Авторские архивы: catholic_admin

Грыгорый Вялікі. Тэст

Першы манах, які стаў Папам, святы, доктар Касцёла — пра Папу Грыгорыя Вялікага ў новым тэсце «Каталіцкага Весніка». Падрыхтавала Лаліта Арлоўская

Читать далее »

Як правільна ўжываць назвы пэўных населеных пунктаў ва ўскосных склонах

Я знаёмы з Андрэем Барысавым. І ганаруся родным горадам Барысавам: як правільна ўжываць назвы пэўных населеных пунктаў ва ўскосных склонах Раней мы гаварылі пра асаблівасці скланення некаторых беларускіх прозвішчаў, якія часта выклікаюць праблемы. Аўтар таго матэрыялу атрымаў шэраг водгукаў на публікацыю, а таксама некалькі пытанняў, якія гэтым разам датычаць ужывання ў нашай мове назваў розных населеных пунктаў – і гарадоў, ...

Читать далее »

26 кастрычніка ў Оршы пройдзе «Вінаграднік»

«Вінаграднік» на тэму «Дзе Дух Пана, там свабода» пройдзе ў касцёле св. Юзафа ў Оршы 26 кастрычніка.  Праграма: 10.00 — малітва; 10.30 — першая канферэнцыя; 11.30 — другая канферэнцыя; 13.00 — абед; 14.30 — адарацыя і споведзь; 16.30 — св. Імша; 17.30 — вячэра; 18.30 — 20.00 — малітва праслаўлення і заступніцтва. Адрас касцёла: вул. Савецкая, 6. Тэлефон для запісу: ...

Читать далее »

У Віцебску з удзелам іерархаў пройдуць заключныя ўрачыстасці з нагоды 25-гадовага юбілею дыяцэзіі

У нядзелю 13 кастрычніка ў Віцебску пройдуць заключныя ўрачыстасці з нагоды 25-гадовага юбілею з часу ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі — самай маладой каталіцкай дыяцэзіі ў Беларусі. Віцебская рыма-каталіцкая дыяцэзія была ўтворана 13 кастрычніка 1999 года Святым Айцом Янам Паўлам II на моцы Апостальскай Канстытуцыі Ad aptius consulendum. У сам дзень 25-гадовага юбілею ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбудзецца святкаванне з ...

Читать далее »

255-годдзе касцёла адзначылі ў Варнянах

5 кастрычніка адзначалася 255-годдзе з часу пабудовы і асвячэння парафіяльнага касцёла св. Юрыя, мучаніка, у Варнянах (Гродзенская дыяцэзія). Таксама ў гэты дзень парафія святкавала адпустовую ўрачыстасць у гонар Маці Божай Ружанцовай. Касцёл у Варнянах быў пабудаваны з фундацыі Марыяны Абрамовіч і асвячаны біскупам Віленскім Тадэвушам Зянковічам у 1769 г. У 1880-1909 гг. быў рэканструяваны і дабудаваны. У 1948 г. савецкія ...

Читать далее »

Вернікі парафіі Святога Казіміра ў Лепелі здзейснілі пілігрымку па святынях Заходняй Беларусі

5 – 6 кастрычніка 2024 года адбылася сумесная пілігрымка вернікаў з лепельскай парафіі Святога Казіміра і суседніх парафій па святынях Заходняй Беларусі. Пачалася пілігрымка з наведвання касцёла Святога Андрэя Апостала ў Нарачы. Па Божаму Провіду менавіта ў гэтым касцёле лепельскіх парафіян сустрэла рэліквія Святога Казіміра, а лепельскі касцёл мае ў сваёй назве канкрэтна гэта ганаровае імя. Далей былі наведаны касцёл ...

Читать далее »

Пяты дзень Сінода: блізкасць да людзей, якія пакутуюць ад вайны

Пяты дзень XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў прайшоў пад знакам гадавіны нападу ХАМАС на Ізраіль, — паведамілі 7 кастрычніка 2024 года на брыфінгу ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы. Прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні распавёў аб тым, што ранішняя сесія Сінода, у якой прыняў удзел 351 чалавек, пачалася з малітвы за народы Блізкага Усхода, якія пакутуюць ад вайны. Папа ...

Читать далее »

У Гродзенскай семінарыі ўрачыста распачаўся навучальны год

5 кастрычніка, ва ўспамін св. Фаўстыны Кавальскай, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста распачаўся навучальны год. Цырымонія адбылася ў зале св. Яна Паўла ІІ, яе ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. У ёй удзельнічала кіраўніцтва, выкладчыкі і іншыя супрацоўнікі семінарыі, святары, законныя сёстры, семінарысты і іх блізкія. У прывітальным слове біскуп Гродзенскі назваў семінарыю “не проста навучальнай установай, а духоўным ...

Читать далее »

VIII Ружанцовы кангрэс прайшоў у Магілёве

5 кастрычніка, у першую суботу Ружанцовага месяца, у Магілёве прайшоў Восьмы ружанцовы кангрэс, арганізаваны айцамі дамініканамі. У сёлетнім кагрэсе, які сабраў у горадзе на Дняпры больш за 230 удзельнікаў з розных мясцін Беларусі, узялі ўдзел таксама наймалодшы ў нашай краіне каталіцкі іерарх Андрэй Зноска, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, і Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Прысутнічалі таксама ...

Читать далее »

7 кастрычніка – Дзень посту і малітвы ў інтэнцыі міру

7 кастрычніка 2024 года ў Каталіцкім Касцёле праходзіць Дзень посту і малітвы ў інтэнцыі міру. Святы Айцец заклікаў вернікаў ва ўсім свеце далучыцца да гэтай духоўнай ініцыятывы. “Мір заўсёды магчымы і наша малітва – гэта аснова міру”, — такое паведамленне з’явілася раніцай на папскім акаўнце ў сацыяльнай сетцы X. Яно было пазначана хэштэгам #Молімсяразам. Чарговы Дзень посту і малітвы ў ...

Читать далее »