У Дыяцэзіі

Сумесны вечар малітвы і праслаўлення прайшоў у Віцебску

1 чэрвеня, ясны і цёплы вечар. Выдатны ён не толькі тым, што лета ўступіла ў свае правы. У гэты дзень у Віцебску, у арт-цэнтры VZAP прайшоў вечар праслаўлення і малітвы з удзелам хрысціянскага гурта TALITHA KUM. На вечарыну былі запрошаны хрысціяне розных канфесій. Арганізавалі гэтае мерапрыемства вернікі касцёла Святой Барбары. Удзельніца музычнага гурта TALITHA KUM Вольга Вішнякова трохі распавяла пра ...

Читать далее »

У Лынтупах і Віцебску «Карытас» правёў мерапрыемствы для дзяцей

З нагоды Дня абароны дзяцей, які ў нашай краіне адзначаецца 1 чэрвеня, 2 чэрвеня ў парафіі Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах зладзілі сапраўднае свята для маленькіх жыхароў. Распачалося малітвай за дзяцей на святой Імшы, а затым ў парафіяльным араторыі працягнулася імпрэза танцамі, песнямі, сцэнкай і конкурсамі. Каля 100 дзяцей з Лынтуп і Палесся, якія прымалі актыўны ўдзел у жыцці араторыя, ...

Читать далее »

У Глыбокім турысты з Польшчы памаліліся за ахвяраў войнаў ХХ стагоддзя (дадалося відэа)

Адбылося гэта ў пятніцу 31 мая на гарадскіх могілках, якія носяць назву Копцеўка. Госці з Польшчы, якія ехалі ў Браслаў на свята, наведалі Глыбокае днём 31 мая. Разам з імі быў жыхар Варшавы Уладыслаў Краўчук. Ён сам родам з Браслава, яго сям’я выехала на пастаяннае жыхарства ў Польшчу адразу пасля вайны. У Польшчы спадар Уладзіслаў узначальвае Звяз браславян у Варшаве ...

Читать далее »

У Віцебску адбылася працэсія Божага Цела (дадалося відэа)

У суботу, 1 чэрвеня, вернікі Віцебскай дыяцэзіі разам са святарамі прайшлі працэсіяй па вуліцах горада. У мерапрыемстве ўдзельнічала каля паўтысячы вернікаў. Шэсце пачалося пасля святой Імшы ў катэдры Езуса Міласэрнага, тут жа ў двары катэдры быў зроблены першы алтар. Усяго, як вядома, у працэсіі Божага Цела арганізоўваюцца чатыры алтары. Як адзначыў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч “гэтая працэсія ёсць сведчаньнем нашай ...

Читать далее »

У Глыбокім маліліся за выпускнікоў і іх бацькоў

30 мая ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім падчас святой Імшы маліліся за выпускнікоў. Адзінаццацікласнікі сабраліся ў святыні перад алтаром Пана, каб прасіць бласлаўлення на новы этап у сваім жыцці. Сёння Касцёл перажывае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. Мы ўспамінаем і перажываем той момант, калі Хрыстос пасля Свайго ўваскрасення, пасля таго, як 40 дзён Ён аб’яўляўся вучням, апосталам і іншым любячым Яго ...

Читать далее »

Адышоў да Пана кс. пралат Міраслаў Скачыляс

Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 28 мая ва ўзросце 63 год адышоў да Пана кс. пралат Міраслаў Скачыляс, святар Влацлаўскай дыяцэзіі (Польшча), які доўгі час працаваў у Віцебскай дыяцэзіі на розных адказных пасадах. Пахавальныя набажэнствы пройдуць 31 мая ў пятніцу ў парафіяльным касцёле ў Русаціцах у Польшчы. Пахавальная св. Імша пачнецца ў 12.00. Кс. Міраслаў Скачыляс распачаў сваю ...

Читать далее »

«Caritas» Віцебскай дыяцэзіі правёў акцыю па забеспячэнні сельскагаспадарчымі жывёламі патрабуючых

Вясной 2019 года Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі правяло акцыю, скіраваную на падтрымку людзей у патрэбе. Сутнасць акцыі была ў тым, каб забяспечыць сельскагаспадарчымі жывёламі і птушкай шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія сем’і, а таксама інвалідаў, самотных пажылых і малазабяспечаных грамадзянаў. Безумоўна, такая дабрачынная акцыя мае вялікую сацыяльную значнасць, спрыяе павышэнню дабрабыту малазабяспечаных грамадзян і гарантуе іх сацыяльна-працоўную занятасць. Антаніна Палінская, ...

Читать далее »

Cёстры эўхарысткі з Браслава арганізавалі духоўна-пазнавальную паездку для інвалідаў

На працягу некалькі гадоў сёстры эўхарысткі ў Браславе апякуюцца дарослымі з Цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў, што пры Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ужо другі год штотыднёвыя сустрэчы на духоўныя тэмы для такіх асоб праводзіць сястра Кацярына Папакуль SJE. А на мінулым тыдні яна арганізавала своеасаблівыя рэкалекцыі для іх з наведваннем святыняў у Відзах, Далёкіх і Опсе. Двухдзённая паездка была напоўнена ...

Читать далее »

Брацтва кармэліцкага шкаплера павялічваецца ў Віцебскай дыяцэзіі

19 мая ў Браслаўскую парафію завітаў айцец кармэліт босы Юрый Находка OCD. Святар распавёў пра сутнасць сакрамэнталія шкаплер і прыняў у брацтва шкаплера ўсіх жадаючых, паведамляе waladarka.by. «Кожны з нас хоча мець пэўную дапамогу ў дарозе да Неба, каб гэты шлях да нашай Нябеснай Айчыны быў лягчэйшым. Мы хочам карыстацца рэлігійнымі рэчамі, якія маем», ‒ адзначыў святар і нагадаў, што шкаплер ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж на месцы былога касцёла ў вёсцы Ураджайная

Асвячэнне адбылося ў нядзелю 19 мая пасля Імшы ў капліцы. Пяць гадоў таму, 17 мая 2014 года біскуп Алег здзейсніў асвячэнне самой капліцы. Хаця больш правільна назваць яе касцёлам, бо гэты храм вельмі прыгожы і даволі вялікі. Парафіяне разам з новым пробашчам кс. Віталём Бяленікам сустрэлі біскупа перад уваходам у святыню. У якасці госця на ўрачыстасць прыбыў пробашч суседняй парафіі ...

Читать далее »