Успамін Маці Божай Анельскай адзначылі ў Празароках

2 жніўня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін Маці Божай Анельскай. Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Празароках сабрала парафіянаў і гасцей на ўрачыстасць у суботні дзень 3 жніўня. Менавіта ў гэтае прыгожае свята быў рэкансэкраваны касцёл.

У гэтыя дні якраз у Празарокі прыбыў Папскі ружанец, які распачаў перэгрынаваць па Глыбоцкаму дэканату. У 2023 годзе падчас малітоўнага набажэнства «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы» Папа Францішак перадаў дзеткам Беларусі ў падарунак ружанец, на якім заахвочвае нас маліцца аб міры ва ўсім свеце. Таму перад галоўнай св. Імшой адбылася ружанцовая малітва, а ў гэты момант шматлікія маглі скарыстаць з сакраманту пакаяння.

Святую Імшу цэлебраваў кс. канонік Віктар Місевіч разам са святарамі, якія прыбылі з суседніх парафій. Звяртаючыся да прысутных, святар распавёў пра важнасць не толькі фізічнай сувязі пакаленняў, але вельмі важна духоўная сувязь. “Прыемна бачыць дзяцей у касцёле, яны не самі сюды прыйшлі, іх нехта прывёў. Гэта мама і тата паказваюць сваім дзецям як прыйсці ў касцёл. Гэта таксама пытанне нашай духоўнай традыцыі: як мы прынялі гэты дар ад нашых продкаў, нягледзячы на пераслед, савецкі перыяд і забарону на веру. Мы прынялі гэты дар веры, але ведаем, што не можам яго сабе затрымаць”, — падкрэсліў святар.

Здаецца яшчэ зусім нядаўна кс. канонік Віктар рабіў інтэрв’ю для «Каталіцкага Весніка» са святаром-пчаляром Вячаславам Адамовічам, як ужо сам чацвёрты сезон займаецца пчалярствам. Для яго, як прадстаўніка курыі, які большасць часу праводзіць у кабінеце за камп’ютарам і паперамі, то гэтае захапленне прыносіць сапраўдную радасць і адпачынак. А вынікамі свайго хобі святар падзяліўся з вернікамі, якія змаглі набыць сабе слоічак духмянага мёду.

Марына Сінкевіч, тэкст і фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі