны распачалося ў Ружанах, а кульмінацыйным момантам стане ўрачыстасць у дзень заснавання — 28 ...

Читать далее »

Рэкалекцыі на Сінодзе: мастацтва маўчання і слухання Бога

1 кастрычніка 2024 года ў Ватыкане праходзіць другі дзень духоўных практыкаванняў для ўдзельнікаў, дэлегатаў і гасцей XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Рэкалекцыі пачаліся раніцай з супольнай малітвы і медытацыі пад кіраўніцтвам сястры Марыі Ігнацыі Анджэліні. Манахіня з бэнэдыктынскага кляштара ў італьянскай Вібальдоне прапанавала прысутным у ватыканскай Сінадальнай зале задумацца над тэмай маўчання, як формы праслаўлення Бога. “Калі любіш праўду, ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшлі святкаванні 400-гадовага юбілея касцёла

28-29 верасня ў Навагрудку адбыліся ўрачыстасці з нагоды святкавання 400-годдзя касцёла Арханёла Міхала. На працягу кульмінацыйных двух дзён святкавання, была разнастайная духоўная, адукацыйная і культурная праграма. Урачыстасць распачалася ў суботу з Навагрудскіх гістарычных чытанняў прысвечаных гісторыі касцёла Арханёла Міхала ў Навагрудку і дзейнасці айцоў дамініканцаў. Свае даклады прачыталі навуковы супрацоўнік музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, спадар Мікалай Гайба і  кандыдат ...

Читать далее »