У Віцебску з удзелам іерархаў пройдуць заключныя ўрачыстасці з нагоды 25-гадовага юбілею дыяцэзіі

У нядзелю 13 кастрычніка ў Віцебску пройдуць заключныя ўрачыстасці з нагоды 25-гадовага юбілею з часу ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі — самай маладой каталіцкай дыяцэзіі ў Беларусі.

Віцебская рыма-каталіцкая дыяцэзія была ўтворана 13 кастрычніка 1999 года Святым Айцом Янам Паўлам II на моцы Апостальскай Канстытуцыі Ad aptius consulendum.

У сам дзень 25-гадовага юбілею ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбудзецца святкаванне з удзелам каталіцкага епіскапату Беларусі, мясцовых вернікаў і гасцей.

Праграма святкавання:

  • 11.00 – прэзентацыя гісторыі Віцебскай дыяцэзіі;
  • 11.30 – святая Імша з удзелам біскупаў з усёй Беларусі. Кожны ўдзельнік атрымае сюрпрыз ад біскупа Віцебскага Алега Буткевіча;
  • 12.45 – сустрэча з біскупамі і вернікамі парафій Віцебска на культурным мерапрыемстве ў парафіяльнай кавярні. Прэзентацыя фотаздымкаў з гісторыі віцебскай катэдральнай парафіі, успаміны пра мінулае, планы на будучыню;
  • 16.35 – ад’езд аўтобуса ад касцёла Святога Духа (вул. Чкалава, 5 А) у дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне.

Адрас: катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага, г. Віцебск, вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28.

Catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі