Святы Пасад падкрэсліў неабходнасць абароны годнасці чалавека і недапушчальнасць катаванняў і смяротнага пакарання. На пленарным пасяджэнні канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 3 кастрычніка 2024 года ў Варшаве прадстаўнік Святога Пасада выступіў з моцнай заявай, падкрэсліўшы пазіцыю Каталіцкага Касцёла адносна катаванняў і смяротнага пакарання. Дэлегацыя Святога Пасада падкрэсліла, што павага да годнасці чалавека павінна быць кіруючым крытэрыем у пераследзе і пакаранні ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Анімацыйны фільм «Галаваломка 2»
Галоўным касавым хітом гэтага лета, а хіба што і ўсяго года, стаў анімацыйны фільм «Галаваломка 2». Чым не нагода прыгадаць першую частку, якая выйшла амаль дзесяць гадоў таму, і ацаніць нашумелую навінку… Райлі – адзінаццаць гадоў. Яна ходзіць у школу, сустракаецца з сяброўкамі, захапляецца хакеем і любіць пагарэзіць. Калі ж зазірнуць да яе ў галаву, то працэсам там кіруе пяць ...
Читать далее »Кніга “Я ем цішыню лыжкамі” («The Stranger in the Woods»)
Сённяшні агляд будзе цалкам незвычайным. Па-першае, гэта кніга. Кніга незвычайнага аўтара, Майкла Фінкеля, які нарадзіўся ў Францыі, але лічыцца амерыканскім журналістам і пісьменнікам. Ягоныя артыкулы змешчаныя ў такіх папулярных выданнях, як National Geographic, Rolling Stone, Esquire, The New York Times Magazine. Майкл Фінкель напісаў зусім няшмат кніг, але адна з іх – “The Stranger in the Woods” (“Я ем цішыню ...
Читать далее »Фільм “Хаціка – найлепшы сябра”
Сярод шматлікіх кінастужак пра чалавека і жывёл асаблівае месца займае “Хаціка – найлепшы сябра”. Парадаксальна, але гэта фільм менавіта пра ўнікальнага сабаку, заснаваны на рэальнай гісторыі. Хаціка з’явіўся на свет у японскім мястэчку Акіта 10 лістапада 1923 года. Фермер вырашыў зрабіць прафесару Хідэсабура Уэна жэст ветлівасці. Ён падарыў сябру шчанюка вядомай пароды акіта-іну. Прафесар назваў сабаку Хаціка, што азначае “прыязнасць, ...
Читать далее »Анімацыя «Наўсікая з Даліны вятроў»
Сёлета свой 40-гадовы юбілей спраўляе «Наўсікая з Даліны вятроў» – выдатная японская анімацыя пра постапакаліптычны свет і юную князёўну, якая імкнецца наладзіць кантакт між людзьмі і паўсталай супраць іх прыродай. Першы вялікі поспех Хаяо Міядзакі, бо гэты фільм стаў адпраўным пунктам для стварэння легендарнай студыі Ghibli, адказнай за цэлы шэраг анімацыйных шэдэўраў. З нагоды юбілею ў гэтым месяцы «Наўсікая» вяртаецца ...
Читать далее »Фільм “Анатомія падзення”
У чаканні выхаду на экраны сёлетніх лаўрэатаў Канскага кінафестывалю прапаную звярнуць увагу на пераможцу мінулага году – судовую драму французскай рэжысёркі Жусцін Трые «Анатомія падзення». Паспяховая пісьменніца Сандра, яе муж Сэмюэль і іх адзінаццацігадовы сын Даніэль вядуць адасобленае жыццё ў французскіх Альпах. Аднойчы, вярнуўшыся з прагулкі, Даніэль знаходзіць свайго бацьку мёртвым. Па ўсім відаць, што мужчына выпаў з акна. Але ...
Читать далее »Фільмы з Энтані Хопкінсам
Сэр Энтані Хопкінс – акцёр, які не патрабуе прадстаўлення. Адна з найярчэйшых кіназорак канца XX стагоддзя, у свае 86 ён працягвае здзіўляць цікавымі ролямі і выдатнай акцёрскай ігрой, якая можа ўпрыгожыць любы фільм. Толькі ў гэтым годзе на беларускія экраны выйшлі дзве новыя карціны з удзелам мэтра. Пра іх мы сёння і пагаворым. Фільм «Адно жыццё» заснаваны на рэальных падзеях ...
Читать далее »Фільм “Мінулыя жыцці”
Тэма закаханасці сямейнага чалавека досыць папулярная ў мастацтве. Канфлікт такога кшталту звычайна вырашаецца двума спосабамі: праз бунт супраць маралі і ўстояў або праз трагедыю і адчай. У першым выпадку дзеля свайго новага яркага пачуцця герой ідзе на здраду, уцёкі ці развод, у другім – саступае нормам, але застаецца зламаным і няшчасным. Па сваёй сутнасці гэта канфлікт рамантыкі і рэальнасці, які ...
Читать далее »Фільм «Легенда пра піяніста» («Legend of 1900»)
“Жыццё не заканчваецца, пакуль у чалавека ёсць цікавая гісторыя і той, каму можна яе распавесці”. З гэтага выслоўя пачынаецца кінастужка “Легенда пра піяніста”. І гісторыя, расказаная там, сапраўды цікавая. Падзеі адбываюцца на борце лайнера “Верджынія”, што курсуе з Еўропы ў Амерыку. У першы дзень новага 1900 года адзін з качагараў, Дэні, знаходзіць маленькае дзіцятка. Ніхто не ведае, дзе бацькі немаўляці, ...
Читать далее »Некалькі думак пра фільм “Майстар і Маргарыта”
Славуты раман Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта» – гэта не толькі бясспрэчны літаратурны шэдэўр, але і твор вялікага ўплыву на светапогляд чытача. Ёсць шмат сведчанняў, як гэтая кніга станавілася першым крокам да хрысціянства, і наадварот – прыводзіла да рамантызацыі сатанізму. А яшчэ гэта адна з тых кніг, на якіх нібыта ляжыць праклён “неэкранізаванасці”. Кожная новая спроба дакладна перадаць тэкст на ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!