У Докшыцкай парафіі адсвяткавалі 20-годдзе служэння сясцёр Адараторак на Докшыцкай Зямлі

25 жніўня ў парафіі Святой Тройцы ў Докшыцах вернікі разам з запрошанымі гасцямі сабраліся разам на нядзельную Эўхарыстыю, каб падзякаваць Богу і разам адзначыць 20 год служэння сясцёр Адараторак Крыві Хрыста ў Докшыцкай парафіі. 

За час служэння сясцёр, яны сталі сапраўды блізкімі і роднымі. Для моладзі як сёстры, для дзяцей як маці.

Пасля святой Імшы, моладзь і дзеці паказалі кароткую сцэнку, якая распавядала пра жыццё святой Марыі дэ Маціяс —  заснавальніцы супольнасці сясцёр Адараторак Крыві Хрыста.


Сапраўды поўная радасць тая, якую ёсць з кім раздзяліць. Так і сёстры, у гэты дзень, адзначылі гэту ўрачыстую падзею разам з дзецьмі, моладдзю, парафіянамі, братамі капуцынамі, якія працуюць у парафіі, прымалі віншаванні і словы ўдзячнасці, разам дзякавалі Богу за дар служэння і прасілі аб благаслаўленні на далейшую працу.

Вікторыя Парцянка, тэкст
Марыя Шульгат, фота

для друку для друку