Святы Айцец убачыць дынамічную разнастайнасць Касцёла ў Азіі і веру яе жыхараў, — перакананы бірманскі кардынал Чарльз Маўнг Бо, старшыня Федэрацыі канферэнцыі епіскапатаў Азіі (FABC). Гаворачы пра рэлігійную сітуацыю на кантыненце, арцыбіскуп Янгона заўважыў, што ў нядзелю многія касцёлы там перапоўнены людзьмі, а, вернікі, якія эмігруюць у іншыя краіны, працягваюць захоўваць жывой сваю веру. “Яны з’яўляюцца нашымі місіянерамі”, — падкрэсліў ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў у родным Адэльску ўрачыстасць Унебаўзяцця Панны Марыі
15 жніўня ў парафіі ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад) адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Урачыстасць узначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, для якога парафія ў Адэльску з’яўляецца роднай. Святая Імша цэлебравалася на палявым алтары побач са старадаўнім адэльскім касцёлам і была спалучана з “дажынкамі”. Пробашч парафіі кс. канонік Віктар Мыслюк прывітаў прысутных і заахвоціў да малітвы. Арцыбіскуп падкрэсліў ...
Читать далее »Папа накіраваў пасланне ў падтрымку праследаваных хрысціян
Папа Францішак накіраваў пасланне італьянскаму Камітэту Nazarat, які падтрымлівае праследаваных хрысціян, з нагоды дзесяцігоддзя малітоўнай ініцыятывы Ружанцы на плошчы ў Рыміні за мір ва ўсім свеце. У сваім пасланні Пантыфік падзякаваў за сведчанне любові і блізкасці да пакутуючых народаў. Ён падкрэсліў, што сёння чалавецтва як ніколі мае патрэбу ў Добрай Навіне пра мір, і кожны хрысціянін пакліканы яе абвяшчаць. Папа ...
Читать далее »Адпустовая ўрачыстасць і асвячэнне пладоў новага ўраджаю адбыліся ў Мёрах
15 жніўня ў нашай святыні адбылася адпустовая парафіяльная ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ганаровым госцем свята стаў канцлер Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі ксёндз канонік Віктар Місевіч, які ўзначаліў Эўхарыстыю а 18-ай гадзіне. Канцэлебраваная святая Імша распачалася з урачыстага ўваходу літургічнай службы і святароў у храм, дзе чакалі вернікі, каб праславіць Панну Марыю і падзякаваць Богу за сёлетні ўраджай. Па ...
Читать далее »L’Osservatore Romano: новы зборнік дакументаў аб Максімільяне Кольбэ
14 жніўня 2024 года, ва ўспамін святога Максімільяна Кольбэ, L’Osservatore Romano звярнула ўвагу на публікацыю ў Італіі заключнага тома поўнага зборніка дакументаў, якія тычацца постаці гэтага мужнага польскага францішканіна. Трылогія Fonti kolbiane (Кольбэанскія крыніцы) была падрыхтавана выдавецтвам Messaggero di Sant’Antonio di Padova. Першы том, выдадзены ў 2017 годзе, утрымлівае лісты святога, другі, які пабачыў свет у 2019 годзе – тэксты, ...
Читать далее »«Езу, дапамажы мне», — пісаў Бах у пачатку кожнага твора
«Езу, дапамажы мне», — пісаў Іаган Себасцьян Бах у пачатку кожнага твора. Створаны ім твор ён заканчваў словамі «Soli Deo Gloria» («Толькі дзеля хвалы Божай»). Творчасць выбітнага музыканта была напоўнена верай. Альберт Швейцэр, біёграф Баха, назваў яго «пятым евангелістам». Ён аўтар больш за тысячу вядомых песень. Цягнуўся да сучасных музычных жанраў і пісаў, між іншым: творы для аргана і клавесіна, ...
Читать далее »Алімпійскі звон трапіць у сабор Нотр-Дам
Алімпійскі звон Пераможцы, які зараз знаходзіцца на Стад дэ Франс у Парыжы, пасля Летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2024 года будзе перамешчаны ў сабор Нотр-Дам. 500-кілаграмовы бронзавы звон стане лептай у аднаўленне славутага храма, які пацярпеў ад пажару ў 2019 годзе. Плануецца, што ў верасні ён будзе ўсталяваны ў адной з веж сабора і ўпершыню празвініць 8 снежня 2024 года ...
Читать далее »Заўчасна памёр апостальскі нунцый пры Еўрасаюзе
11 жніўня 2024 года раніцай на 74-м годзе жыцця памёр апостальскі нунцый пры Еўрапейскім саюзе, арцыбіскуп Ноэль Трэнар. Папа Францішак прызначыў яго на пасаду ў 2022 годзе. Трэнар нарадзіўся ў Сільверстрыме, у Ірландыі, 25 снежня 1950 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1976 годзе. З 31 сакавіка 1993 года быў генеральным сакратаром Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE), якая знаходзіцца ў ...
Читать далее »Свята вёскі Гліншчына адзначылі з малітвай
10 жніўня вёска Гліншчына ў Пастаўскім раёне адзначыла свята вёскі. Гэта была цудоўная нагода сустрэцца ў роднай мясціне былым вяскоўцам, якія цяпер жывуць у розных куточках краіны і нават за яе межамі. У Гліншчыне, якая некалі налічвала дзве сотні жыхароў, стала жывуць дзве жыхаркі, а яшчэ чатыры хаты выкарыстоўваюцца як лецішчы. Святкаванне пачалося з супольнай малітвы ля крыжа ў цэнтры ...
Читать далее »Парафіяльны адпуст у Германавічах
10 жніўня ў Германавічах адбыўся парафіяльны адпуст з нагоды свята Перамянення Пана, якое Касцёл адзначае 6 жніўня. На фэст сабраліся не толькі мясцовыя вернікі, але таксама госці з суседніх парафій. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне ксёндз канонік Валерый Орсік. Традыцыйна адпустовай урачыстасці папярэднічала пэўная духоўная практыка, якая распачалася яшчэ ў пятніцу. Эўхарыстыя з душпастырскай навукай, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!