Заўчасна памёр апостальскі нунцый пры Еўрасаюзе

Арцыбіскуп Ноэль Трэнар падчас цэлебрацыі святой Імшы

11 жніўня 2024 года раніцай на 74-м годзе жыцця памёр апостальскі нунцый пры Еўрапейскім саюзе, арцыбіскуп Ноэль Трэнар. Папа Францішак прызначыў яго на пасаду ў 2022 годзе.

Трэнар нарадзіўся ў Сільверстрыме, у Ірландыі, 25 снежня 1950 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1976 годзе. З 31 сакавіка 1993 года быў генеральным сакратаром Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE), якая знаходзіцца ў Бруселі. 22 лютага 2008 года Бэнэдыкт XVI прызначыў яго Біскупам Даўна і Конара ў Ірландыі.

Нагадаем, што папярэднік Трэнара на пасадзе нунцыя пры Еўрасаюзе, арцыбіскуп Альда Джардана, таксама заўчасна памёр у снежні 2021 года з прычыны ўскладненняў са здароўем, выкліканых каронавірусам.

У арцыбіскупа Трэнара засталіся брат Джон і сястра Мэры.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі