27 красавіка 2019 года ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага прайшоў фінальны этап Дыяцэзіяльнага конкурсу па веданні Святога Пісання. Конкурс быў абвешчаны ў снежні мінулага года, 23 сакавіка адбыўся яго першы парафіяльны этап, затым дэканальны і вось цяпер апошні — дыяцэзіяльны. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 220 дзяцей з дзесяці дэканатаў Віцебскай дыяцэзіі, у дзвюх узроставых катэгорыях: 9-11 год (могуць быць ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Запрашаем моладзь на «Маёўку» ў Глыбокае
Дарагая моладзь! Вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючыя маладыя людзі, запрашаем вас 1 мая на “Маёўку”, якая адбудзецца ў Глыбокім (парафія Святой Тройцы). Праграма сустрэчы: 11.00 – святая Імша; 12.00 – канферэнцыя; 12.30 – забаўляльная праграма на паветры; 17.00 – заканчэнне. Просім паведаміць аб прысутнасці да 28.04.19 па тэл. +375295664833 кс. Алег альбо на e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com
Читать далее »Рэкалекцыйны курс для моладзі пройдзе ў Оршы
Айцец Аляксандр Жарнасек МІС запрашае моладзь ад 14 год на рэкалекцыйны курс «Закхей», які адбудзецца з 6 па 8 мая ў Оршы. Пачатак у панядзелак у 13.00. Запіс абавязковы па тэлефоне: +375 29 7130233 (а. Аляксандр)
Читать далее »Кс. Сяргей Сурыновіч абараніў у Польшчы доктарскую дысертацыю па біблійнай тэалогіі
24 красавіка ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (Польшча) адбылася абарона доктарскай дысертацыі кс. Сяргея Сурыновіча, які нясе служэнне пробашча ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі (Віцебская дыяцэзія). Абароненая праца была напісана на кафедры экзегетыкі Новага Запавету тэалагічнага факультэту Інстытута біблійных навук на тэму: «Прынцыпы ўтварэння антрапонімаў і тапонімаў у перакладах Новага Запавету на сучасную беларускую мову». Абароне доктарскай ...
Читать далее »Пасхальная Вігілія. Запіс тэлетрансляцыі з касцёла ў Віцебску
20 красавіка ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Імшы ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Літургіі Вялікай Суботы з катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».
Читать далее »Бласлаўленне страваў у аддаленых вёсках Лынтупскай парафіі
20 красавіка, у Вялікую суботу, вернікі Лынтупскай парафіі Святога Апостала Андрэя масава накіраваліся ў мясцовы касцёл, каб па традыцыі асвяціць велікодную ежу. Ксёндз Аляксандр Баран, які служыць у касцёле ў Лынтупах, не забыўся перад Вялікаднем і пра тых людзей, якія па розных прычынах не маюць магчымасці прыехаць у гарадскі пасёлак з навакольных вёсак. У асноўным гэта састарэлыя жыхары аддаленых вёсак ...
Читать далее »Святы Пасхальны Трыдуум з удзелам біскупа Алега Буткевіча. Фотарэпартаж (дапоўнена)
На працягу трох дзён, якія называюцца Святым Пасхальным Трыдуумам, Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прадстаўляем Вашай увазе фотарэпартаж Анатоля Бандарчука-Вошлава з гэтых дзён у катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, у якой прыняў удзел біскуп Алег Буткевіч. Вялікі чацвер Літургія Вялікай пятніцы Вялікая субота. Пасхальная Вігілія
Читать далее »Прадстаўнік Святога Айца ў Аргенціне ўзначаліў Літургію Вялікай суботы ў Глыбокім
На заканчэнне Пасхальнага Трыдуума, пасля саракадзённай падрыхтоўкі, рэкалекцый, удзелу ў прыгожых літургіях Вялікага чацвярга і Вялікай пятніцы, адарацыі Езуса ў цямніцы і пры грабніцы, 20 красавіка глыбачане-католікі сабраліся ў святыні на ўрачыстае прыняцце яшчэ раз той праўды, што Хрыстос уваскрос. Сапраўдным падарункам на свята стала прысутнасць сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Аргенціне ксяндза пралата Аляксандра Рагіні, які і цэлебраваў святочную Пасхальную Літургію. Кс. ...
Читать далее »Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень-2019
Паважаныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія вернікі і ўсе людзі добрай волі! Мінуў Вялікі пост, і мы сустракаем Уваскрослага Хрыста, пачуўшы Яго словы, якія ў дзень свайго Уваскрасення Ён сказаў сваім апосталам: “Спакой Вам!”(Лк 24,34). Гэты спакой каштаваў Хрысту страшных пакутаў і Крыжовай смерці. Аднак Ён не зводзіць з намі рахунак, толькі прагне, каб падараваная нам ласка не ...
Читать далее »Бласлаўленне страваў на Велікодны стол. Фотарэпартаж з Віцебскай катэдры
Паводле традыцыі ў Вялікую Суботу адбываецца бласлаўленне страваў на Велікодны стол. Звычаю асвячэння страваў вернікі надаюць асаблівы сэнс у перажыванні Вялікадня, але перш за ўсё трэба памятаць, што галоўную ролю ў перажыванні таямніцы Смерці і Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста з’яўляецца не знешняя, а ўнутраная, духоўная падрыхтоўка праз малітву, пост, учынкі міласэрнасці да бліжніх, святую споведзь і Эўхарыстыю. Прадстаўляем фотарэпартаж з катэдральнага ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!